sekktor.online

  • Home
  • sekktor.online

sekktor.online Медыя аб магчымасцях працягваць займацца беларускай культурай
Усе важныя спасылкі: taplink.cc/sekktor.online

🚀 BelTech 4.0 — must-go імпрэза на верасень, калі вы развіваеце стартап, кіруеце кампаніяй, шукаеце інвестараў, партнёра...
11/06/2026

🚀 BelTech 4.0 — must-go імпрэза на верасень, калі вы развіваеце стартап, кіруеце кампаніяй, шукаеце інвестараў, партнёраў або новых кліентаў

✱ Рэзервуйце 25 верасня ў календары — у гэты дзень у Варшаве пройдзе 4.0 / BelTech , найбуйнейшая тэхналагічная канферэнцыя для беларускай бізнес-супольнасці за мяжой.

➜ BelTech ствараўся як пляцоўка, дзе заснавальнікі(-цы) стартапаў, інвестары(-кі), прафесіяналы(-кі) з беларускай tech-дыяспары могуць аднавіць і пашырыць бізнес-сувязі, абмеркаваць выхад на новыя рынкі і далучыцца да міжнароднай экасістэмы.

Сёлета арганізатары чакаюць:
• 500+ удзельнікаў(-ц) з 15+ краін
• 80% аўдыторыі — заснавальнікі(-цы) кампаній і C-level менеджары(-кі)
• Міжнародных інвестараў(-к) і прадстаўнікоў(-ц) тэхналагічных кампаній.

⁂ У праграме асноўнага дня — выступы, панэльныя дыскусіі і нетворкінг-сесіі, прысвечаныя росту бізнесу, інвестыцыям, міжнародным партнёрствам і новым рынкам.
Пасля асноўнай праграмы ўдзельнікаў(-ц) чакае Networking Party.

Канферэнцыя пройдзе на ангельскай мове.

🎟 Купіць квіток са зніжкай 10% па промакодзе SEKKTOR10: https://luma.com/BelTech
⚡️ Важна! Набываючы квіток па гэтым кодзе, вы падтрымліваеце і сам праект sekktor! 💜

Закрывае наш марафон пілотных інтэрв’ю размова з музыкам-мульціінструменталістам Мікітам Арловым , якога вы можаце ведац...
06/10/2025

Закрывае наш марафон пілотных інтэрв’ю размова з музыкам-мульціінструменталістам Мікітам Арловым , якога вы можаце ведаць па гуртах СОЮЗ , White Cave, Javva , one man band’ праекту Applepicker ды іншых.

Чытайце на сайце sekktor.online:
🎸 Пра маладую лютасць мінскай індзі-сцэны.
🎸 Пра выступы ў варшаўскіх джазавых клубах і на фэсце Primavera.
🎸 Пра новы альбом СОЮЗ, запісаны ў Сан-Паўлу, і вялікі еўратур.

Інтэрв’ю атрымалася лёгкім, біяграфічным, з лёгкай ноткай настальгіі, але і бадзёрым — як добрая ментальная кава на пачатак тыдня. https://sekktor.online/interview-w-mikita-arlou/

Тэкст: Іван Марозька .

#беларускаякультура #беларускаемастацтва #беларускіятворцы

Сёння ў Беластоку па ініцыятыве Беларускага цэнтра культуры адкрываецца фестываль сучаснага беларускага відэамастацтва S...
03/10/2025

Сёння ў Беластоку па ініцыятыве Беларускага цэнтра культуры адкрываецца фестываль сучаснага беларускага відэамастацтва SAMASIEJ . Асаблівае месца ў ім займае выстава I Am Pfeilstorch / “Я ёсць Працяты бусел” з твораў 12 беларускіх мастачак і мастакоў.

Калі вы можаце даехаць да Беластоку, абавязкова зрабіце гэта! У праграме — дыскусіі, экскурсіі на розных мовах і многае іншае.

Для тых, хто (як і мы) будзе далёка, мы падрыхтавалі эксклюзіў на выходныя — інтэрв’ю з куратарам выставы Уладзімірам Грамовічам і візуальнай мастачкай Лесяй Пчолкай .

У размове сабралося некалькі набалелых тэм:
• Намадычнасць як неабходны лад жыцця і траўму сучаснага мастака
• Цёмны бок усіх гэтых прыўкрасных магчымасцяў
• Што спрацоўвае (і што не) як “стратэгія” кар’ернага развіцця ў мастацтве
• Што дае беларускаму сучарту сённяшняя яго доўгачаканая многімі дэцэнтралізацыя.

У картках — некалькі сакавітых цытат Лесі і Уладзіміра, але ўсе змясціць не атрымалася. Так што давядзецца чытаць усю размову тут: https://sekktor.online/interview-w-lesia-pcholka-uladzimir-hramovich/

Тэкст: Каця Раманчык .romanchik.

