
10/10/2025
Усяго толькі на кафлю трэба сабраць каля 10 тысяч рублёў, але разам мы можам зрабіць гэта❤️
«Моцныя навіны» нагадваюць: некалі шыкоўная сядзіба, помнік архітэктуры і гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі зараз аднаўляецца прыватнай асобай.
Рэстаўрацыйныя працы актыўна вядуцца з красавіка 2024 года, дах ужо амаль цалкам накрыты металам, завяршаецца рэканструкцыя атыку, але ў будынку ўсе яшчэ няма вокнаў і нармальных дзвярэй.
Праз гэта пад пагрозай знікнення аказалася кафля ў адным з пакояў палаца. Яна яшчэ памятае, як апошні гаспадар Эдвард Горват прымаў там ванну і разглядаў фрэскі на столі. Гэта апошняе, апроч сценаў палаца, што засталося з тых часоў.
І вось што цікава: гэтая ж кафля – метлахская плітка – калісьці ўпрыгожвала залы легендарнага Тытаніка і Кёльнскага сабора. А цяпер яе апошні ўцалелы «востраў» у Нароўлі – пад пагрозай знікнення🥹
Спецыялісты каманды аднаўлення падлічылі, што толькі на захаванне каштоўнай кафлі па прыблізных падліках патрэбна каля 10 тысяч рублёў.
Заклікаем падтрымаць годную справу адраджэння гістарычнай спадчыны! Гэта можна зрабіць праз сайт праекта адраджэння, ахвяраваўшы любую суму👉 www.panski-dom.by/help. Актыўная спасылка на старонцы