Беларускае радыё

  • Home
  • Беларускае радыё

Беларускае радыё http://radio1.by
Мінск 106.2
Брэст 100
Віцебск 100.5
Гомель 105.1
Гродна 103
Магілёў 105.9

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё - найбуйнейшы Радыёканал Беларусі. У аснове вяшчальных прыярытэтаў - аператыўнасць, масавасць, даступнасць. Канал мае самую шырокую трансляцыйную сетку. FM / УКХ перадатчыкі забяспечваюць ахоп 100% тэрыторыі рэспублікі і прыгранічных раёнаў Расіі, Украіны, краін Еўрасаюза. Эфірнае вяшчанне канала і on-line у Інтэрнэце вядзецца кругласутачна.
Першы нацыян

альны канал Беларускага радыё - адзіны радыёканал ў Беларусі, які транслюецца ў лічбавым стандарце DVB-T.
Сетка вяшчання заснавана на спалучэнні інфармацыйных, тэматычных і музычных перадач, арыентавана на слухацкую аўдыторыю 35+. Выпускі «Навін», прагноз надвор'я, рэклама, рубрыкі, перадачы і музыка нон-стоп фарміруюць структуру гадзіны. На канале выходзіць больш за 70 праграм рознай жанравай і тэматычнай накіраванасці. Найбольш папулярныя праекты: інфармацыйныя праграмы “Радыёфакт”, “Пастфактум”, “Дзелавы радёпартал” (інфармацыя для дзелавых людзей),а таксама “Вітаем, віншуем, жадаем”, “Нясумны перапынак” і іншыя. Канал мае разгалінаваную сетку ўласных карэспандэнтаў. На канале праводзяцца прамыя радыётрансляцыі найважнейшых грамадска-палітычных падзей з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - пасланняў беларускаму народу і парламенту, ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, Дню Незалежнасці, прэс-канферэнцый журналістам беларускіх і замежных СМІ, Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар” і іншых.
У праграмах шырока выкарыстоўваюцца інтэрактыўныя SMS-сэрвісы мабільных аператараў Velcom, MTC, LIFE. Кароткі нумар 1062

 #Радыёфакт  з Яўгенам Калечыцам, 13.08.2025📃Асноўныя тэмы:💥Прыбытак у банках, інфляцыя і крыптавалюты – Прэзідэнт прыня...
13/08/2025

#Радыёфакт з Яўгенам Калечыцам, 13.08.2025
📃Асноўныя тэмы:
💥Прыбытак у банках, інфляцыя і крыптавалюты – Прэзідэнт прыняў з дакладам кіраўніка Нацбанка;
💥Абарона рубяжоў Саюзнай дзяржавы. У беларускім ваенным ведамстве назвалі даты правядзення вучэнняў «Захад-2025». Назіраць за манёўрамі запрасілі і ваенных аташэ з краін НАТА;
💥Уборачная кампанія ставіць новыя рэкорды, у тым ліку і індывідуальныя. 6 тысяч тон – намалот камбайнера з Мінскай вобласці;
💥Зялёныя інавацыі для ўстойлівага будучыні. Выстава «ЕCOLOGY ЕХРО» пройдзе на наступным тыдні ў Мінску.

https://radio1.by/audio/radiofakt-s-evgeniem-kalechitsem-13-08-2025/

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Освоить новую профессию, найти друзей и заработать денег. Студенческие отряды ждут учащихся ВУЗов и школьников. Можно вы...
12/08/2025

Освоить новую профессию, найти друзей и заработать денег. Студенческие отряды ждут учащихся ВУЗов и школьников. Можно выбрать работу среди тысяч предложений. О том, как организован трудовой семестр говорим в программе «Актуальный микрофон».

Освоить новую профессию, найти друзей и заработать денег. Студенческие отряды ждут учащихся ВУЗов и школьников. Можно выбрать работу среди тысяч предложений....

