
07/07/2023
Купальскі Craftmall пройдзе 8-9 ліпеня ў Мінску☀️
Купалле - адзін з найстаражытных беларускіх народных святаў, прысвечаны лету і сонцу.
І мы рады запрасіць усіх на летні фэст Kupalle Craftmall за выдатным настроем і прыемнымі набыткамі.
На выставе-кірмашы ўнікальных вырабаў беларускіх майстроў вы знойдзеце:
⁃ адзенне, купальнікі, хусткі
⁃ упрыгожанні, сумкі, аксэсуары ручной працы
⁃ тэкстыль, свечкі, кераміку
⁃ натуральную касметыку
⁃ дамашнія пачастункі
⁃ кветкі
А таксама вас чакаюць:
⁃ майстар-класы па пляценні купальскіх вянкоў з і роспісы шоперов з беларускімі матывамі з .svetlanna
⁃ прыгожыя фотазоны для атмасферных фатаграфій на памяць і кветкавая крама самаабслугі ад
⁃ стравы беларускай кухні ад бара «Агеньчык»
⁃ пачастункі для вашых чатырохногіх сяброў ад .dog
⁃ печыва з купальскімі прадказаннямі і падарункамі ад Flame place і Craftmall
⁃ і не толькі 🤫
Партнёр: сетка студый эстэтыкі твару і цела Slavnaya
Бярыце сяброў, родных, дзяцей, гадаванцаў і добры настрой!
Калі: 8-9 ліпеня з 12.00 да 21.00
Дзе: прастора Flame Place (былы Корпус)
г.Мінск, пр. Машэрава 9/8