Радыё Свабода

Радыё Свабода Радыё Свабода. Навіны Беларусі і сьвету. Без цэнзуры 24/7. Аналітыка. Відэа. Падкасты.

Як паведаміла Ўкраінская служба Радыё Свабода з спасылкай на свае крыніцы ў спэцслужбе, гэта першы выпадак пацэльваньня ...
11/12/2025

Як паведаміла Ўкраінская служба Радыё Свабода з спасылкай на свае крыніцы ў спэцслужбе, гэта першы выпадак пацэльваньня па расейскай інфраструктуры, зьвязанай з здабычай нафты ў Касьпійскім моры.

Вайскоўцы Цэнтру спэцапэрацый «Альфа» Службы бясьпекі Ўкраіны нанесьлі ўдар дронамі па нафтаздабыўной плятформе, якая належыць расейскай кампаніі «Лукойл».

Кампанія Life абвясьціла маштабны рэбрэндынг 3 сьнежня 2025 году. З мабільнай аплікацыі і сайту кампаніі зьнікла беларус...
11/12/2025

Кампанія Life абвясьціла маштабны рэбрэндынг 3 сьнежня 2025 году. З мабільнай аплікацыі і сайту кампаніі зьнікла беларуская мова.

На сайце кампаніі таксама няма беларускай мовы.

«Званок. Мужчынскі голас з «кампэтэнтных органаў», зь якіх – ня кажа: «Ведаю, што вы вельмі перажываеце за бабулю. Можам...
11/12/2025

«Званок. Мужчынскі голас з «кампэтэнтных органаў», зь якіх – ня кажа: «Ведаю, што вы вельмі перажываеце за бабулю. Можам гарантаваць вам бясьпечны прыезд на радзіму – вы ж хочаце пабачыцца з бабуляй? А вы проста будзеце апавядаць нам, што адбываецца ў дэмакратычных сілах». Я была агаломшаная…»

Расказваем гісторыі палітычных уцекачоў, якіх «апрацоўваюць» беларускія сілавікі.

Спэцслужбы выходзяць на сувязь зь беларускімі актывістамі і журналістамі, што знаходзяцца за мяжой, праз сацыяльныя сеткі і мэсэнджары. Звоняць, прыходзяць да іхн....

Колішні Дом рамесьніка ў Паставах Віцебскай вобласьці выставілі на аўкцыён. Яго спраектаваў італьянскі архітэктар Джузэп...
11/12/2025

Колішні Дом рамесьніка ў Паставах Віцебскай вобласьці выставілі на аўкцыён. Яго спраектаваў італьянскі архітэктар Джузэпэ Сака, які ў 1770-х гадах працаваў пры двары караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і ўдзельнічаў у будаўніцтве рынкавай плошчы ў Паставах.

На плятформе Беларускай унівэрсальнай біржы 17 сьнежня адбудуцца таргі па продажы колішняга Дому рамесьніка ў Паставах Віцебскай вобласьці.

Адрасы крыптабіржаў Bybit, BingX, Bitget, Okx уключылі ў сьпіс забароненых на сайце БелДІЭ, Рэспубліканскага ўнітарнага ...
11/12/2025

Адрасы крыптабіржаў Bybit, BingX, Bitget, Okx уключылі ў сьпіс забароненых на сайце БелДІЭ, Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па наглядзе за электрасувязьзю.

Рашэньне прыняло Міністэрства інфармацыі Беларусі, яго прычыны не названыя.

У Літве гатовы да перамоў зь Беларусьсю толькі на тэхнічным, а не на палітычным узроўні.
11/12/2025

У Літве гатовы да перамоў зь Беларусьсю толькі на тэхнічным, а не на палітычным узроўні.

Дэйвідас Матулёніс, галоўны дарадца прэзыдэнта Літвы Гітанаса Наўседы заявіў, што літоўскі бок гатовы абмяркоўваць сытуацыю на мяжы і з літоўскімі грузавікамі то....

