Bellit.info - усё пра беларускую літаратуру

  • Home
  • Bellit.info - усё пра беларускую літаратуру

Bellit.info - усё пра беларускую літаратуру Contact information, map and directions, contact form, opening hours, services, ratings, photos, videos and announcements from Bellit.info - усё пра беларускую літаратуру, Media/News Company, .

Адкрыты перадзаказ на кнігу вершаў Сержука Ляснога 📗Выдавецтва Рамана Цымберава абвясціла папярэднюю падпіску на кнігу в...
09/10/2025

Адкрыты перадзаказ на кнігу вершаў Сержука Ляснога 📗

Выдавецтва Рамана Цымберава абвясціла папярэднюю падпіску на кнігу вершаў “Крокі над дахамі” Сержука Ляснога, які вядзе свой асабісты паэтычны акаўнт у інстаграме.

💬 "...Для закаханых, і хто яшчэ знаходзіць сцяжыну да кахання праз сусвет, часам самотны, але заўсёды натхнёны святлом. Спадзяюся, што кожны чытач знойдзе для сябе тое, што шукаў па жыцці, бо ў кожным з нас сусвет”, — кажа аўтар.

🔸 Падрабязней:https://bellit.info/news/vykhodzic-kniha-vjershau-sjerzhuka-ljasnoha-pjeradzakaz.html

__________
Падпісвайцеся на літаратурныя навіны ў Instagram i Telegram:
https://www.instagram.com/bellitinfo/
https://t.me/bellitinfo

🏆 Абвесцілі лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2025 года.Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры, адной з самы...
09/10/2025

🏆 Абвесцілі лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2025 года.

Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры, адной з самых прэстыжных культурных узнагарод у свеце, стаў венгерскі пісьменнік Ласла Краснахоркай (László Krasznahorkai).

Ласла Краснахоркай — венгерскі пісьменнік і сцэнарыст, вядомы сваімі складанымі і патрабавальнымі раманамі, якія часта называюць постмадэрнісцкімі, з дыстапічнымі і меланхалічнымі тэмамі. Некалькі яго твораў былі экранізаваныя ў мастацкія фільмы. У 2015 годзе ён быў узнагароджаны Міжнароднай Букераўскай прэміяй.

💬 Абгрунтаванне прэміі гучыць так: "за яго пераканаўчую і дальнабачную творчасць, якая сярод апакаліптычнага жаху пацвярджае сілу мастацтва".

📖 Сярод магчымых пераможцаў, якія ўзгадваліся букмекерамі, былі Джэральд Мурнан (Gerald Murnane) з Аўстраліі, Крысціна Рывера Гарса (Cristina Rivera Garza) з Мексікі, Харукі Муракамі (Haruki Murakami) з Японіі, Томас Пінчон (Thomas Pynchon) з Амерыкі, Мірча Кэртэрэску (Mircea Cărtărescu) з Румыніі, Кан Сюэ (Can Xue) з Кітая.

__________
Падпісвайцеся на літаратурныя навіны ў Instagram i Telegram:
https://www.instagram.com/bellitinfo/
https://t.me/bellitinfo

🧸 Абвешчаныя поўныя спісы прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады.Журы зацвердзіла поўны спіс намінантаў на прэмію Цёткі за най...
09/10/2025

🧸 Абвешчаныя поўныя спісы прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады.

Журы зацвердзіла поўны спіс намінантаў на прэмію Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў.

📚 На галоўную ўзнагароду ў 2023 годзе прэтэндуюць па 12 кніг у літаратурнай і ў мастацкай намінацый. У 2024 – 13 і 11 кніг адпаведна.

Якія кнігі ў поўным спісе: https://bellit.info/roznaje/abvjeshchanyja-pounyja-spisy-premii-cjotki-za-2023-i-2024-hady.html

__________
Падпісвайцеся на літаратурныя навіны ў Instagram i Telegram:
https://www.instagram.com/bellitinfo/
https://t.me/bellitinfo

"Новая зямля" Якуба Коласа з'явілася ў новай аўдыяверсіі 🔊Праект "Беларуская літаратура", які стварае аўдыякнігі пераваж...
09/10/2025

"Новая зямля" Якуба Коласа з'явілася ў новай аўдыяверсіі 🔊

Праект "Беларуская літаратура", які стварае аўдыякнігі пераважна класічных твораў, агучыў паэму народнага паэта Беларусі.

