Выдавецтва Галіяфы

Выдавецтва Галіяфы Выдавецтва сучаснай беларускай літаратуры "Галіяфы"

Заўтра на кніжным кірмашы ў Беластоку стартуюць продажы майго рамана «Я – тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер». Калі вы зна...
25/04/2025

Заўтра на кніжным кірмашы ў Беластоку стартуюць продажы майго рамана «Я – тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер». Калі вы знаходзіцеся побач, завітвайце на стэнд беларускіх выдаўцоў.

Вось колькі слоў з сайта «33 кнігі для іншай Беларусі»:
«Гэта бязлітасная кніга пра страту і гвалт, і ў той жа час пяшчотная кніга пра каханне і сяброўства, пра радасць жыцця і мастацтва. Гэты раман — уцёкі ад бойні дыктатара і шлях да сябе».

Спасылка на кнігу ў першым каментары.

Фота Maximilian Gödecke

"33 Bücher":
«In seinem Roman über das Exildasein eines belarusischen Schriftstellers in Berlin bewegt sich Zmicier Vishniou zwischen Autofiktion und Phantastik und baut ein verzweigtes Labyrinth, das sich über verschiedene Welten erstreckt: Die verstorbenen Freunde aus Belarus besuchen den Erzähler in Berliner (Unter)welten, die Gegenstände werden zu handelnden Figuren, das Politische greift in das Intimste ein, die Verhandlungen über das Leben und die Kunst laufen auf Hochtouren, sei es mit James Joyce oder mit dem namenlosen Zwerg, und im Hintergrund tobt der Krieg, der alles überschattet. Das ist ein schonungsloses über Verluste und Gewalt, und zugleich ein zärtliches Buch über Liebe und Freundschaft, über die Freude am Leben und an der Kunst. Dieser Roman ist eine Flucht vor der Schlächterei des Diktators und der Weg zu sich selbst ist.»

Новая кніга Валянціна Акудовіча, надрукаваная па-беларуску ў Паўночнай Македоніі, супольны праект выдавецтва Галіяфы і Г...
25/09/2024

Новая кніга Валянціна Акудовіча, надрукаваная па-беларуску ў Паўночнай Македоніі, супольны праект выдавецтва Галіяфы і Готэн Паблішынг у межах акцыі 33 кнігі для іншай Беларусі пры падтрымцы Інстытута Гётэ ў выгнанні і Фонду Літар
Das neue Buch von Valiantsin Akudovich, gedruckt auf Belarusisch in Nordmazedonien, gemeinsames Projekt von Halijafy und Goten Publishing im Rahmen der Aktion 33 Bücher für ein anderes Belarus mit Unterstützung des Goethe-Instituts im Exil und der Stiftung Litar

Неўзабаве, у межах акцыі "33 кнігі для іншай Беларусі", выходзіць новая кніга Валянціна Акудовіча "Шолах моўчы". Гэта су...
18/08/2024

Неўзабаве, у межах акцыі "33 кнігі для іншай Беларусі", выходзіць новая кніга Валянціна Акудовіча "Шолах моўчы". Гэта сумесны праект "Галіяфаў" і Goten Publishing.

Больш падрабязная інфармацыя пра кнігу ў першым каментары.

“Слоўнік вайны” Астапа Слівінскага ўражвае да дрыжыкаў на скуры. Важная, але няпростая, вельмі драматычная кніга – пра ч...
12/03/2024

“Слоўнік вайны” Астапа Слівінскага ўражвае да дрыжыкаў на скуры. Важная, але няпростая, вельмі драматычная кніга – пра чалавека і вайну.

Праект ажыццявіўся дзякуючы выдавецтву “Edition Fototapeta”, выдавецкай ініцыятыве “33 кнігі для іншай Беларусі”.
І выдавецтва “Галіяфы” прычынілася да праекта.

З украінскай мовы пераклала Ірына Герасімовіч.
Спасылка на пакупку кнігі ў першым каментары.

