Часопіс "Роднае слова"

  • Home
  • Часопіс "Роднае слова"

Часопіс "Роднае слова" Афіцыйная старонка часопіса "Роднае слова". Штомесячна

Часопіс створаны ў 1987 г. як штомесячнае навуковае і метадычнае выданне для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Пачаў выходзіць у студзені 1988 г. Першапачатковая назва – “Беларуская мова і літаратура ў школе”, у 1992 г. перарэгістраваны як “Роднае слова”. З 1 ліпеня 2001 г. рэдакцыя часопіса дзейнічала самастойна як Установа «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”». У сакавіку 2014 г. установа а

трымала пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў на права здзяйснення выдавецкай дзейнасці навуковых, навукова-папулярных, вучэбных, літаратурна-мастацкіх, даведачных, выданняў для вольнага часу. Зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэестры выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў Рэспублікі Беларусь за № 1/219 (з кастрычніка 2010 г. дзейнічаў спецыяльны дазвол (ліцэнзія) № 02330/0630706 на выдавецкую дзейнасць). У жніўні 2019 г. часопіс “Роднае слова” ўвайшоў у склад РУП «Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”».

“Роднае слова” – сацыяльна значнае выданне Рэспублікі Беларусь, на старонках якога друкуюцца літаратурна-крытычныя матэрыялы пра творчасць знакамітых айчынных і замежных пісьменнікаў; мовазнаўчыя даследаванні па гісторыі беларускай мовы, функцыянаванні яе ў сучасным грамадстве; адлюстроўваюцца вопыт і дасягненні педагогаў краіны; друкуюцца матэрыялы для падрыхтоўкі да алімпіяд па беларускай мове і літаратуры, цэнтралізаванага тэсціравання. У часопісе змешчаны навукова-папулярныя артыкулы пра нацыянальную і сусветную культуру (тэатральнае і кінамастацтва, гісторыя архітэктурнага, выяўленчага і музычнага мастацтва, фальклорныя традыцыі беларускага народа і народаў свету, матэрыялы пра экспазіцыі рэспубліканскіх музеяў); матэрыялы краязнаўчай тэматыкі, з гісторыі старажытных беларускіх родаў, якія спрыяюць патрыятычнаму і ідэалагічнаму выхаванню моладзі.

Матэрыялы ў часопіс падбіраюцца ў адпаведнасці з беларускай дзяржаўнай ідэалогіяй, прыярытэтамі нацыянальнай адукацыі і культуры, з улікам вучэбных праграм па беларускай мове і літаратуры для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, каляндарна-тэматычным планаваннем, паводле календара адметных датаў і падзей Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Часопіс належыць да тых перыядычных беларускамоўных выданняў гуманітарна-асветніцкага кірунку, якія істотна дапамагаюць у станаўленні нацыянальнай самасвядомасці, далучэнні маладога пакалення да беларускай і сусветнай духоўна-культурнай спадчыны.

Часопіс “Роднае слова” ўключаны ў Пералік навуковых выданняў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь для друкавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па філалагічных навуках, мастацтвазнаўстве, культуралогіі, педагогіцы (тэорыя і методыка навучання беларускай мове і літаратуры).

15 ліпеня нарадзіўся Уладзімір Дубоўка. Па адных звестках, гэта адбылося 125 гадоў таму,  у іншых годам нараджэння падае...
15/07/2025

15 ліпеня нарадзіўся Уладзімір Дубоўка. Па адных звестках, гэта адбылося 125 гадоў таму, у іншых годам нараджэння падаецца 1901-ы.
У ліпеньскім нумары "Роднага слова" аднаму з самых яркіх прадстаўнікоў літаратурнага руху Беларусі 1920-х гадоў прысвечана даследаванне Ірыны Багдановіч «Паэма "Кругі" Уладзіміра Дубоўкі: сучасныя акцэнты мастацкай інтэрпрэтацыі».
А таксама публікацыя «"Адабраная песня" Уладзіміра Дубоўкі» з рэдкімі фотаздымкамі, падрыхтаваная ў межах часопіснага праекта "Асоба на архіўных старонках: Да 65-годдзя Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва" Дзмітрыем Самахвалавым.