"Ёсць тры прычыны, якія зматывуюць вас паслухаць паэму Якуба Коласа "Новая зямля". Першая: у ёй занатаваны генетычны код нашай нацыі, шыфр, якім вычэрпваецца любы беларускі план дзеянняў. Другая: там прапісаныя ўсе тыя сілы, якія шкодзяць кожнаму з нас на шляху да мэты. Трэцяя: мы мусім сваім жыццём перапісаць "Новую зямлю" наноў, бо у Коласа ўсё канчаецца блага, а трэба, каб скончылася добра. А як напісаць добры фінал беларускай мары, не ведаючы яе пачатак? Вось і скажам: ніяк".

"Новая зямля" — лірыка-эпічная паэма, напісаная Якубам Коласам у 1911—1923 гадах. Некаторыя раздзелы твора паэт пісаў у турме.

🖇 Падзеі ў паэме адбываюцца на Беларусі ў 1890—1900-х гадах, а першаасновай твора стала жыццё бацькоў Якуба Коласа і астатніх членаў сям’і, сваякоў і знаёмых.

Спасылка для праслухоўвання ў першым каментары ⬇️

__________
Падпісвайцеся на літаратурныя навіны ў Instagram i Telegram:
https://www.instagram.com/bellitinfo/
https://t.me/bellitinfo

Абвесцілі доўгі спіс намінатаў на найлепшы дызайн вокладкі 🔥Журы прэміі імя Міхала Анемпадыстава за 2024 год абвясціла д...
08/10/2025

Абвесцілі доўгі спіс намінатаў на найлепшы дызайн вокладкі 🔥

Журы прэміі імя Міхала Анемпадыстава за 2024 год абвясціла доўгі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой — уганараваць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак году.

У поўны спіс прэміі трапіла 41 кніга, з якіх у доўгі спіс журы выбрала 20 намінантаў. З іх — больш за ўсё кніг выдавецтва Gutenberg Publisher.

📖 Глядзець доўгі спіс: https://bellit.info/roznaje/u-douhim-spisje-na-najljepshy-dyzajn-vokladki-20-naminantau.html

__________
Падпісвайцеся на літаратурныя навіны ў Instagram i Telegram:
https://www.instagram.com/bellitinfo/
https://t.me/bellitinfo

У Івацэвічах адкрылі дошку літаратару Піліпу Пестраку 📘Напрыканцы верасня да 80-годдзя Івацэвіцкай цэнтральнай бібліятэк...
08/10/2025

У Івацэвічах адкрылі дошку літаратару Піліпу Пестраку 📘

Напрыканцы верасня да 80-годдзя Івацэвіцкай цэнтральнай бібліятэкі адкрылі памятную беларускамоўную дошку паэту і празаіку Піліпу Пестраку, чыё імя носіць установа.

▪️Піліп Сямёнавіч Пестрак (1903-1978) нарадзіўся ў вёсцы Сакоўцы (цяпер Івацэвіцкі раён). Пасля бежанства разам з бацькамі вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, працаваў лесніком Косаўскага лясніцтва, служыў у Войску Польскім. За падпольную дзейнасць у шэрагах КПЗБ быў зняволены польскімі ўладамі ў Гродзенскай турме.

Пасля вызвалення быў зноў арыштаваны, сядзеў у турмах Пінска, Вільні, Гродна. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаны дзеяч культуры БССР.

✔️Імем Піліпа Пестрака названы вуліцы ў Мінску і Гродне. У сталіцы на доме па вуліцы Леніна, 4, дзе ён жыў, пісьменніку ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

__________
Падпісвайцеся на літаратурныя навіны ў Instagram i Telegram:
https://www.instagram.com/bellitinfo/
https://t.me/bellitinfo

Дзіцячую серыю “Ветрачок” папоўніла кніга Дануты Бічэль 📚Выдавец Раман Цымбераў працягвае выдаваць навінкі ў межах серыі...
08/10/2025

Дзіцячую серыю “Ветрачок” папоўніла кніга Дануты Бічэль 📚

Выдавец Раман Цымбераў працягвае выдаваць навінкі ў межах серыі кніг для дзяцей “Ветрачок”, якую запачаткаваў летам 2025 году. Цяпер серыя папоўнілася зборнікам выбраных дзіцячых вершаў Дануты Бічэль.