Неўзабаве выйдзе наша новая кніга для іншай Беларусі.Bald erscheint unser zweites Buch für ein anderes Belarus: Das Wört...
11/01/2024

Неўзабаве выйдзе наша новая кніга для іншай Беларусі.
Bald erscheint unser zweites Buch für ein anderes Belarus: Das Wörterbuch des Krieges von Ostap Slyvynsky (auf Deutsch "Wörter in Krieg" ebenso bei edition.fotoTAPETA)
Падрабязней / weitere Informationen unter dem Link: https://www.33booksforanotherbelarus.ch/de/books/ostap-slyvynsky-das-worterbuch-des-krieges?fbclid=IwAR0a0RM8LUxpzuFBoPl_Ob-xH256D5GLc97Bg38jg-cr3fs3QjIFS5yBH10

Прэмія "Дэбют"У намінацыі “Мастацкі пераклад” пераможцам стаў Яўген Папакуль з перакладам са старажытнаісландскай мовы «...
01/12/2023

Прэмія "Дэбют"

У намінацыі “Мастацкі пераклад” пераможцам стаў Яўген Папакуль з перакладам са старажытнаісландскай мовы «Эды Сноры Стурлусана» (Галіяфы, 2021). Журы вылучыла працу перакладчыка “за далучэнне беларускіх чытачоў да скандынаўскай мудрасці”.

Віншуем Yauhen Papakul

За 2021 годУ намінацыі “Пераклад паэзіі” лаўрэатам стаў Яўген Папакуль з кнігай «Эда. Песні пра герояў» (Тэхналогія, 202...
01/12/2023

За 2021 год
У намінацыі “Пераклад паэзіі” лаўрэатам стаў Яўген Папакуль з кнігай «Эда. Песні пра герояў» (Тэхналогія, 2021) “за дзёрзкае пераўвасабленне фундаментальнага твору сусветнай класікі”.

Віншуем Yauhen Papakul !

Падзея, сябры! 21 лістапада ў берлінскім Maxim Gorki Theater Sylvia Sasse , Iryna Herasimovich  і я будзем распавядаць п...
05/11/2023

Падзея, сябры!
21 лістапада ў берлінскім Maxim Gorki Theater Sylvia Sasse , Iryna Herasimovich і я будзем распавядаць пра выдавецкую ініцыятыву «33 кнігі для іншай Беларусі» . Прадставім анталогію "НЕТУТЭЙШЫЯ: REVERSION. Беларуская эксперыментальная драматургія («ТВЛ», «БУМ-БАМ-ЛІТ»)".

Хто ў Берліне -- запрашаем!

Спасылка на мерапрыемства ў першым каментары.

У швейцарскім выдавецтве “DIAPHANES” ужо можна набыць зборнік “НЕТУТЭЙШЫЯ: REVERSION. Беларуская эксперыментальная драма...
29/06/2023

У швейцарскім выдавецтве “DIAPHANES” ужо можна набыць зборнік “НЕТУТЭЙШЫЯ: REVERSION. Беларуская эксперыментальная драматургія («ТВЛ», «Бум-Бам-Літ»)”. Дасылаецца кніга па ўсім свеце: https://www.diaphanes.net/titel/reversion-7626.
Фармат фаліянта 205х290 см., аб’ём 580 старонак, у выданні шмат ілюстрацыйнага матэрыялу.

Гэтая кніга аднаўляе «страчаныя» старонкі развіцця беларускай эксперыментальнай драматургіі - «няздзейснены праект пакалення» 1990–2000-х гадоў (С. Кавалëў). Анталогія змяшчае п’есы Ігара Сідарука, Лявона Вольскага, Змітра Вішнёва, Іллі Сіна, Марка Ледэтэда, Сержа Мінскевіча, Віктара Жыбуля, Юрася Барысевіча, Алеся Туровіча, Ягора Конева, А. Часа (Барыса Пятровіча), Віталя Пятроўскага, Івушкі Панінай, Ганны Ціханавай, Вольгі Гапеевай, Джэці, Алеся Бычкоўскага, Віталя Воранава, Віктара Лупасіна (Ыванова), Адама Шостака, Усевалада Гарачкі, Васіля Дранько-Майсюка, а таксама прадмовы Алены Лепешавай і Пятро Васючэнкі, маніфесты “Бум-Бам-Літа” (А. Бахарэвіч, Ж. Васанская, С. Мінскевіч і інш.), хроніку перформансаў і тэатральных пастановак эксперыментальных п’ес, спіс літаратуры па тэме. Анталогія драматургіі займела шыкоўны дызайн дзякуючы Маргарыце Сяньковай. І, вядома, праекта не было б без выдавецкай ініцыятывы “33 кнігі для іншай Беларусі”, якую заснавалі Ірына Герасімовіч, Сільвія Засэ і Лукас Бэрфус. Анталогія выйшла ў серыі “МЫСЛІЦЬ МАСТАЦТВА” Інстытута тэорыі Цюрыхскай вышэйшай школы мастацтваў і Цэнтра мастацтваў і тэорыі культуры Цюрыхскага ўніверсітэта.