Ліпень з "Родным словам" #часопіс    #лета   #мова   #літаратура    #адукацыя  #ліпень
13/07/2025

Ліпень з "Родным словам"

#часопіс #лета #мова #літаратура #адукацыя #ліпень

Чытайце ў ліпеньскім нумары часопіса "Роднае слова" за 2025 год (электронная копія на сайце часопіса rod-slova.by/subscr...
08/07/2025

Чытайце ў ліпеньскім нумары часопіса "Роднае слова" за 2025 год (электронная копія на сайце часопіса rod-slova.by/subscribe/):
🔹 “З адною думкаю аб шчасці Беларусі…”:
Да 100-годдзя надання Янку Купалу звання народнага паэта
🔸 архіўныя знаходкі
🔸 мемуарная спадчына
🔸 графічная купаліяна
🔸 новае прачытанне творчасці
🔸 вывучэнне ў школе

🔹 Асобы нумара:
🔸 Гальяш Леўчык
🔸 Уладзімір Дубоўка
🔸 Пятро Глебка
🔸 Яўсей Майсеенка

а таксама:

◼ “З адною думкаю аб шчасці Беларусі…”: Да 100-годдзя надання Янку Купалу звання народнага паэта
◻ Варонава Галіна. У пошуках Купалавых слядоў (3)
◻ Несцяровіч Мечыслаў. “Добры дзень, мой землячок!”: Успаміны пра Янку Купалу (6)
◻ Жукоўская Аксана. “Па купалаўскіх мясцінах”: Цыкл афортаў Лазара Рана з мастацкага фонду Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы (9)
◻ Вальчук Алена. Рэлігійны аспект творчасці Янкі Купалы: На матэрыяле літаратурна-крытычных прац (12)
◻ Шабельцаў Сяргей. Постаць Янкі Купалы ў жыцці беларусаў Аргенціны ў 1930–1960-я гг. (14)

◼ Літаратура і час
◻ Бельскі Алесь, Касіловіч Яўгенія. Біблейскія вобразы і хрысціянскія матывы ў паэзіі Гальяша Леўчыка (17)
◻ Багдановіч Ірына. Паэма “Кругі” Уладзіміра Дубоўкі: сучасныя акцэнты мастацкай інтэрпрэтацыі (21)
◻ Самахвалаў Дзмітрый. “Адабраная песня” Уладзіміра Дубоўкі: Асоба на архіўных старонках (26)
◻ Лаўрык Таццяна. Спадчына Пятра Глебкі праз бібліятэчную прызму: Да 120-годдзя з дня нараджэння паэта (27)
◻ Смолка Вікторыя. Прыёмы мастацкіх аперацый са словам у дынаміцы паэтычнай прасторы Пятра Глебкі (29)
◻ Кляноўская Ганна. “Пра нашы сем’і… нічога не вядома”: Лісты Ніны Глебкі і Марыі Квяткоўскай да Марыі Хайноўскай: Лісты на шляхах Перамогі (33)
◻ Бароўка Ванда. Вобразы пісьменнікаў Беларусі ў паэзіі Людмілы Рублеўскай (34)
◻ Саянкова-Мяльніцкая Людміла. Таццяна Арлова: ад журналістыкі да навукі, ад мастацтва тэатра да мастацтва педагогікі (38)
◻ Пераверзева Юлія, Пірагова Вольга. Галіновая бібліяграфічная прадукцыя як форма захавання і трансляцыі навуковай дакументнай спадчыны Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (41)