Тром расейскім і шасьці беларускім лыжнікам дазволілі ўдзельнічаць у кваліфікацыйных спаборніцтвах да Алімпійскіх гульня...
11/12/2025

Тром расейскім і шасьці беларускім лыжнікам дазволілі ўдзельнічаць у кваліфікацыйных спаборніцтвах да Алімпійскіх гульняў наступнага года, згодна са сьпісам, апублікаваным Міжнароднай фэдэрацыяй лыжнага спорту (FIS).

https://smarturl.click/Gg7Jm

Марыя Карына Мачада 9 сьнежня таемна пакінула Вэнэсуэлу, каб атрымаць Нобэлеўскую прэмію міру.Яна знаходзілася пад дзеся...
11/12/2025

Марыя Карына Мачада 9 сьнежня таемна пакінула Вэнэсуэлу, каб атрымаць Нобэлеўскую прэмію міру.
Яна знаходзілася пад дзесяцігадовай забаронай на выезд, уведзенай уладамі яе роднай краіны, і больш за год хавалася.

Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру, лідэрка вэнэсуэльскай апазыцыі Марыя Карына Мачада прыбыла ў Осла празь некалькі гадзін пасьля цырымоніі ўзнагароджаньня.

Ціханоўская на ўручэньні Нобэлеўскай прэміі міру: Супраціў дыктатуры — агульная, глябальная задача.
11/12/2025

Ціханоўская на ўручэньні Нобэлеўскай прэміі міру: Супраціў дыктатуры — агульная, глябальная задача.

Сьвятлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру 10 сьнежня ў Осьлё (Нарвэгія). Яна была запрошаная ляўрэатам прэміі за 2025 год Марыяй...

Ужо сёньня. 34 гады таму ў Беларусі зацьвердзілі палажэньне аб дзяржаўным бел-чырвона-белым сьцягу 🙌https://smarturl.cli...
11/12/2025

Ужо сёньня. 34 гады таму ў Беларусі зацьвердзілі палажэньне аб дзяржаўным бел-чырвона-белым сьцягу 🙌

https://smarturl.click/dwxeJ

Вярхоўны Савет Беларусі зацьвердзіў Палажэньне «Аб Дзяржаўным бел-чырвона-белым сьцягу Рэспублікі Беларусь». Менавіта гэты дакумэнт вызначаў прапорцыі сьцяга (суадносіны шырыні і даўжыні як 1:2).

Распрацоўкай эталёнаў дзяржаўнай сымболікі займалася адмысловая Камісія пры прэзыдыюме Вярхоўнага Савета, у якую ўвайшлі больш за 20 чалавек: вядомыя гісторыкі, мастакі, дызайнэры, мастацтвазнаўцы. Узначаліў Камісію дэпутат Алег Трусаў.

У Аўстраліі ўступіў у сілу ўхвалены раней парлямэнтам закон аб забароне непаўналетнім ва ўзросьце да 16 гадоў ствараць а...
10/12/2025

У Аўстраліі ўступіў у сілу ўхвалены раней парлямэнтам закон аб забароне непаўналетнім ва ўзросьце да 16 гадоў ствараць акаўнты ў сацыяльных сетках. Як вам такія забароны?

У Аўстраліі ўступіў у сілу ўхвалены раней парлямэнтам закон аб забароне непаўналетнім ва ўзросьце да 16 гадоў ствараць акаўнты ў сацыяльных сетках.

10/12/2025

«Мы ж нічога не парушалі». 10 сьнежня літоўскія перавозьнікі выйшлі на акцыю пратэсту каля літоўскага парлямэнту. Уздоўж галоўнага праспэкту Вільні яны паставілі каля паўсотні сваіх седлавых цягачоў без прычэпаў.

Address

Minsk

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Радыё Свабода posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Business

Send a message to Радыё Свабода:

Share