freedom of religion or believe). Сайт прысвечаны тэарэтычнаму асэнсаванню гэтага права, узаемадзеянню дзяржавы з рэлігійнымі арганізацыямі, а таксама праблеме рэалізацыі дадзенага права ў Беларусі. Матэрыялы рыхтуюцца простым таварыствам «Ініцыятыва Forb», на сайце размешчаны архіў матэрыялаў Грамадзянскай ініцыятывы «За свабоднае веравызнанне», якая ўзнікла 12 чэрвеня 2002 года ў сувязі з прыняцц
ем у першым чытанні новай рэдакцыі Закона «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях», у тым ліку архіў Бюлетэня «За свабоднае веравызнанне», які рыхтаваўся дадзенай ініцыятывай, а таксама архіў навінаў, дакуменаў і аналітыкі. Акрамя гэтага на сайце размяшчаюцца навіны, аналітыка і дакументы іншых арганізацый, якія спрыяюць разуменню сітуацыі ў галіне свабоды рэлігіі і веравызнання на міжнародным узроўні і ў Беларусі.
Экспертна-прававое простае таварыства «Ініцыятыва Forb» заснавана экспертамі ў галіне тэалогіі, рэлігіязнаўства, паліталогіі, права і філасофіі для стварэння экспертна-прававой супольнасці, якая спрыяе ў прасоўванні на нацыянальным і міжнародным узроўні пытанняў міжнародна-прававых стандартаў свабоды думыкі, сумлення і рэлігіі, у тым ліку шляхам абмеркавання з зацікаўленымі асобамі пытанняў правядзення рэлігіязнаўчых даследаванняў, развіцця дзяржаўна-канфесійных і міжканфесійных адносінаў і правядзення для гэтых мэтаў мерапрыемстваў асветніцкага характару і распаўсюджання адпаведнай інфармацыі.