18/07/2025
ЖЫЦЬ - ГЭТА...
Міс Полі на хвіліну замаўчала, а потым паважна дадала:
— Кожную раніцу а дзявятай гадзіне ты будзеш чытаць мне ўголас. Да гэтага ты будзеш прыбіраць у сваім пакоі. Па серадах і суботах да абеду пачынаючы з паловы на дзясятую Нэнсі будзе на кухні вучыць цябе гатаваць. У астатнія дні з раніцы ты будзеш са мною шыць. Пасля абеду ты будзеш займацца музыкай. Настаўніка я найму сёння ж, — рашуча скончыла яна і паднялася з крэсла.
Паліяна спалохана ўсклікнула.
— Вой, цётачка Полі, цётачка Полі, вы ж зусім
не пакінулі мне часу жыць.
— Жыць? Што ты маеш на ўвазе, дзіця? А хіба ты
ўвесь час не жывеш?
— О, натуральна, увесь час, пакуль я буду ўсім гэ-
тым займацца, я буду дыхаць, цётачка Полі, але гэта не значыць жыць. Падчас сну мы таксама ўвесь час дыхаем, але гэта не значыць жыць. На маю думку, жыць — значыць рабіць тое, што хочацца рабіць: гуляць на вуліцы, чытаць (сама сабе, натуральна), лазіць па ўзгорках, размаўляць з містарам Томам у садзе і з Нэнсі, даведвацца шмат новага пра дамы, пра людзей і пра ўсё астатняе на гэтых цудоўных прыгожых вуліцах, па якіх я ўчора ехала. Вось што для мяне значыць жыць, цётачка Полі. Проста дыхаць — гэта не жыць!
"Паліяна", Э. Портэр.
Кнігу можна набыць у нашых партнёраў, глядзіце хайлайт "Дзе набыць"
#кнігінабеларускаймове #кнігі #кнігідлядзетак #дзіцячыякнігі #пабеларуску #беларускаямова #пераклад #кніжнырысь #мінск #книгиминск #мова #минск #дзеці #чытанне #паліяна
#радасць #удзячнасць #падарунак