◼ Мовы рысы непаўторныя
◻ Куліковіч Уладзімір. Арфаграфічныя правілы і моўныя тэндэнцыі ў дачыненні да новай запазычанай лексікі (46)
◻ Курцова Вераніка. Лексіка “Віцебскага краёвага слоўніка” ў нарматыўным тлумачальным слоўніку беларускай мовы і ў сучасных беларускіх народных гаворках: Да 125-годдзя з дня нараджэння Міколы Каспяровіча. Заканчэнне (51)
◻ Міхайлаў Павел, Цяслюк Наталля. Міхась Клышка – збіральнік фарбаў слова: Да 100-годдзя з дня нараджэння (55)
◻ Рудзько Кацярына. Транспазіцыя часавых форм дзеяслова ў беларускай мове (56)
◻ Снігірова Наталля. Міжмоўныя карэляцыі беларускага сумежжа (59)
◻ Іваноў Яўген. “Словы злятаюць, напісанае застаецца”: Крылатыя выразы і афарызмы з лацінскамоўных крыніц эпохі Сярэднявечча і Новага часу (62)
◻ Сардарава Аліна. Парэмii з антрапанiмiчным кампанентам: параўнальны аспект: На матэрыяле беларускай, рускай і англійскай моў (67)

◼ Методыка і вопыт
◻ Капцюг Ірына. Творчы падыход на занятках па беларускай мове ў вышэйшай школе (71)
◻ Есіс Яўген. Вывучэнне паэмы “Магіла льва” Янкі Купалы: Сістэма ўрокаў беларускай літаратуры (VІІІ клас) (74)
◻ Памазенка Таццяна. Сцежкамі народных свят: Купалле: Гістарычная даведка (79)
“Ой, рана на Йвана…”: Сцэнарый фальклорнага свята (81)

◼ Нацыянальная і сусветная культура
◻ Віцько Дзмітрый. Барысаў камень з вусця ракі Вянужка (84)
◻ Шацько Алена. Скарбы культуры Беларусі: Царкоўныя званы Брэсцкай вобласці (88)
◻ Усава Надзея. Творы Яўсея Майсеенкі на выстаўцы “Расія – Беларусь. Перакрыжаванне лёсаў” (91)
◻ Сянькевіч Таццяна. Купалле: трансляцыя каляндарных абрадавых сэнсаў у жаночым апавядальным дыскурсе Брэстчыны (94)

◻ Правер сябе. Куліковіч У. Заданні [Міфы і рэальнасць беларускай арфаграфіі] (50).

#мовазнаўства #філалогія #беларускаямова #спадчына #ліпень #лета #беларускаялітаратура #нумар #роднаямова #адукацыя #культура #часопіс #мова #літаратура #РоднаеСлова #Радзіма #Беларусь #навука #урокі #школа #навука #ВНУ

“З адною думкаю аб шчасці Беларусі…”Такую назву мае праект “Роднага слова”, прымеркаваны да 100-годдзя надання Янку Купа...
07/07/2025

“З адною думкаю аб шчасці Беларусі…”

Такую назву мае праект “Роднага слова”, прымеркаваны да 100-годдзя надання Янку Купалу звання народнага паэта.
Падрыхтаваных пры падтрымцы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, праект разгарнуўся ў чэрвеньскім і ліпеньскім нумарах часопіса.
Актуальныя даследаванні купалазнаўцаў дапаўняюць не друкаваныя раней успаміны сучаснікаў песняра, што захоўваюцца ў фондах музея і выходзяць у рубрыцы “У кожнага свой Купала”, пачынаючы з красавіка, а таксама метадычныя распрацоўкі і багаты ілюстрацыйны матэрыял.

У дзень 143-годдзя народнага паэта, згадаем і купальскія публікацыі ліпеньскага “Роднага слова”: даследаванне абрадавых сэнсаў Купалля Брэстчыны (Т. Сянькевіч) і сцэнарый фальклорнага свята “Ой, рана на Йвана… ” (Т. Памазенка).