📝 У кнігу “Радзіма” ўключаны найлепшыя дзіцячыя вершы, напісаныя паэткай на працягу апошніх дзесяцігоддзяў.

👉 Падрабязней: https://bellit.info/news/dzicjachuju-sjeryju-vjetrachok-papounila-kniha-danuty-bichel.html

__________
Падпісвайцеся на літаратурныя навіны ў Instagram i Telegram:
https://www.instagram.com/bellitinfo/
https://t.me/bellitinfo

17 кастрычніка: Ганна Комар выступіць з вершамі на Фестывалі моў пад пагрозай знікнення (Voiced: The Festival for Endang...
07/10/2025

17 кастрычніка: Ганна Комар выступіць з вершамі на Фестывалі моў пад пагрозай знікнення (Voiced: The Festival for Endangered Languages) у Лондане 💜

Паэтка Ганна Комар будзе ўдзельнічаць у імпрэзе пад назвай "Global Poems for Home" разам з чатырма іншымі паэтамі, якія будуць прадстаўляць розныя краіны і чытаць вершы на мовах, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

🔊Вершы будуць прачытаныя на мовах арыгіналу і на англійскай мове. Пасля выступаў паэты разам з куратарам фестывалю і мастаком Сэмам Уінстанам (Sam Winston) абмяркуюць сваю творчасць як форму актывізму.

Мерапрыемства будзе праходзіць у Barbican Centre (зал Pit Theatre).

Voiced: The Festival for Endangered Languages — фестываль, прысвечаны знікаючым глабальным і мясцовым мовам. Фестываль аб'яднае жывыя і старажытныя мовы праз паэзію, музыку, выяўленчае мастацтва, перформансы, лекцыі і майстар-класы.

✔️Пачатак імпрэзы а 19.00, уваход платны.

Праграма і квіткі: https://www.barbican.org.uk/whats-on/2025/event/voiced-live-literature-programme

__________
Падпісвайцеся на літаратурныя навіны ў Instagram i Telegram:
https://www.instagram.com/bellitinfo/
https://t.me/bellitinfo

У Стакгольме адбудуцца перфарматыўныя чыткі паводле кнігі Альгерда Бахарэвіча "Плошча Перамогі" 📗15-16 кастрычніка ў Кар...
07/10/2025

У Стакгольме адбудуцца перфарматыўныя чыткі паводле кнігі Альгерда Бахарэвіча "Плошча Перамогі" 📗

15-16 кастрычніка ў Каралеўскім драматычным тэатры Стакгольма ў межах праекта DRAMATEN.DOC пройдуць перфарматыўныя чыткі паводле "Плошчы Перамогі" Альгерда Бахарэвіча, паведамляе Reform.

📖 Кніга была перакладзена колішнім амбасадарам Швецыі ў Беларусі Стэфанам Эрыксанам і выйшла ў выдавецтве Ersatz. Драматургічную апрацоўку твору зрабіў Дзмітрый Плакс.

DRAMATEN.DOC — гэта праект, ініцыяваны драматургам і рэжысёрам Дзмітрыем Плаксам, які ўяўляе сабой серыю перфарматыўных чытак пра бягучыя падзеі ў свеце. Слова даецца аўтарам з гарачых кропак, з рэгіёнаў, дзе адбываецца вайна ці іншыя формы гвалту.

✔️Беларускай павестцы былі прысвечаны спектаклі паводле аповеду Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага — "Бяляцкі, пішы прашэнне аб памілаванні!", зборніка апавяданняў "Зэкамерон" адваката Максіма Знака і "Часу сэканд хэнд" Святланы Алексіевіч.