#беларускаякультура #беларускаемастацтва #беларускіятворцы

У часы даступнага інтэрнэту і сацсетак крытыкам можа стаць кожны, але меркаванні прафесіяналаў ад гэтага становяцца толь...
02/10/2025

У часы даступнага інтэрнэту і сацсетак крытыкам можа стаць кожны, але меркаванні прафесіяналаў ад гэтага становяцца толькі больш каштоўнымі.

sekktor пагаварыў з Тарасам Тарналіцкім / Taras Tarnalitsky — бадай, адным з самых актыўных на сёння беларускіх кінажурналістаў:

🎬 Пра тое, як ператварыць захапленне кіно ў прафесію
🎬 Пра тое, з чаго пачаўся беларускі незалежны кінематограф і што з ім цяпер
🎬 Пра грошы, кінафестывалі і пошук грошаў на кінафестывалях.

Тэкст, каб зацікавіцца беларускім кінематографам, калі вы яшчэ не.
🔗 https://sekktor.online/interview-w-taras-tarnalitski/

Тэкст: Іван Марозька / Ivan Marozka

#беларускаякультура #беларускаемастацтва #беларускіятворцы

Калі вы хадзілі ў Вялікі тэатр оперы і балету ў Мінску ў нулявых і дзясятых, то хутчэй за ўсё — на пастаноўкі, дзе гучаў...
26/09/2025

Калі вы хадзілі ў Вялікі тэатр оперы і балету ў Мінску ў нулявых і дзясятых, то хутчэй за ўсё — на пастаноўкі, дзе гучаў аркестр пад кіраўніцтвам Івана Касцяхіна / Ivan Kostyakhin. Як і многія іншыя дзеячы і дзяячкі беларускія культуры, апошнія гады ён працуе па-за радзімай, але не па-за беларускай культурай.

Наш журналіст і музыкант Іван Марозька / Ivan Marozka узяў інтэрв’ю ў знакамітага дырыжора, каб даведацца:

• Як атрымліваецца пачынаць з нуля і самому Івану, і яго калегам у супольнасці класічнай музыкі
• Што значыць “свой” у Польшчы і што ў Беларусі
• Як можа ўбачыць свет адноўленая ім опера “Маргер” беларуска-польскага кампазітара Канстанціна Горскага ў бліжэйшы час.

Два Івана, дырыжор і музыкант, зум на 2 гадзіны 40 хвілін — такі рэцэпт доўгай, душэўнай размовы. Выдатны тэкст, каб увайсці ў выходныя пад музыку, ужо на sekktor.online.

https://sekktor.online/interview-ivan-kastciakhin/

Фота з архіва І. Касцяхінаconcerts

#беларускаякультура #беларускаемастацтва #беларускіятворцы

На sekktor.online выйшла ўжо другое інтэрв’ю — гэтым разам з беларускім перформерам Ігарам Шугалеевым / Igor Shugaleev, ...
22/09/2025

На sekktor.online выйшла ўжо другое інтэрв’ю — гэтым разам з беларускім перформерам Ігарам Шугалеевым / Igor Shugaleev, які расказвае свету пра сённяшнюю Беларусь, фізічна выматваючы і знясільваючы ўласнае цела.

Мы паразмаўлялі пра:
⁃ Першы заробак у варшаўскім Новым тэатры
⁃ Здаровую інтэграцыю і інвеставанне адкрытасці
⁃ Clap&Slap — перформанс пра беларуска-літоўскія стасункі, які пакуль літоўцамі заўважаны больш, чым беларусамі
⁃ Выбар заставацца беларускім акторам.

У картках мы сабралі некалькі важных цытат — але не ўсе. Так што чытаць тэкст цалкам проста абавязкова: https://sekktor.online/interview-w-igor-shugaleev/

Тэкст: Katsia Ramanchyk
Шчыра дзякуем за ілюстрацыі:
Alexandra Kononchenko
Julia Eugene Kanapleidiki
Kate Ignashevich
Ihar Yukhnevich
marinadashuk.art

#беларускаякультура #беларускаемастацтва #беларускіятворцы

У нас выйшла другая частка размовы з ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа, камьюніці-мейкерамі ў беларускай фатаграфі...
19/09/2025

У нас выйшла другая частка размовы з ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа, камьюніці-мейкерамі ў беларускай фатаграфіі, якія зараз працуюць у Варшаве, але ёй не абмяжоўваюцца.

У другой частцы мы сабралі:
- Асноўныя тэзы і назіранні нашых суразмоўцаў Yauhen Attsetski i Maryia Karneyenka пра інфраструктурныя магчымасці для арт-фатаграфіі ў Польшчы,
- Некалькі імёнаў беларускіх фотатворцаў, у якіх, нібыта, усё атрымліваецца,
- Анонсы новых івэнтаў ад ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа.

Захоўваце ў закладкі, каб вылучыць 30 хвілін (мы падлічылі) на ўдумлівае чытанне інтэрв’ю абедзвюх частак. Не кожная птушка даляціць - але мы палічылі важным зафіксаваць тое, што ў хісткім свеце робіцца, каб людзі стваралі разам. І робіцца добра.