Электронная копія любога нумара даступная для замовы на сайце часопіса.

Я хацеў бы асыпаць прасторыБеларускіх маўклівых палёўЗернем чыстым, як гэтыя зоры,Самых лепшых і радасных слоў...Да 120-...
06/07/2025

Я хацеў бы асыпаць прасторы
Беларускіх маўклівых палёў
Зернем чыстым, як гэтыя зоры,
Самых лепшых і радасных слоў...

Да 120-годдзя паэта, драматурга, перакладчыка Пятра Глебкі, якое адзначаецца сёння, у ліпеньскім нумары “Роднага слова” змешчаны артыкулы:
• “Спадчына Пятра Глебкі праз бібліятэчную прызму: Да 120-годдзя з дня нараджэння паэта” Таццяны Лаўрык;
• “Прыёмы мастацкіх аперацый са словам у дынаміцы паэтычнай прасторы Пятра Глебкі” Вікторыі Смолкі.

Пэўны штрых да жыццяпісу літаратара дадае і матэрыял «“Пра нашы сем’і... нічога не вядома”: Лісты Ніны Глебкі і Марыі Квяткоўскай да Марыі Хайноўскай», які выйдзе ў межах часопіснага праекта “Лісты на шляхах Перамогі”. Публікацыя падрыхтавана старшым навуковым супрацоўнікам навукова-асветніцкага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Ганнай Кляноўскай.

Электронная копія любога нумара даступная для замовы на сайце часопіса.

02/07/2025

Адной з падзей мінулага культурнага тыдня стала адкрыццё выставы сяброўскіх шаржаў паводле публікацый «Роднага слова», прымеркаванай да 120-годдзя Петруся Броўкі. Глядзіце рэпартаж Алеся Мойскага на тэлеканале «Беларусь 3» і абавязкова наведайцеся ў Літаратурны музей Петруся Броўкі.

На мінулым тыдні ў Брэсцкім абласным інстытуце развіцця адукацыі Яўген Есіс, настаўнік-метадыст сярэдняй школы № 16 г. М...
01/07/2025

На мінулым тыдні ў Брэсцкім абласным інстытуце развіцця адукацыі Яўген Есіс, настаўнік-метадыст сярэдняй школы № 16 г. Мазыра, і Наталля Ланец, метадыст вучэбна-метадычнага цэнтра развіцця агульнай сярэдняй адукацыі на ІІ і ІІІ ступенях, правялі для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры метадычны кросэнс «Выкарыстанне матэрыялаў навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” ў адукацыйным працэсе». Сустрэча адбылася ў межах праграмы курсаў павышэння кваліфікацыі.
Наталля Міхайлаўна і Яўген Валер’евіч не толькі акрэслілі значнасць часопісных публікацый у прафесійнай дзейнасці педагогаў, але і прадэманстравалі гэта на канкрэтных прыкладах: прааналізавалі практыка-арыентаванасць нумароў-альманаў, прысвечаных М. Багдановічу, Я. Купалу, Я. Коласу, Я. Маўру, В. Быкаву, а таксама тэматычных блокаў, прымеркаваных да юбілеяў класікаў беларускай літаратуры І. Чыгрынава, І. Навуменкі, Ф. Багушэвіча і інш.
Наталля Ланец засяродзіла ўвагу настаўнікаў на сталых раздзелах часопісных нумароў, іх практычнай вартасці для настаўніка-філолага ў сучаснай школе. Яўген Есіс падзяліўся з калегамі досведам арганізацыі вучэбна-выхаваўчай работы ва ўрочна-пазаўрочнай дзейнасці на аснове публікацый, змешчаных у часопісе, асаблівасцямі падрыхтоўкі ўласных публікацый да друку ў “Родным слове”.

