
30/10/2023
Кінафестываль "Паўночнае Ззянне" ладзіць унікальны івэнт для беларускіх фільммэйкераў у Вільні і шукае ўдзельнікаў!
23 лістапада ў 10:00 ў прасторы Create Culture Space адбудуцца кароткія спатканні з літоўскімі профі кінаіндустрыі.
Падчас 20-хвілінных прыватных гутарак свае пытанні можна будзе задаць літоўскім рэжысёрам, прадзюсарам, аператарам, мантажорам і іншым спецыялістам кінасферы.
Фестываль будзе рады бачыць сярод беларускіх удзельнікаў як пачаткоўцаў, так і дасведчаных фільммэйкераў.
➡️ Для ўдзелу трэба толькі запоўніць заяўку на сайце: https://www.northernlightsff.com/speed_meetings_2023
• Горад — Вільня
• Мова івэнту — англійская
• Дэдлайн падачы заяўкі — 5 лістапада