 #Радыёфакт з Аленай Лычагінай,12.08.2025📃Асноўныя тэмы:▫Прамысловая кааперацыя, станкабудаванне і сельская гаспадарка –...
12/08/2025

#Радыёфакт з Аленай Лычагінай,12.08.2025
📃Асноўныя тэмы:
▫Прамысловая кааперацыя, станкабудаванне і сельская гаспадарка – галоўныя напрамкі супрацоўніцтва. У Палацы Незалежнасці адбыліся перагаворы Прэзідэнта Беларусі і губернатара Чэлябінскай вобласці;
▫Візіт дэлегацыі Чалябінскай вобласці ў Беларусь працягнуўся на бізнэс-форуме;
▫Гродзенская вобласць стане галоўнай пляцоўкай 4-га з'езда малых гарадоў Беларусі і Расіі;
▫Навучыцца працаваць у экстрэмальных умовах. Стартавала тактыка-спецыяльнае вучэнне «Ваенкор».

https://radio1.by/audio/radiofakt-s-elenoy-lychaginoy-12-08-2025/

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

На працягу тыдня з 11 па 17 жніўня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:💥1...
11/08/2025

На працягу тыдня з 11 па 17 жніўня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

💥11 жніўня – інсцэніраванае апавяданне народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля «Дзічка»,
💥12-15 жніўня – радыёспектакль «Грот афаліны» паводле прыгодніцкай аповесці пісьменніка Паўла Місько,
💥16 жніўня – радыёспектакль «Цыганы» паводле аднайменнай паэмы рускага класіка Аляксандра Пушкіна,
💥17 жніўня – радыёспектакль «Галуба» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Віктара Карамазава.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

 #Радыёфакт з Яраславам Даніленкам, 11.08.2025📃Асноўныя тэмы:▫ Эксперты аналізуюць інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі амерыкан...
11/08/2025

#Радыёфакт з Яраславам Даніленкам, 11.08.2025
📃Асноўныя тэмы:
▫ Эксперты аналізуюць інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі амерыканскаму часопісу Time. Інтэрв’ю ўжо акрэслілі адкрытым і рэзанансным;
▫ На гэтым тыдні ўвага сусветнай супольнасці на Аляску. Ці атрымаецца прадуктыўнай сустрэча Пуціна і Трампа – спытаем эксперта;
▫ Жніво ў краіне перасягнула экватар. Беларускі каравай ужо важыць больш за 5 млн т;
▫ Іўе ў чарговы раз аб’яднала тысячы гасцей на свята памідора. За час свайго існавання ў фэста з’явілася і шмат традыцый;
▫ Змены клімату – адна з самых актуальных праблем сучаснасці. Уплыў умоў надвор'я гэтым летам адчуылі і беларусы.

https://radio1.by/audio/radiofakt-s-yaroslavom-danilenko-11-08-2025/

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

 #Радыёфакт з Яраславам Даніленкам, 7.08.2025📃Асноўныя тэмы:▫ Беларусь лічыць Кот-Д'івуар адным з перспектыўных гандлёвы...
07/08/2025

#Радыёфакт з Яраславам Даніленкам, 7.08.2025
📃Асноўныя тэмы:
▫ Беларусь лічыць Кот-Д'івуар адным з перспектыўных гандлёвых партнёраў у Афрыцы. А дыялог Мінска і Ямусукра грунтуецца на прынцыпах дружбы, даверу і павагі;
▫ Перазагрузка адносін з Беларуссю ўваходзіць у інтарэсы ЗША. Аднак у Вашынгтоне павінны ўлічваць, што маюць справу з суверэннай дзяржавай – адзначае амерыканскі аналітычны цэнтр;
▫ У Беларусь прыбыў першы эшалон з вайскоўцамі Расіі і тэхнікай для падрыхтоўкі і далейшага ўдзелу ў сумесным стратэгічным вучэнні «Захад-2025»;
▫ Амаль 40 працэнтаў у краіне ўбрана збожжавых і зернебабовых культур. Гаспадаркі набліжаюцца да чатырохмільённага рубяжу па намалотах;
▫ Выдавецтвы Беларусі падрыхтаваліся да навучальнага года і зрабілі акцэнт на выхаваўчы патэнцыял вучэбных дапаможнікаў.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

https://radio1.by/audio/radiofakt-s-yaroslavom-danilenko-07-08-2025/

 #Радыёфакт з Яўгенам Калечыцам, 6.08.2025📃Асноўныя тэмы:💥Работу Нацыянальнай акадэміі навук прааналізавалі на нарадзе ў...
06/08/2025

