11/12/2025
🤔 Ці выберуць украінцы зноў Зяленскага прэзідэнтам?
10 снежня ўкраінскі лідар заявіў, што гатовы правесці выбары, калі ЗША гарантуюць бяспеку. Тады гэта можа адбыцца цягам 60 – 90 дзён.
Але што пра гэта думаюць украінцы? І калі выбары ўсё ж адбудуцца – хто можа перамагчы? Мы спыталі паліттэхнолагаў, якія нядаўна праводзілі апытанне.
Вынікі наступныя:
🔸 Уладзімір Зяленскі – 30,3 %,
🔸 Валерый Залужны – 28,5 %,
🔸 Кірыла Буданаў – 10,1 %,
🔸 Пятро Парашэнка – 7,6 %,
🔸 Юлія Цімашэнка – 4,9 %.
Паліттэхнолаг Джэйсан Джэй Смарт расказаў, што ўкраінскае грамадства не хоча праводзіць выбараў цяпер, а думае, што трэба спачатку скончыць вайну. Але тыя, хто гатовы прыйсці на выбары, у большасці падтрымліваюць прэзідэнта.
На думку Смарта, памылкаю было б думаць, што ўкраінцы прагаласуюць за чалавека, які пагодзіцца з Трампам.
Наадварот: яны гатовыя прагаласаваць за чалавека, які будзе працягваць перамовы і рабіць так, каб Украіна скончыла іх з усімі сваймі тэрыторыямі.