Газета "Звязда"

Газета "Звязда" Пра гісторыю, культуру, эканоміку, бягучыя падзеі.

У «Аплаці» увядуць платную падпіску на набыццё квіткоўЗ 22 верасня ў дадатку з’явіцца платная паслуга «Транспарт» — без ...
26/08/2025

У «Аплаці» увядуць платную падпіску на набыццё квіткоў

З 22 верасня ў дадатку з’явіцца платная паслуга «Транспарт» — без яе купіць білет будзе немагчыма.

Кошт — 1 рубель у месяц (спісваецца ў дзень падключэння). Калі сродкаў на рахунку няма, падпіска адключаецца.

Для актыўных карыстальнікаў прадугледжана бясплатнае падаўжэнне: дастаткова ў месяц купіць 25 квіткоў па QR або праязны на суму ад 15 рублёў.

Лепшыя фота дзікай прыроды 2025 года 📸Міжнародны праект Prints for Wildlife прадставіў лепшыя фота дзікай прыроды 2025 г...
25/08/2025

Лепшыя фота дзікай прыроды 2025 года 📸

Міжнародны праект Prints for Wildlife прадставіў лепшыя фота дзікай прыроды 2025 года.

• Мэта ініцыятывы - збор сродкаў для падтрымкі ахоўных прыродных тэрыторый і экалагічных праграм, якія апынуліся пад пагрозай з-за скарачэння фінансавання.

zviazda.by

👮‍♂️ ДАІ будзе штрафаваць за выключаныя фарыЗ 25 жніўня па 5 верасня ў Беларусі пройдзе акцыя «Увага — дзеці!»: вадзіцел...
21/08/2025

👮‍♂️ ДАІ будзе штрафаваць за выключаныя фары

З 25 жніўня па 5 верасня ў Беларусі пройдзе акцыя «Увага — дзеці!»: вадзіцелі абавязаны кругласутачна ўключаць блізкае святло фар.

За парушэнне — штраф да 3 базавых велічынь (126 рублёў).

🔥 Vogue выбраў самага стыльнага сабаку — ён трапіць на вокладкуГалоўную зорку выбіралі сярод 56 тыс. прэтэндэнтаў.🔹 Крыт...
20/08/2025

🔥 Vogue выбраў самага стыльнага сабаку — ён трапіць на вокладку

Галоўную зорку выбіралі сярод 56 тыс. прэтэндэнтаў.

🔹 Крытэрыямі ацэнкі сталі кампазіцыя фота (50 %), характар сабакі, перададзены на здымку (25 %), і яго ўнікальная харызма (25 %).

Пасля шматгадзінных дэбатаў журы вызначыла тройку фіналістаў.

Першае месца дасталася ганчаку Танга, фота якога цяпер упрыгожыць вокладку легендарнага часопіса.

zviazda.by

Беларускія школьнікі заваявалі дзевяць узнагарод на міжнароднай алімпіядзе па навуках аб ЗямліНа рахунку беларусаў — два...
19/08/2025

Беларускія школьнікі заваявалі дзевяць узнагарод на міжнароднай алімпіядзе па навуках аб Зямлі

На рахунку беларусаў — два «золаты», тры «срэбры» і чатыры «бронзы». Такога высокага выніку нацыянальная зборная дамаглася ўпершыню за ўсю гісторыю ўдзелу ў гэтай Алімпіядзе🔥

zviazda.by

Нецвярозы мужчына спрабаваў спаліць жонку і дзяцей у Івацэвіцкім раёне 😱Паводле папярэдніх звестак, мужчына, знаходзячыс...
14/08/2025

Нецвярозы мужчына спрабаваў спаліць жонку і дзяцей у Івацэвіцкім раёне 😱

Паводле папярэдніх звестак, мужчына, знаходзячыся ў стане моцнага ап’янення, скандаліў з жонкай. Падчас канфлікту ён пагражаў расправай і абліў бензінам канапу ў гасцінай дома, пасля чаго падпаліў яго. У выніку агонь ахапіў памяшканне.

