imago.by - Старадаўнія карты і гравюры

  • Home
  • Belarus
  • Minsk
  • imago.by - Старадаўнія карты і гравюры

imago.by - Старадаўнія карты і гравюры Выдаем інтэлектуальныя кнігі. Даследуем старыя карты. Ствараем эксклюзіўныя копіі антыкварнай графікі

Пра мапы са Скарынаўскай бібліятэкі (працяг гісторыі).Атрымалася ў меру тэзісна, фрагментарна, але тэма складаная - пра ...
14/11/2025

Пра мапы са Скарынаўскай бібліятэкі (працяг гісторыі).

Атрымалася ў меру тэзісна, фрагментарна, але тэма складаная - пра ментальную картаграфію і тое, як у розных асяроддзях уяўлялі беларускую прастору.

🔍 Картаграфічныя скарбы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане. Частка 2

Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны ў Лондане захоўвае ўнікальную калекцыю арыгінальных мап — дзясяткі экзэмпляраў, якія адрозніваюцца памерам, станам і аздабленнем. Калекцыя супастаўная з фондамі дзяржаўных музеяў Беларусі.

🧐 Пра найбольш цікавыя старыя мапы, якія сабралі беларусы ў Лондане, мы пісалі ў папярэдняй частцы артыкула. У сённяшнім тэксце Ілля Андрэеў распавядае пра мапы перыяду БНР, часоў Другой сусветнай вайны і паваеннага часу, а таксама каштоўныя прыклады ментальнай картаграфіі, якія захоўваюцца ў Скарынаўцы ў выглядзе рукапісаў, выразак, атласаў, асабістых рэмарак на палях друкаваных мап.

Падрабязней па спасылцы: https://d7dmnf963t26k.cloudfront.net/news/kartagrafichnyya-skarby-chastka-2.html

У нядзелю, у межах фестываля Летуцень, выпала магчымасць распавесці пра мапы. І не толькі.Каманда .world прывезла сапраў...
29/07/2025

У нядзелю, у межах фестываля Летуцень, выпала магчымасць распавесці пра мапы. І не толькі.
Каманда .world прывезла сапраўдныя беларускія скарбы: Радзівілаўскую мапу 1613 года і мапу ВКЛ Яна Няпрэцкага.
Размаўлялі пра мапы не як пра экспанаты, а як пра сведчанні, што адлюстроўваюць ідэі і памкненні свайго часу.
Згадалі асобаў, без якіх гэтыя мапы не паўсталі б:
князя Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіротку, Мацея Струбіча, Томаша Трэтэра, Тамаша Макоўскага…

Дзякуй усім, хто быў!
Можа, паўторым?
Што было б цікавей — спадчына Макоўскага ці сярэднявечная картаграфія?
І асобны дзякуй .photo за цудоўную фотафіксацыю атмасферы

Нарэшце! Злавіў арыгінал карты БНР!Калі ў 2018 годзе мы працавалі над перавыданнем легендарнай карты Беларускай Народнай...
18/07/2025

Нарэшце! Злавіў арыгінал карты БНР!

Калі ў 2018 годзе мы працавалі над перавыданнем легендарнай карты Беларускай Народнай Рэспублікі, атрымалася дакрануцца да двух арыгіналаў з прыватных калекцый. У Нацбібліятэцы – пуста, нават у выданнях, дзе яна павінна была быць. Пазней, праўда, нешта знайшлося ў Нацыянальным архіве. Са Скарынаўкі атрымалі адказ, што адсканаванага асобніка няма. Таму друкавалі з асобніка з galica.bnf.fr

І вось цяпер – у руках арыгінал! Берлінскае выданне, Bogdan Gisevius.
Мапа зараз на відным месцы (побач з Гадлеўскім:) і выклікае праемны ўспамін аб перавыданні мапы да стагоддзя БНР. Здаецца, праект быў цёпла ўспрыняты. Давялося друкаваць другі наклад. Дзяржаўныя музэі і інстытуцыі атрымалі асобнікі ў падарунак — і гэта было вельмі важна.

Address

Плошча Незалежнасці, 1
Minsk

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when imago.by - Старадаўнія карты і гравюры posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Share

Category