#1 Першы тэкст: https://sekktor.online/fsh1-1
#2 Другі тэкст: https://sekktor.online/fsh1-2

#беларускаякультура #беларускаемастацтва #беларускіятворцы

✨📸 Працоўны тыдзень скончыўся, а добрыя навіны — яшчэ не. На выходныя хочам адправіць і вас, і нас з важным апдэйтам: На...
19/09/2025

✨📸 Працоўны тыдзень скончыўся, а добрыя навіны — яшчэ не. На выходныя хочам адправіць і вас, і нас з важным апдэйтам:

На нашым сайце запрацавалі лонгрыды. І першы з іх — інтэрв’ю з цудоўнай камандай беларускай фатаграфічнай платформы ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа.

Дакладней, выйшла першая частка размовы, дзе мы шмат размаўлялі пра тое:
⚫️Як з’явілася ФШ1 у Мінску і як працуе сёння ў Варшаве,
⚫️Што вымушае адмовіцца ад прыбытковай фатаграфіі дзеля мастацкіх праектаў,
⚫️Што неабходна для развіцця фотамастацкага кам’юніці і як у нас гэтым разам з пераемнасцю пакаленняў.

І пра многае іншае.

Дзякуем за дзве гадзіны шчырасці Yauhen Attsetski i Maryia Karneyenka!

У картках — некаторыя акцэнты размовы, а цалкам прачытаць яе можна на https://sekktor.online/fsh1-1.

P.S. Рубрыкі “Магчымасці” і “Афіша” яшчэ на рэмонце, але будуць апдэйты і там.

📌 Да 29 чэрвеня ў межах “Тыдня супраць катаванняў” адбудуцца яшчэ некалькі падзей. Паспяшайцеся наведаць!У праграме — ме...
25/06/2025

📌 Да 29 чэрвеня ў межах “Тыдня супраць катаванняў” адбудуцца яшчэ некалькі падзей. Паспяшайцеся наведаць!

У праграме — мерапрыемствы ў Варшаве, Вільні і анлайн. Запрашайце сяброў і сябровак, дзяліцеся інфармацыяй і абавязкова далучайцеся!
🔗 І не забывайцеся пра рэгістрацыю legin.info/posts/week_against_torture_2025. Усе падзеі бясплатныя.

“Тыдзень супраць катаванняў” арганізуюць “Прававая ініцыятыва”, “Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі” і партнёры, каб прыцягнуць увагу да сістэмнага гвалту ў Беларусі.

📷 Фота: "Музей Вольнай Беларусі", "Прававая ініцыятыва", "Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт", "Беларускі Хельсінкскі Камітэт".

#беларускаякультура #беларускаемастацтва #беларускіятворцы

🚇 За апошнія тыдні мы пісалі пра некалькі адкрытых магчымасцяў ад Цэнтра імя Юліуша Мерашэўскага, які знаходзіцца ў  #Ва...
20/06/2025

🚇 За апошнія тыдні мы пісалі пра некалькі адкрытых магчымасцяў ад Цэнтра імя Юліуша Мерашэўскага, які знаходзіцца ў #Варшава, #Польшча.

Нагадаем, па дзвюм з іх дэдлайны ўжо падгараюць❤️‍🔥:
1️⃣ Стыпендыя на даследаванні — Research in Poland 2025-2026
2️⃣ Восеньская школа лідараў і лідарак з #Польшча, #Беларусь, #Украіна — Trialog Sąsiedzki

🚏 Між тым, дзейнасць Centrum Mieroszewskiego (CM) заслугоўвае асобнай увагі, паколькі служыць амбітнай місіі – умацоўваць незалежнасць і дэмакратыю краін Усходняй Еўропы, спрыяць іх збліжэнню з Еўропай і Польшчай, асабліва ў кантэксце цяперашніх выклікаў бяспекі. І таму трапляе ў нашу рубрыку #станцыяІнстытутКультуры.

"Нашым патронам з’яўляецца Juliusz Mieroszewski (1906–1976) — адзін з найбольш выбітных польскіх палітычных публіцыстаў ХХ стагоддзя. Як перакананы рацыяналіст, Mieroszewski лічыў, што ў доўгатэрміновай перспектыве менавіта ідэі фарміруюць свет і вызначаюць кірунак гістарычнага развіцця, а не матэрыяльная база."

➕ У картках вы знойдзеце больш фактаў пра ўстанову і “кропкі ўваходу” да яе — трымайце ва ўвазе на выпадак ужо наяўных і наступных вашых праектных ідэй!

🔗 mieroszewski.pl/en/

***
Калі вы ведаеце класныя прыклады арганізацый, суперадкрытых для партнёрстваў і працы, апроч іншага, з нашым кантэкстам, альбо хочаце пра пэўныя інстытуцыі даведацца больш, пішыце нам у каментары ці 😉

Фота (с) Centrum Mieroszewskiego

#беларускаякультура #беларускаемастацтва #беларускіятворцы

Address


Alerts

Be the first to know and let us send you an email when sekktor.online posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Business

Send a message to sekktor.online:

Shortcuts

  • Want your business to be the top-listed Media Company?

Share