Літаратурная Беларусь

Літаратурная Беларусь «Літаратурная Беларусь» — гэта свабодная трыбуна паэтаў, празаікаў,перакладчыкаў і чытачоў Беларусі.

ГУМАРМІХАСЬ МІРАНОВІЧПАПУЛЯРНАСЦЬПаэта іншага Вазьмі ты — Усюды ён Вядомасць мае, І ўжо ж настолькі Знакаміты, Што нават...
07/11/2025

ГУМАР

МІХАСЬ МІРАНОВІЧ

ПАПУЛЯРНАСЦЬ

Паэта іншага
Вазьмі ты —
Усюды ён
Вядомасць мае,
І ўжо ж настолькі
Знакаміты,
Што нават трасца
Яго знае!..

(З мінулых публікацый «Літаратурнай Беларусі»)

НАРОДНЫ КАЛЯНДАР7 ЛІСТАПАДАПа народным календары трэба было паплакаць пра няшчасці і раскаяцца ў сваіх грахах. Лічылася,...
07/11/2025

НАРОДНЫ КАЛЯНДАР

7 ЛІСТАПАДА

Па народным календары трэба было паплакаць пра няшчасці і раскаяцца ў сваіх грахах. Лічылася, што менавіта гэта дазваляла сустрэць зіму з чыстымі думкамі. Па назіраннях нашых продкаў, у гэты дзень дождж — і той плача.

ЗДЫМАК З МІНУЛАГА  Іван ЧЫГРЫНАЎ У ЗША ў час працы ХХХІІІ сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. 1978.
06/11/2025

ЗДЫМАК З МІНУЛАГА

Іван ЧЫГРЫНАЎ У ЗША ў час працы ХХХІІІ сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. 1978.

НАРОДНЫ КАЛЯНДАР6 ЛІСТАПАДАНадыходзіла пара прасці тканіну, таму дзяўчаты ладзілі вячоркі. Лістападаўскія ночы цёмныя, і...
06/11/2025

НАРОДНЫ КАЛЯНДАР

6 ЛІСТАПАДА

Надыходзіла пара прасці тканіну, таму дзяўчаты ладзілі вячоркі. Лістападаўскія ночы цёмныя, і звычайна ў пярэднім куце хаты стаяла запаленая лучына. Пры яе святле падбіралі для вышывання ніткі, расшывалі пацеркамі ўборы.

ВЕРШАНАТОЛЬ ВЯРЦІНСКІЛЯСНЫЯ АСАЦЫЯЦЫІ                                   Павалу Севярынцу — аўтару «Лістоў з лесу».Новыя ...
05/11/2025

ВЕРШ

АНАТОЛЬ ВЯРЦІНСКІ

ЛЯСНЫЯ АСАЦЫЯЦЫІ

Павалу Севярынцу — аўтару «Лістоў з лесу».

Новыя рыфмы: П а в а л і леса-п а в а л.
І жанр нейкі новы зусім: л і с т ы з л е с у.
Літаратура старая, бывай!
Хоць, праўда, прагрэс
гэты горш ад рэгрэсу.
У лесе пісаліся,
з лесу ішлі лісты.
Дзякаваць Богу,
што лес гэты
наскі, блізкі,
не самы глухі, не самы густы,
не беспрасветны —
накшталт тайгі сібірскай.
Там, у сіблагаўскай тайзе
не пісалі лістоў.
Калі хто рашаўся —
ляцелі крывавыя пырскі,
на белым снезе радок чырванеў...
Пагатоў — каралі
без права перапіскі.
У нашым разе
з лесу йшлі лісты.
І нават адольвалі шлях
да друку няпросты.
Спрыялі, пэўна,
родныя дрэвы-кусты...
«Ой, бярозы ды сосны,
партызанскія сёстры...»
«Лясная песня»,
«Лясная быль»...
І вось працяг тэмы —
«Лісты з лесу».
Тэма старая —
новы змест і стыль.
Нешта ўсё-ткі накшталт прагрэсу...

