26/11/2025
🥳 Гэты дзень настаў!
Сёння, у Дзень народзінаў Уладзіміра нашага родненькага Караткевіча, рады гучна заявіць, што нецэнзураваная версія раману «Каласы пад сярпом тваім» цалкам запісаная, апрацаваная і апублікаваная на «Кніжным возе»!
Мы рабілі стаўкі на працягласць. Дык вось, крыху больш за 51 гадзіну 😱 Прызнавайцеся, хто быў найбліжэй?
🙌 Мы шчыра ўдзячныя Алесі Сёмусе за ідэю, укладанне, веру ў нас і цярпенне.
🙌 Вялізная падзяка Сяргею Шупу за гераічнае самае хуткае праслухоўванне і рэдагаванне некалькіх 15-гадзінных файлаў. Спадар Сяргей паспяваў за пару дзён адслухаць запіс, напісаць заўвагі з таймкодамі і каментарамі.
🙌 Найніжэйшы паклон гукарэжысёру Аляксандру Зелянеўскаму, які перамог такую колькасць гадзін запісу і апрацоўкі (больш за пару соцень агулам).
🙌 Шчырая ўдзячнасць Вользе Падгайскай за атмасферную музыку. Ну і, вядома, акторам, чыймі галасамі цяпер гучаць легендарныя «Каласы».
Неўзабаве мы плануем раскідаць раман па ўсіх буйных пляцоўках (за дапамогу дзякуем Audiobooks.by). А сёння радуемся і віншуем шаноўнага аўтара!
📷 выява створаная з дапамогай ШІ
#караткевіч #кніжнывоз #беларускаямова #аўдыёкнігі