Прэзентацыя часопіснага праекта “Лісты на шляхах Перамогі”, які рэдакцыя “Роднага слова” ажыццяўляе сумесна з Дзяржаўным...
30/06/2025

Прэзентацыя часопіснага праекта “Лісты на шляхах Перамогі”, які рэдакцыя “Роднага слова” ажыццяўляе сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, дзве чэрвеньскія раніцы гучала на хвалях Першага нацыянальнага канала Беларускага Радыё.

Галоўны рэдактар часопіса Наталля Шапран і загадчык навукова-асветніцкага аддзела музея Валянціна Кароткіна з радасцю адгукнуліся на запрашэнне Валянціны Стэльмах, аўтара інфармацыйна-публіцыстычнай перадачы “Наша Перамога”, якая выходзіць па нядзелях і прысвечана 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Зацікаўленая размова пра адметнасць і структуру супольнага праекта, што працягнецца да канца года, склала два выпускі перадачы.
Яе запіс у 2-х частках можна знайсці па спасылках:
https://rod-slova.by/image/catalog/nivisti/Эпізоды-Лісты_на_шляхах_Перамогі-Шапран_Кароткіна1.mp3
http://rod-slova.by/image/catalog/nivisti/Эпізоды-Кароткіна-Шапран2.mp3

Да 100-годдзя Лідзіі Арабей, што адзначаецца сёння, у чэрвеньскім нумары “Роднага слова” выйшаў артыкул кандыдата мастац...
27/06/2025

Да 100-годдзя Лідзіі Арабей, што адзначаецца сёння, у чэрвеньскім нумары “Роднага слова” выйшаў артыкул кандыдата мастацтвазнаўства Лідзіі Шкор, якая даследуе дзіцячыя апавяданні пісьменніцы з пазіцый асэнсавання філасофска-антрапалагічных уяўленняў пра Homo emphaticus (Чалавека, які спачувае) – менавіта ён “высвечваецца” ў яе цудоўных літаратурных мініяцюрах.

А ў рубрыцы “Класікі зблізку” Зміцер Давідоўскі дзеліцца ўспамінамі пра юбілярку, якую добра ведаў – іх сем’і доўгі час жылі на адной лесвічнай пляцоўцы.

📯 Электронная копія любога нумара даступная для замовы на сайце часопіса.

120-годдзе народнага паэта Петруся Броўкі “Роднае слова” сустрэла ў музеі-кватэры літаратара. З юбілейнай нагоды там пра...
26/06/2025

120-годдзе народнага паэта Петруся Броўкі “Роднае слова” сустрэла ў музеі-кватэры літаратара. З юбілейнай нагоды там прайшоў круглы стол, дзе прагучала паведамленне галоўнага рэдактара часопіса Наталлі Шапран з асэнсаваннем гісторыі публікацый броўкаўскай тэматыкі на старонках “Роднага слова” за апошнія амаль  чатыры дзесяцігоддзі.

Цікава, што пачаткам гэтай гісторыі стаў літаратуразнаўчы артыкул, прысвечаны творчасці пісьменніка, надрукаваны ўжо ў першым нумары выдання ў 1988 г. А вось у апошнім, чэрвеньскім, выпуску “Роднага слова” традыцыю працягнулі матэрыялы аўтараў, які звярнуліся да асобы класіка і яго спадчыны праз архіўныя пошукі і тэксталагічны аналіз, а таксама праз досвед вывучэння ў школьнай праграме.  

У дзень народзінаў паэта адбылося і адкрыццё выставы “Шаржы на Петруся Броўку” – супольнага праекта часопіса і Літаратурнага музея Петруся Броўкі, ажыццёўленага ў межах добра вядомага нашым чытачам цыкла “У анталогію беларускага шаржу”. Яго аўтар Сяргей Шапран правёў для гасцей куратарскую экскурсію, звярнуўшы ўвагу на гісторыю найбольш рэдкіх твораў.