➡️ Жанчына і дзеці, спрабуючы выратавацца, выбеглі на вуліцу. У гэты час нецвярозы мужчына кінуў у бок старэйшай дзяўчынкі вілы і дагнаў іх на летняй кухні, працягваючы пагражаць расправай.

🚨На месца здарэння прыбылі ратавальнікі. Пакуль пажарныя змагаліся з агнём, зламыснік паспрабаваў падпаліць летнюю кухню. Ратавальнікі затрымалі яго і ўтрымлівалі да прыбыцця следча-аператыўнай групы.

Падчас допыту мужчына не змог растлумачыць свае дзеянні, спасылаючыся на моцнае ап’яненне. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа, ён змешчаны пад варту.

zviazda.by

Метэорны паток Персеіды дасягнуў пікаУ ноч на 13 жніўня жыхары паўночнага паўшар’я маглі назіраць кульмінацыю штогадоваг...
13/08/2025

Метэорны паток Персеіды дасягнуў піка

У ноч на 13 жніўня жыхары паўночнага паўшар’я маглі назіраць кульмінацыю штогадовага метэорнага патоку Персеіды. У гэтым годзе з’ява дасягнула сваёй максімальнай актыўнасці, дазваляючы ўбачыць да 100 «падаючых зорак» у гадзіну.

Фота: Getty Images

Грамадзяне Беларусі вызвалены з працоўнага рабства на тытунёвых фабрыках Іспаніі 😳Грамадзянская гвардыя і служба мытнага...
11/08/2025

Грамадзяне Беларусі вызвалены з працоўнага рабства на тытунёвых фабрыках Іспаніі 😳

Грамадзянская гвардыя і служба мытнага кантролю Іспаніі ліквідавалі злачынную арганізацыю, якая займалася вытворчасцю і распаўсюджваннем кантрафактнай і кантрабанднай тытунёвай прадукцыі.

🔹У выніку аперацыі вызвалены 18 чалавек розных нацыянальнасцяў, уключаючы грамадзян Беларусі, Кітая і В’етнама, якіх прымушалі працаваць у нечалавечых умовах.

☝🏻Устаноўлена, што эксплуатаваныя рабочыя прыбылі ў Іспанію чатыры месяцы назад, быўшы падманутымі арганізацыяй, якая вербавала іх праз Facebook ілжывымі прапановамі аб працы ў будаўнічай сферы. Паводле даных крыніц у Грамадзянскай гвардыі Іспаніі, ім абяцалі ад 2,5 тыс. еўра да 3 тыс. еўра за месяц. У аэрапорце Малагі іх сустрэлі прадстаўнікі злачыннай арганізацыі і даставілі на фургонах на фабрыкі, асноўная з якіх знаходзілася ў Сьера-дэ-Егуас у правінцыі Малага. Паводле ацэнак грамадзянскай гвардыі, на нелегальных фабрыках выраблялася 8 млн цыгарэт у дзень.

zviazda.by

У Паставах жанчына выкінула ката з 5 паверхаУ Паставах 58-гадовая жанчына ўвечары 16 ліпеня выпівала алкаголь дома. Яна ...
08/08/2025

У Паставах жанчына выкінула ката з 5 паверха

У Паставах 58-гадовая жанчына ўвечары 16 ліпеня выпівала алкаголь дома. Яна хацела прагнаць ката з падваконніка, але той яе падрапаў. Тады яна раззлавалася і выкінула яго ўніз — гэта заўважылі прахожыя.

Кот атрымаў цяжкія траўмы — зламаныя косткі галавы, сківіца, лапа і пазваночнік. У выніку жывёла загінула.

У адносінах да жанчыны распачата крымінальная справа за жорсткае абыходжанне з жывёлай, якая прывяла да яго смерці. Цяпер праваахоўнікі праводзяць расследаванне.