Лістапад 2007 г.
(З мінулых публікацый у «Літаратурнай Беларусі»)

НАРОДНЫ КАЛЯНДАР5 ЛІСТАПАДАЯкаў дзень. Па народным календары сяляне на дзень Якава правяралі конскую збрую, рабілі са ск...
05/11/2025

НАРОДНЫ КАЛЯНДАР

5 ЛІСТАПАДА

Якаў дзень. Па народным календары сяляне на дзень Якава правяралі конскую збрую, рабілі са скуры гужы (петлі ў хамуце) — таму гэты дзень меў назву гужнікі.

ЮБІЛЕЙ4 лістапада адзначае юбілей паэтка ЛЮДМІЛА ЗАВЕЯ.Людміла Васільеўна (сапр. Людміла Малеціна) нарадзілася ў пасёлку...
04/11/2025

ЮБІЛЕЙ

4 лістапада адзначае юбілей паэтка ЛЮДМІЛА ЗАВЕЯ.

Людміла Васільеўна (сапр. Людміла Малеціна) нарадзілася ў пасёлку Руднік Джэзказганскага раёна Карагандзінскай вобласці Казахстана. Дзяцінства правяла ў вёсцы Якшычы Клецкага раёна Мінскай вобласці. Закончыла Клецкую сярэднюю школу. З 1971 года жыве ў Мінску.
Была пастаяннай аўтаркай клецкай раённай газеты “Да новых перамог”. Вершы публікаваліся ў рэспубліканскім перыядычным друку, зборніках “Валошкі ў жыце” (2003), “Буршчынавы россып” (2005), “Душа не можа памыліцца” (2006).
Аўтарка паэтычных зборнікаў “Между надеждой и болью” і “Плач каня” (Мінск, 2010).

НАРОДНЫ КАЛЯНДАР4 ЛІСТАПАДАУшанаванне Казанскай іконы Божай Маці. За гэтым днём замацаваліся такія народныя назіранні. «...
04/11/2025

НАРОДНЫ КАЛЯНДАР

4 ЛІСТАПАДА

Ушанаванне Казанскай іконы Божай Маці. За гэтым днём замацаваліся такія народныя назіранні. «Да Казанскай — не зіма, а пасля — не восень; зранку — дождж, звечара — снег. На Казанскую дождж пойдзе — зіму прывядзе. Выязджай на Казанскую на калёсах, але палазы з сабой прыхапі. Што Казанская пакажа, тое і зіма скажа».

ПАРАЛЕЛЬУ ЧЫРВОНЫМ КАСЦЁЛЕ ЎСПОМНІЛІ АНАТОЛЯ СЫСАЗ публікацыі ў «Лiтаратурнай Беларусі» 2007 года3 лістапада ў менскім Ч...
03/11/2025

ПАРАЛЕЛЬ

У ЧЫРВОНЫМ КАСЦЁЛЕ ЎСПОМНІЛІ АНАТОЛЯ СЫСА

З публікацыі ў «Лiтаратурнай Беларусі» 2007 года

3 лістапада ў менскім Чырвоным касцёле адбыўся дабрачынны рок-канцэрт, сродкі ад якога пойдуць на ўвекавечванне памяці паэта Анатоля Сыса. У канцэрце прынялі ўдзел Лявон Вольскі, Кася Камоцкая, гурты «Палац», «Indiga» і Аляксандр Памідораў.
Як адзначыў вядучы вечарыны Адам Глобус, сустрэча прысвечана памяці лепшага беларускага паэта, якога ведалі шматлікія з тых, хто сабраўся ў перапоўненай зале. А. Глобус выказаў падзяку сястры паэта, намесніку старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў паэту Міхасю Скоблу (за складанне зборніка выбраных твораў А. Сыса «Лён» (2006)), а таксама скульптару Генадзю Лойку (за працу над помнікам паэту).
Адкрыццё надмагілля А. Сыса ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці плануецца да трэціх угодкаў са дня смерці паэта — у пачатку траўня 2008 года.

