Vesna Books / Выдавецтва Вясна

Vesna Books / Выдавецтва Вясна Vesna Books is an independent book publisher based in Prague / Вясна - незалежнае в?

ВЯСНА Ў ЗАРЭЧЧЫДарагія вільняне і госьці, амаль усе нашы кнігі можна знайсьці ў зарачанскай кнігарні The Bookest World (...
26/12/2025

ВЯСНА Ў ЗАРЭЧЧЫ

Дарагія вільняне і госьці, амаль усе нашы кнігі можна знайсьці ў зарачанскай кнігарні The Bookest World (Užupio, 13) і абмяняць на іх свае грашовыя запасы.

Каляды ўжо мінулі, але наперадзе яшчэ Новы Год — а што на сьвеце найлепшы падарунак, спадзяюся, вам тлумачыць ня трэба!

Папаўненне кніг выдавецтва «Вясна»

Зборы паэзіі Альгерда Бахарэвіча і Юлі Цімафеевай, рок-прыгода па Беларусі 90-х у вершах Фелікса Аксёнцава, фатальнае каханне ў Вільні Юргіса Кучынаса, эсэ пра пратэсты 20-га года і авантурная прыпавесць пра ўладу і нацыю — ўсё гэта ў нашай новай падборцы.

📚 Фелікс Аксёнцаў
Марнатраўны сын
20 €

📚 Юргіс Кунчынас
Туўла
15 €

📚 Генрых Кіршбаўм
Беларускі брыкалаж
8 €

📚 Альгерд Бахарэвіч
Плошча Перамогі
15 €

📚 Юлія Цімафеева
Воўчыя ягады
15 €

📚 Альгерд Бахарэвіч
Вершы
16 €

📍 Vilnius, Užupio 13
🌎 the.bookest.world

Нашага дарагога аўтара Сяргея Дубаўца і ягоную нашу кнігу «Стагодьздзе НН» Рада Беларускага ПЭНа ўганаравала спецыяльнай...
16/12/2025

Нашага дарагога аўтара Сяргея Дубаўца і ягоную нашу кнігу «Стагодьздзе НН» Рада Беларускага ПЭНа ўганаравала спецыяльнай адзнакай за крэатыўную рэінтэрпрэтацыю нацыянальнай класікі!

Віншуем! Радуемся! Ганарымся!

❤️ Абвешчаны пераможцы прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2024 год!

16 снежня адбылася анлайн-цырымонія ганаравання прэміяй імя Францішка Багушэвіча за найлепшы гістарычны твор, апублікаваны ў 2024 годзе.

Сёлета былі ўганараваны некалькі пераможцаў:

〰️ за інтэлектуальную актуалізацыю матэрыяльнай спадчыны прэмію імя Францішка Багушэвіча атрымала Кацярына Ваданосава і яе праект «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай» на тэлеканале «Белсат»;

〰️ за грунтоўны ўнёсак у беларускую несмяротнасць пераможцамі прэміі імя Францішка Багушэвіча сталі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч з выданнем «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце» (фонд Kamunikat.org, 2024).

Апроч дзвюх прэмій, Рада Беларускага ПЭНа ўганаравала спецыяльнай адзнакай кнігу Сяргея Дубаўца «Стагоддзе НН» (Вясна, 2024) за крэатыўную рэінтэрпрэтацыю нацыянальнай класікі.

Віншуем усіх намінантаў і лаўрэатаў!

👉 Паглядзець запіс цырымоніі і прамовы пераможцаў можна на Youtube-канале Беларускага ПЭНа: https://www.youtube.com/watch?v=5YE2Dk7Zqrk

Патануўшы ў інтэлектуальных вірах «Прадмовы» мы былі прапусьцілі гэты цудоўны водгук аднаго з нашых шаноўных аўтараў!
12/12/2025

Патануўшы ў інтэлектуальных вірах «Прадмовы» мы былі прапусьцілі гэты цудоўны водгук аднаго з нашых шаноўных аўтараў!

Гістарычны раман або Вялікая віленская сага «Silva rerum» Крысьціны Сабаляўскайце сёлета выходзіць па-беларуску (апошнія два тамы абяцаюць да Новага году) і мае дзіўны ...

Што ў нас за выдавецтва такое?З размоваў на віленскай Прадмове.
06/12/2025

Што ў нас за выдавецтва такое?
З размоваў на віленскай Прадмове.

📚 Сяргей Шупа: Мы ўзялі спіс 100 найлепшых літоўскіх кніг і пачалі перакладаць (https://racyja.com/by/kultura/sjarhej-supa-my-uzjali-spis-100-najlepsych-litouskich-knih-i-pacali-perakladac/)

📚 З Сяргеем Шупам паразмаўлялі пра выдавецтва "Вясна", якое ён заснаваў у Празе, і пра яго перакладчыцкую дзейнасць.

https://racyja.com/by/kultura/sjarhej-supa-my-uzjali-spis-100-najlepsych-litouskich-knih-i-pacali-perakladac/

Наш дарагі аўтар выйграў!!!
15/11/2025

Наш дарагі аўтар выйграў!!!

Працяг зацемак Сяргея Дубаўца пра Silva rerum. Палова тэтралёгіі прачытаная. Празь які месяц-два чакайце працяг!
11/11/2025

Працяг зацемак Сяргея Дубаўца пра Silva rerum. Палова тэтралёгіі прачытаная. Празь які месяц-два чакайце працяг!

Наш дарагі аўтар і ўдумлівы чытач расказвае пра нашу Кнігу Года. (Лінк у першым ламэнце.)Нагадваем пра набліжэньне падар...
05/11/2025

Наш дарагі аўтар і ўдумлівы чытач расказвае пра нашу Кнігу Года. (Лінк у першым ламэнце.)

Нагадваем пра набліжэньне падарункавага калядна-навагодняга сэзону!

Вельмі цёпла напісана пра нашу кнігу, якой мы жадаем посьпехаў на цырымоніі раздачаў Гедройця - ужо ў гэтым месяцы!
02/11/2025

Вельмі цёпла напісана пра нашу кнігу, якой мы жадаем посьпехаў на цырымоніі раздачаў Гедройця - ужо ў гэтым месяцы!

«Культурны фронт» сумесна з Беларускім ПЭНам і Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў працягвае серыю публікацый пра шорт-лістараў галоўнай літаратурнай узнагароды. Наш пяты аўтар — Сяргей Дубавец — увайшоў у кароткі спіс Прэміі Гедройця з кнігай «Занзібар. Сталенне маладой душы», выдадзенай у пражскім выдавецтве «Вясна».

Кніга ўжо актыўна чытаецца, ура!Калі хто ўжо таксама прачытаў - падзяліцеся ўражаньнямі, нам гэта страшна важна!
28/08/2025

Кніга ўжо актыўна чытаецца, ура!
Калі хто ўжо таксама прачытаў - падзяліцеся ўражаньнямі, нам гэта страшна важна!

Тры нашы кнігі ідуць на Гедройця. Пажадаем посьпеху!
27/07/2025

Тры нашы кнігі ідуць на Гедройця. Пажадаем посьпеху!

Adresa

Praha

Internetová stránka

Upozornění

Buďte informováni jako první, zašleme vám e-mail, když Vesna Books / Выдавецтва Вясна zveřejní novinky a akce. Vaše emailová adresa nebude použita pro žádný jiný účel a kdykoliv se můžete odhlásit.

Kontaktujte Společnost

Pošlete zprávu Vesna Books / Выдавецтва Вясна:

Sdílet

Kategorie