Выдавецкая ініцыятва “33 кнігі для іншай Беларусі” стартавала! Віншую ўсіх з гэтай цудоўнай падзеяй. У швейцарскім выдав...
25/05/2023

Выдавецкая ініцыятва “33 кнігі для іншай Беларусі” стартавала! Віншую ўсіх з гэтай цудоўнай падзеяй. У швейцарскім выдавецтве “DIAPHANES” выйшла кніга, якую “Галіяфы” рыхтавалі ў Мінску цягам некалькіх гадоў яшчэ да свайго закрыцця. Зборнік “НЕТУТЭЙШЫЯ: REVERSION. Беларуская эксперыментальная драматургія («ТВЛ», «Бум-Бам-Літ»)” ужо можна спампаваць бясплатна на сайце выдавецтва: https://www.diaphanes.net/titel/reversion-7626. Цягам месяца з’явіцца і друкаваная версія, і гэта будзе вялікі фаліянт фарматам 205х290 см і аб’ёмам 580 старонак.

Гэтая кніга аднаўляе «страчаныя» старонкі развіцця беларускай эксперыментальнай драматургіі - «няздзейснены праект пакалення» 1990–2000-х гадоў (С. Кавалëў). Анталогія змяшчае п’есы Ігара Сідарука, Лявона Вольскага, Змітра Вішнёва, Іллі Сіна, Марка Ледэтэда, Сержа Мінскевіча, Віктара Жыбуля, Юрася Барысевіча, Алеся Туровіча, Ягора Конева, А. Часа (Барыса Пятровіча), Віталя Пятроўскага, Івушкі Панінай, Ганны Ціханавай, Джэці, Алеся Бычкоўскага, Віталя Воранава, Віктара Лупасіна (Ыванова), Адама Шостака, Усевалада Гарачкі, Васіля Дранько-Майсюка, а таксама прадмовы Алены Лепешавай і Пятро Васючэнкі, маніфесты “Бум-Бам-Літа”, хроніку перформансаў і тэатральных пастановак эксперыментальных п’ес, спіс літаратуры па тэме. Анталогія драматургіі займела шыкоўны дызайн дзякуючы Маргарыце Сяньковай. І, вядома, праекта не было б без выдавецкай ініцыятывы “33 кнігі для іншай Беларусі”, якую заснавалі Ірына Герасімовіч, Сільвія Засэ і Лукас Бэрфус. Анталогія выйшла ў серыі “МЫСЛІЦЬ МАСТАЦТВА” Інстытута тэорыі Цюрыхскай вышэйшай школы мастацтваў і Цэнтра мастацтваў і тэорыі культуры Цюрыхскага ўніверсітэта. Яшчэ раз усіх віншую! Рухаемся далей.

14/10/2022

Паспяшайцеся, бо хутка кніг у дзяржаўных кнігарнях не будзе!

25/08/2022

Выдавецтва «Галіяфы», якое працавала амаль 15 год, закрываецца. У красавіку Міністэрства інфармацыі прыпыніла яго дзейна...

Address

Няміга, 3 (цокальны паверх, бокс 37)
Minsk

Opening Hours

Monday 11:00 - 20:00
Tuesday 11:00 - 20:00
Wednesday 11:00 - 20:00
Thursday 11:00 - 20:00
Friday 11:00 - 20:00
Saturday 11:00 - 20:00
Sunday 11:00 - 20:00

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Выдавецтва Галіяфы posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Business

Send a message to Выдавецтва Галіяфы:

Share

Category