Тыдзень Белсат

Тыдзень Белсат Паўтары гадзіны жывога эфіру пра самыя вострыя тэмы

27/08/2023

💥Стрым! Праграма «Тыдзень» на «Белсаце»

У сённяшнім выданні:

🔸Як смерць Прыгожына паўплывае на сітуацыю ў Беларусі

🔸Візіт дэмакратычных сілаў у Кіеў

🔸Бітва за ўраджай падыходзіць да свайго завяршэння, страты ў людзях, страты ў тэхніцы, а вынікі – слабыя. Чаму так?

🔸Чаму атрымалася ў Індыі, а не ў Расеі – аднаўленне касмічнай гонкі за Месяц

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

23/07/2023

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень» з Сяргеем Падсасонным

У сённяшнім выданні:

🔸ПВК Вагнэра збірае сілы ў Беларусі. Распавядаем пра канцэнтрацыю баевікоў і пагрозы для Беларусі, ды рэгіёну

🔸Помста за мост і за зерневую дамову – расейскі ўдар па Адэсе

🔸Асаблівасці беларускага чырвонага крыжа і новыя факты аб выкраданні ўкраінскіх дзяцей у Беларусь

🔸Падтрымайма палітвязняў – нагадаем, якія ініцыятывы і як дапамагаюць вязням сумлення, ды іхным сем'ям, і чаму няма магчымасці дапамагчы не тое, каб усім, а нават большасці

🔸Кітайскія аўта, замест... любых іншых – што адбываецца на беларускім аўтарынку

🔸Не толькі айцішка – як Беларускі бізнес масава ўцякае ў Польшчу

Далучайцеся да нашага эфіру! ⤵️

16/07/2023

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень» з Сяргеем Падсасонным

У сённяшнім выданні:

🔸Вынікі саміту NATO для Беларусі і Украіны

🔸Забойства Алеся Пушкіна – хто за гэта адказны, ці можна і ці трэба выбачыць, і як перажыць непазбежныя чарговыя забойствы вязняў

🔸Размова з ваяром палка Каліноўскага Лахвічам

🔸Цяпер пазбаўляць грамадзянства змогуць у прынцыпе кожнага – што на гэта дэмсілы?

🔸Беларускі аўтарынак – стаў кітайскім. І тое тычыцца не толькі легкавікоў. Распавядзем пра кошты і наступствы для эканомікі

Далучайцеся да нашага эфіру! ⤵️

09/07/2023

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень» з Ігарам Кулеем

Абмяркуем у сённяшнім выданні:

🔸Што адбываецца з уладальнікамі карты паляка на беларускай мяжы

🔸Як Вільня рыхтуецца да саміту NATO і як скарыстаюцца гэтай нагодай Аб'яднаны пераходны кабінет і офіс Святланы Ціханоўскай

🔸Навошта прапагандысты ўзгадалі пра палітвязняў і наколькі цяжкая іхная сітуацыя

🔸Расце колькасць раскрытых злачынстваў звязаных з сексуальным гвалтам над дзецьмі. Некаторыя кажуць, што гэта пазітыўны вынік таго, што ў нас міліцэйская хунта, насамрэч – не зусім так

🔸Ці Лукашэнка ведае, дзе вагнэраўцы і ядравая зброя, ці проста распавядае, што сліна на язык прынясе

🔸Агляд падзеяў вакол вайны ва Украіне

Далучайцеся да нашага эфіру! ⤵️

11/06/2023

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень» з Ігарам Кулеем

Падсумоўваем вынікі тыдня ды абмяркуем сёння:

🔸Чарговы крызіс у шэрагах дэмсілаў і рэакцыю на яго

🔸Сітуацыю вакол Новакахоўскай ГЭС. Наш карэспандэнт працуе ў Херсоне

🔸Сапегу вызваляюць, а Яне Пінчук, асуджанай паводле той жа справы – даюць 12 гадоў

🔸Абяцанні паставіць у Беларусь ядравую зброю паводле плану

🔸Выбух на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце

Далучайцеся да нашага эфіру! ⤵️

28/05/2023

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень» з Ігарам Кулеем

Падсумоўваем вынікі тыдня ды абмяркуем сёння:

🔸Ядравая зброя ў Беларусі – адпаведныя паперы падпісаныя. Валер Сахашчык казаў, што стрымліваць ахвочых да нейкіх дзеянняў людзей ужо не будзе. І што ж цяпер?