ДАТА3 лістапада 1882 года ва ўрочышчы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў радзівілаўскага лесніка Міхася Міцкевіча нарадзіўся сы...
03/11/2025

ДАТА

3 лістапада 1882 года ва ўрочышчы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў радзівілаўскага лесніка Міхася Міцкевіча нарадзіўся сын Кастусь — будучы непераўзыдзены класік беларускай літаратуры ЯКУБ КОЛАС.
А ў дзень смерці 13 жніўня 1956 года ён занёс ва ўсемагутнае ЦК кампартыі свой ліст аб слёзным стане ў рэспубліцы роднай мовы. Тэкст ліста народнага пісьменніка на 34 гады патрапіў пад грыф «совершенно секретно».
На вялікі жаль, ён актуальны і для сённяшняй Беларусі: « Далейшае развiццё культуры рэспублiкi вельмi многа праiгрывае i, скажам проста, стаiць перад сур’ёзнай пагрозаю iменна ад недастатковай увагi да роднай мовы. Установы сталiцы вывелi з абыходку беларускую мову: на ёй не вядзецца перапiска, на ёй не гавораць з наведвальнiкамi, у гарадах няма беларускiх шыльдаў i надпiсаў, мала беларускiх афiшаў i плакатаў… Няўжо ж нашыя аўтамабiлi, трактары, станкi, тканiны, цукеркi, папяросы сталi б горшымi, каб на iх былi беларускiя надпiсы. Хай толькi якасць не падводзiць! Бо колькi не пiшы «Казбек» на мiнскiх папяросах, усё роўна спажывец патрабуе ленiнградскiх…
У пэўны час вялiкая група iнтэлiгенцыi перастала карыстацца сваёю мовай. Абазвацца па-беларуску тады — значыла зарабiць ярлык нацыяналiста… Моладзь, падрастаючы, пачала ўжо нiгiлiстычна адносiцца да мовы: нашто яе вывучаць, калi яна не мае практычнага прыстасавання, не ўжываецца для выкладання, для перапiскi, не гучыць на сходах
Калi беларускаю мовай загавораць мiнiстры i iх шматлiкiя намеснiкi, пачнуць праводзiць на гэтай мове паседжаннi, пiсаць, дык можна мець пэўнасць, што справа пойдзе на лад…
25. 05. 1956 г.».

НАРОДНЫ КАЛЯНДАР3 ЛІСТАПАДАНа гэты дзень у народным календары не прыпадала якога-небудзь адмысловага свята. Ён быў звяза...
03/11/2025

НАРОДНЫ КАЛЯНДАР

3 ЛІСТАПАДА

На гэты дзень у народным календары не прыпадала якога-небудзь адмысловага свята. Ён быў звязаны з завяршэннем восеньскіх работ і падрыхтоўкай да зімы.
Прыкметы надвор’я: калі неба чыстае, але вакол месяца вялікія кругі, чакаецца мароз; калі кругі чырванаватыя, магчымы снегапад з ветрам; калі дым з коміна падымаецца вертыкальна ўверх, надвор’е хутка наладзіцца, нават калі цяпер непагадзь.

ВЕРШНаста КУДАСАВА***Восень!Лёс мой!На боскіх кроснахтчэш прыгоствыдушы і сьвету...Запавет мой!Імпэт і мэта!I манэта,што...
02/11/2025

ВЕРШ

Наста КУДАСАВА

***
Восень!
Лёс мой!
На боскіх кроснах
тчэш прыгоствы
душы і сьвету...
Запавет мой!
Імпэт і мэта!
I манэта,
што б’е ўсе цэны...
Восень —
вось
мая
панацэя!

Address

Minsk

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Літаратурная Беларусь posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Business

Send a message to Літаратурная Беларусь:

Share