Ну і які ж дзень народзінаў без музыкі? Святочнай атмасферы гэтаму вечару дадало выступленне струннага ансамбля “La vie” пад кіраўніцтвам Таццяны Жагула.

Гасцінныя дзверы Літаратурнага музея Петруся Броўкі расчынены для вас у аўторак–нядзелю з 10 да 19 гадзін. А выстава “Шаржы на Петруся Броўку” будзе працаваць да верасня. Завітвайце!

“Роднае слова” да 125-годдзя Кузьмы Чорнага, што адзначаецца сёння: літаратуразнаўчыя артыкулы і метадычныя распрацоўкі ...
24/06/2025

“Роднае слова” да 125-годдзя Кузьмы Чорнага, што адзначаецца сёння: літаратуразнаўчыя артыкулы і метадычныя распрацоўкі чэрвеньскага нумара; прэзентацыя часопісных матэрыялаў у праграме круглага стала “Кузьма Чорны. Вытокі таленту” і фестывалю “Цімкавіцкія вытокі”, які адбыўся напярэдадні юбілейнай даты на радзіме класіка беларускай літаратуры.

Чытачы ўжо атрымалі чэрвеньскі нумар “Роднага слова”, дзе змешчаны наступныя публікацыі:
🔸 “Маштабнасць мастацкага мыслення і структурнае адзінства ідэі, вобраза і стылю Кузьмы Чорнага” Наталлі Кузміч;
🔸 “Жыццесцвярджальны пафас твораў Кузьмы Чорнага” Анжэлы Мельнікавай;
🔸 «Вывучэнне рамана “Пошукі будучыні” Кузьмы Чорнага: Урок беларускай літаратуры (Х клас)» Яўгена Есіса;
🔸 “Жыццё і творчасць Кузьмы Чорнага: Квэст-гульня (VI клас)” Таццяны Лойшы;
🔸 «“Чалавек са справядлівым сэрцам”: да 125-годдзя з дня нараджэння Кузьмы Чорнага: Інтэлектуальная гульня (Х–ХІ класы)» Леаніда Бязручкі.

Фотарэпартаж з фестывалю “Цімкавіцкія вытокі”, што ў чацвёрты раз зладзіў з удзелам беларускіх пісьменнікаў і даследчыкаў творчасці Кузьмы Чорнага Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, глядзіце ў каруселі.

📬 Электронная копія любога нумара “Роднага слова” даступная на сайце часопіса.

З часопісных старонак – у музейныя экспазіцыі25 чэрвеня а 18:00 запрашаем у Літаратурны музей Петруся Броўкі на адкрыццё...
23/06/2025

З часопісных старонак – у музейныя экспазіцыі
25 чэрвеня а 18:00 запрашаем у Літаратурны музей Петруся Броўкі на адкрыццё выставы “Шаржы на Петруся Броўку”, прымеркаванай да 120-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі.

Гэта чарговы супольны праект часопіса “Роднае слова”, ажыццёўлены ў межах аўтарскага цыкла “У анталогію беларускага шаржу”. На гэты раз упершыню ў музейнай прасторы будзе прадстаўлена “галерэя” сяброўскіх шаржаў на Петруся Броўку, які ніколі не заставаўся без увагі вядучых мастакоў. Жартоўныя партрэты пісьменніка стваралі як вядомыя, так і маладыя аўтары, а самыя раннія выявы датуюцца 1930-мі гг.

Address


Opening Hours

Monday 09:00 - 17:00
Tuesday 09:00 - 17:00
Wednesday 09:00 - 17:00
Thursday 09:00 - 17:00
Friday 09:00 - 17:00

Telephone

+375172633517

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Часопіс "Роднае слова" posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Business

Send a message to Часопіс "Роднае слова":

Shortcuts

  • Address
  • Telephone
  • Opening Hours
  • Alerts
  • Contact The Business
  • Claim ownership or report listing
  • Want your business to be the top-listed Media Company?

Share