24/11/2025
Ці здаралася ў вас так, што раз за разам ловіш сябе на адчуванні, якое не адпускае: трывожнасць, бяссілле, апатыя? З настальгіяй успамінаеш, як было раней, а цяпер усё валіцца з рук – і так на душы цяжка, бо не відаць ніякага выйсця...
Хтосьці спрабуе паспачуваць, дае парады, але лягчэй не становіцца. Планы, якія калісьці натхнялі, цяпер выклікаюць толькі стому. Нібыта жыццё ідзе побач, а ты стаіш у баку, без сіл нават зрабіць крок. Але гэта не слабасць. Гэта боль, які занадта доўга маўчаў.
Шлях да сябе – ад выгарання да рэсурсу
Выгаранне – гэта не канец. Гэта сігнал душы: «Спыніся! Прыйшоў час паклапаціцца пра сябе». Бясплатны анлайн-курс «Ад выгарання да рэсурсу» – гэта не чарговая «матывацыя». Гэта асцярожна працягнутая рука. Гэта прастора, дзе вас пачуюць і падтрымаюць. Гэта голас, які кажа: «Ты не адзін. І ты справішся».
Курс стварылі і вядуць дасведчаныя псіхолагі адукацыйнага хаба «Нацыя Лідараў» – спецыялісты з вышэйшай адукацыяй, падрыхтоўкай у гештальт-тэрапіі і велізарным досведам працы з людзьмі, якія перажываюць стомленасць, страты, выгаранне, пераезд, унутраныя крызісы.
1. Ім вядома, што слоў «вазьмі сябе ў рукі» не існуе ў сапраўднай дапамозе.
2. Што за адказам «усё нармальна» часта хаваецца вялікі боль.
3. Ім вядома, як да кожнага знайсці падыход і падтрымаць акуратна, каб не балела яшчэ больш.
На курсе вы:
• зразумееце свой стан і зможаце дакладна назваць тое, што з вамі адбываецца;
• навучыцеся страўляцца са стрэсам і трывожнасцю, а не жыць пад іх ціскам;
• знойдзеце ўнутраныя апоры, што трымаюць у складаныя часы;
• вернеце кантакт з усімі, з кім вам прыемна стасавацца, і адчуеце зноў тыя каштоўнасці, якія былі так блізкія сэрцу;
• адпусціце віну і навучыцеся клапаціцца пра сябе без сораму;
• адновіце энергію так, каб яна вярталася па вашым жаданні.