🔸 Падрабязней на Reform: https://reform.news/u-karale-skim-dramatychnym-tjeatry-stakgolma-projduc-perfarmaty-nyja-chytki-pavodle-knigi-algerda-baharjevicha-ploshcha-peramogi
__________
Падпісвайцеся на літаратурныя навіны ў Instagram i Telegram:
https://www.instagram.com/bellitinfo/
https://t.me/bellitinfo

Апавяданні польскага пісьменніка-бунтара — упершыню па-беларуску 🔥У выдавецтве “Логвінаў” выйшла з друку кніга выбраных ...
07/10/2025

Апавяданні польскага пісьменніка-бунтара — упершыню па-беларуску 🔥

У выдавецтве “Логвінаў” выйшла з друку кніга выбраных апавяданняў польскага пісьменніка Марэка Гласка “Першы крок у аблоках”, перакладзеная на беларускую мову Марыяй Пушкінай.

✍️ Рэдактаркай выступіла перакладчыца і выкладчыца Марына Казлоўская.

🔹 Падрабязней: https://bellit.info/roznaje/apavjadanni-polskaha-pismjennika-buntara-upjershynju-pa-bjelarusku.html

__________
Падпісвайцеся на літаратурныя навіны ў Instagram i Telegram:
https://www.instagram.com/bellitinfo/
https://t.me/bellitinfo

Як розныя Караткевічы ўжываліся ў адной асобе? Дубавец чытае кнігу Глобуса 📓Новы выпуск падкасту “Літаратурныя зацемкі” ...
07/10/2025

Як розныя Караткевічы ўжываліся ў адной асобе? Дубавец чытае кнігу Глобуса 📓

Новы выпуск падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргея Дубаўца прысвечаны развагам вакол кнігі Адама Глобуса “Наш сусед Караткевіч”. Геній, легенда, п’яніца, вечны падлетак ці проста дзядзька Валодзя?

Менавіта такім розным малюе аўтар класіка беларускай літаратуры, з любоўю ствараючы міф “Уладзімір Караткевіч”.

💬 "Глёбус называе Караткевіча дзядзькам, а дзядзька ў сям’і — для дзіцёнка — як брусок, на якім той гострыць свае пачуцьці — усю гаму: ад захапленьня да грэблівасьці. Блізкае суіснаваньне з такім фэнамэнальным дзядзькам давала ўсе падставы для гэтага. Глёбус трапны назіральнік і ўсе яго сюжэты пра дачыненьні Караткевіча зь іншымі літаратарамі адгукаюцца праўдападабенствам".

✍️ Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.

Слухаць і чытаць: https://bellit.info/roznaje/jak-roznyja-karatkjevichy-uzhyvalisja-u-adnoj-asobje-dubavjec-chytaje-knihu-hlobusa.html

__________
Падпісвайцеся на літаратурныя навіны ў Instagram i Telegram:
https://www.instagram.com/bellitinfo/
https://t.me/bellitinfo

7 кастрычніка: літаратурная школа "Тэкст" (тэма — літаратурная крытыка) у Мінску 🍁Цягам гэтай сустрэчы будуць разгледжан...
06/10/2025

7 кастрычніка: літаратурная школа "Тэкст" (тэма — літаратурная крытыка) у Мінску 🍁

Цягам гэтай сустрэчы будуць разгледжаныя наступныя пытанні:
✔️літаратурная крытыка як від творчасці;
✔️крытыка як балючая кропка беларускага літаратурнага працэсу;
✔️рэцэнзія;
✔️водгук;
✔️агляд.

👤Мадэратар — Міхал Бараноўскі.

Далучыцца да школы можна на любым этапе. Каб атрымліваць рассылку, трэба запоўніць гугл-форму (https://forms.gle/sTH47aiNTT4yEaUU8).

📍"Літаратурны музей Максіма Багдановіча" (вул. М.Багдановіча, 7А). Пачатак а 19:00.

🎟 Уваходны квіток — 10р.

__________
Падпісвайцеся на літаратурныя навіны ў Instagram i Telegram:
https://www.instagram.com/bellitinfo/
https://t.me/bellitinfo

Address


Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Bellit.info - усё пра беларускую літаратуру posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Business

Send a message to Bellit.info - усё пра беларускую літаратуру:

  • Want your business to be the top-listed Media Company?

Share