У СК нагадваюць, што за такія ўчынкі можна атрымаць штраф ці нават турэмны тэрмін да чатырох гадоў, асабліва калі гэта робіцца са злых памкненняў ці групай людзей.

Сёння многія шукаюць працу анлайн — зручна, хутка і без лішніх фармальнасцяў ✔️Але за прывабнымі вакансіямі могуць хавац...
07/08/2025

Сёння многія шукаюць працу анлайн — зручна, хутка і без лішніх фармальнасцяў ✔️

Але за прывабнымі вакансіямі могуць хавацца аферысты... 🫣

📣‼️ Уявіце: вы знаходзіце прапанову з высокай зарплатай і цікавымі задачамі. Адгукаецеся — і атрымліваеце ветлівы адказ. Усё здаецца праўдападобным.

А што далей?

1️⃣Ашуканцы просяць перайсці на «працоўны» iCloud-акаўнт — нібыта для абмену дакументамі або доступу да матэрыялаў.
2️⃣Упэўніваюць, што гэта стандартная працэдура ці мера бяспекі.
3️⃣Ахвяра ўводзіць даныя, а потым губляе кантроль над гаджэтам.
4️⃣Зламыснікі блакіруюць тэлефон і патрабуюць «выкуп» за вяртанне доступу.

У Мазыры жанчына сама сабе пракалола лёгкія і атрымала мінімум 50 раненняўЖыхарка Мазыра вырашыла заняцца іглаўколваннем...
05/08/2025

У Мазыры жанчына сама сабе пракалола лёгкія і атрымала мінімум 50 раненняў

Жыхарка Мазыра вырашыла заняцца іглаўколваннем ў хатніх умовах — выкарыстала звычайныя шпрыцы замест прафесійных іголак.

Жанчына ўводзіла іголкі ў тканкі на задняй паверхні грудной клеткі. У нейкі момант ёй стала дрэнна, і яна выклікала хуткую дапамогу. У бальніцы быў дыягнаставаны двухбаковы пнеўматоракс.

На дадзены момант жыццю пацыенткі нічога не пагражае.

zviazda.by

🌍 Беларускія школьнікі пакарылі iGeo-2025 у Тайландзе!На XXI Міжнароднай алімпіядзе па геаграфіі ў Бангкоку каманда Бела...
01/08/2025

🌍 Беларускія школьнікі пакарылі iGeo-2025 у Тайландзе!

На XXI Міжнароднай алімпіядзе па геаграфіі ў Бангкоку каманда Беларусі заваявала два медалі:

🥇Мікалай Місіюк (гімназія №2, Брэст) - золата і тытул найлепшага юнага географа свету! Гэта першая абсалютная перамога Беларусі ў гісторыі iGeo.

🥈Аляксей Клімко (сярэдняя школа №118 імя К.К. Ракасоўскага, Мінск) – серабро.

Таксама ўдзельнічалі Лізавета Цаўко і Аляксандр Шаўкоўскі.

Дзеці прайшлі складаныя іспыты: мультымедыйны тэст, тэарэтычныя задачы і палявыя работы на востраве Ка Крэт – ад аналізу землекарыстання да прэзентацыі рашэнняў экалагічных праблем.

Алімпіяда сабрала 180 удзельнікаў з 47 краін. Заданні былі на англійскай, без перакладу – сапраўдны выклік!

🇧🇾👏 Віншуем з выдатным рэзультатам!

Address

Хмяльніцкага 10а
Minsk
220013

Opening Hours

Monday 09:00 - 17:00
Tuesday 09:00 - 17:00
Wednesday 09:00 - 17:00
Thursday 09:00 - 17:00
Friday 08:00 - 17:00

Telephone

80172871919

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Газета "Звязда" posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Business

Send a message to Газета "Звязда":

Share