🔸Закон аб беларускім апалчэнні – якія паўнамоцтвы апалчэнцам дае і якія праблемы з гэтага могуць вынікнуць

🔸250 мільёнаў на беларускую грамадзянскую супольнасць – падаецца шмат, а насамрэч мала

🔸Сочым за выбарамі ў Турцыі і за апошнімі падзеямі ва Украіне

🔸Агляд эканамічных падзеяў ад Аляксандра Кныровіча

Далучайцеся да нашага эфіру! ⤵️

21/05/2023

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень» з Сяргеем Падсасонным

У сённяшнім выданні:

🔸Дзень палітвязня. Як адчуваюць сябе былыя і цяперашнія зняволеныя. Размаўляем з прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінету Вольгай Гарбуновай

🔸Да ста тысячаў дзяцей пойдуць у патрыятычныя летнікі ў Беларусі – што там адбываецца ды наколькі сур'ёзна дзецям упіхваецца ідэалогія?

🔸Украіна захоўвае сувязі з Беларуссю, у тым ліку і праз самых нечаканых асобаў. Навошта ды хто гэтыя людзі?

🔸Што адбываецца ва Украіне абмяркуем з ваенным экспертам Раманам Світанам і шэфам сапёраў Палка Каліноўскага Майклам

🔸Ноч на беларуска-літоўскай мяжы. Што там адбываецца цяпер, як беларускія памежнікі дапамагаюць мігрантам і што пра гэта думаюць літоўцы

🔸Агляд эканамічных навінаў ад Аляксандра Кныровіча

Далучайцеся да нашага эфіру! ⤵️

14/05/2023

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»

🔸Абмяркуем стан здароўя Лукашэнкі.

🔸Хто такая Наталля Качанава, якая можа заняць месца самаабвешчанага кіраўніка Беларусі?

🔸Якія план у дэмакратычных сілаў – спытаем Паўла Латушку, Вольгу Кавалькову і Юрыя Губарэвіча.

🔸Працягваецца ціск на палітвязняў, а тыя, што выходзяць – наракаюць на слабую дапамогу з боку фондаў і дэмсілаў.

🔸Першыя вынікі турэцкіх прэзідэнцкіх выбараў.

🔸Loreen перамагла ізноў на Еўрабачанні. Нагадаем, што да гэтага яна была паспела падтрымаць Алеся Бяляцкага.

30/04/2023

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень» з Ігарам Кулеем

Падводзім вынікі тыдня ды абмяркуем у сённяшнім выданні:

🔸Чым пагражае Лукашэнку суўдзел у генацыдзе ўкраінцаў? Паразмаўляем з сэрам Джэфры Найзам – галоўным абвінаваўцам Слабадана Мілошавіча і Горана Елісіча

🔸Што адбываецца з Віктарам Бабарыкам – што за людзі працуюць у ПК №1? Паразмаўляем таксама з экс-палітвязнем наваполацкай калоніі Вадзімам Хіжняковым

🔸Расейскія планы на вяртанне балтыйскіх краінаў

🔸У Расеі хочуць падключыць штучны інтэлект да кіравання грамадскім меркаваннем. Распавядзем як не стаць ахвярай меркавання бота

🔸Сышлі еўрапейскія грошы, а за імі і «лепшыя дарогі»

🔸Агляд эканамічных навінаў ад Аляксандра Кныровіча

Далучайцеся да нашага эфіру! ⤵️

22/04/2023

🔥Другая канферэнцыя беларусаў свету не абышлася без гарачых дыскусіяў і вострых пытанняў

Глядзіце справаздачу ад Ігара Кулея ўжо заўтра ў праграме «Тыдзень» на youtube-канале «Белсат News»

09/04/2023

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень» з Сяргеем Падсасонным

У сённяшнім выданні:

🔸Пра доказы сабраныя супраць Лукашэнкі ў міжнародны крымінальны суд і пра прагрэс у санкцыях супраць Беларусі размаўляем з Паўлам Латушкам

🔸Што адбываецца ў Беларусі – гэта мабілізацыя ці праверка боегатовасці? Планавая ці раптоўная? Падсумоўваем, што вядома

🔸Размова з унукам Ларысы Геніюш, Міхасём Геніюш. Пра знікненне помніка, творчасць бабулі і стаўленне да падзеяў у Беларусі

🔸Як не стаць ахвярай махляроў? Як падманваюць беларусаў і чаму ледзь не штодня міліцыя паведамляе пра тэлефонныя ці інтэрнэт-махлярствы?

🔸Размаўляем з адной з аўтарак ці не адзінага беларускамоўнага навукова-папулярнага часопісу Pamylkа.zіn Святланай Волчак

Далучайцеся да нашага эфіру! ⤵️

05/04/2023

Бітва за лаўру: УПЦ Маскоўскага патрыярхату супраць украінскіх уладаў

Прадстаўнікі УПЦ Маскоўскага патрыярхату адмаўляюцца пакідаць Кіева-Пячэрскую лаўру.

Што адбываецца ў Кіеве проста цяпер — глядзіце у новым выпуску «ТЫДНЯ» на Ютуб-канале «BELSAT NEWS»!

Address

Minsk

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Тыдзень Белсат posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Business

Send a message to Тыдзень Белсат:

Share

Category