#Радыёфакт з Яўгенам Калечыцам, 6.08.2025
📃Асноўныя тэмы:
💥Работу Нацыянальнай акадэміі навук прааналізавалі на нарадзе ў Палацы Незалежнасці. Чаго патрабуе Прэзідэнт ад навуковай супольнасці краіны?
💥Беларусь і Інданэзія пацвердзілі ўзаемную цікавасць да далейшага ўмацавання палітычнага дыялога і паглыблення эканамічнага супрацоўніцтва. Кіраўнік МЗС нашай краіны ўпершыню з афіцыйным візітам у Джакарце.
💥У Беларусі завяршаецца ўступная кампанія. Зараз ідзе залічэнне будучых навучэнцаў і студэнтаў. Хто мае шанцы паступіць у Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў – раскажа наш карэспандэнт.
💥І краіна рыхтуецца да Дня пісьменства. Турызм, рамёствы і бясплатныя экскурсіі. Што яшчэ будзе адбывацца напачатку верасня ў Лідзе?

https://radio1.by/audio/radiofakt-s-evgeniem-kalechitsem-6-08-2025/

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

ℹ Афіша 🎭«Тэатра Беларускага радыё» з 4 па 10.08.2025📃 На працягу тыдня з 4 па 10 жніўня праект «Тэатр Беларускага радыё...
04/08/2025

ℹ Афіша 🎭«Тэатра Беларускага радыё» з 4 па 10.08.2025

📃 На працягу тыдня з 4 па 10 жніўня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
▫ 04-06 жніўня – радыёспектакль «Неруш» паводле аднайменнага рамана пісьменніка Віктара Казько;
▫ 07-09 жніўня – радыёпастаноўка «Прыгоды Чыпаліна» паводле аднайменнай аповесці-казкі італьянскага пісьменніка Джані Радары;
▫ 10 жніўня – радыёспектакль «Праклятая любоў» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Алеся Жук.
🎭«Тэатр Беларускага радыё» звычайна ў эфіры кожны вечар 🕙з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).
#тэатрбеларускагарадыё Беларускае радыё #театрбелорусскогорадио

💫«Летнімі сцежкамі класікаў» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай☀️Лета – удзячны час для вандровак і спазнанняў, калі ...
01/08/2025

💫«Летнімі сцежкамі класікаў» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай

☀️Лета – удзячны час для вандровак і спазнанняў, калі можна атрымаць безліч эмоцый і ўражанняў. Напрыклад, наведаць мясціны, звязаныя з лёсам класікаў беларускай літаратуры.
📖Асаблівая роля ў гэтым актыўным дыялогу належыць літаратурным музеям, якія з’яўляюцца не толькі захавальнікамі спадчыны, але і духоўным цэнтрам усіх падзей, звязаных з жыццём і творчасцю пісьменнікаў.
📋«Сцежкамі класікаў» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
👥Госці студыі – загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхась Бараноўскі, вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Галіна Варонава, загадчык навукова-экспазіцыйнага сектара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Алена Жасткова.
#творчывечар Беларускае радыё за 31 ліпеня ў 21.05.
https://radio1.by/audio/letnimi-stsezhkami-klasika-tvorchy-vechar-z-galinay-shablinskay/

01/08/2025

📚ЛІТАРАТУРА ДЛЯ НАВУЧАННЯ, ВЫХАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ | Анастасія РАДЗІКЕВІЧ у эфіры

👤Намеснік дырэктара па маркетынгу і камерцыйнай дзейнасці выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» Анастасія РАДЗІКЕВІЧ – у праграме 📢«Актуальны мікрафон» Алены ДАВІДОВІЧ і Дзмітрыя РУБАШНАГА.
▶️Да пачатку навучальнага года 2025/26 застаецца месяц. Выдавецтвы рыхтуюць падручнікі, дапаможнікі і іншую літаратуру для набыцця ведаў, развіцця, выхавання і станаўлення асобы.
🔻Распыталі госцю, якімі навінкамі выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» забяспечыць навучальны працэс для дзяцей усіх узростаў, якія падручнікі і дапаможнікі былі перапрацаваны і перавыдадзены, што будзе на карысць самым узроставым шукальнікам ведаў і нават іх бацькам, як выдаўцы сёння выкарыстоўваюць сучасныя тэхналогіі і навацыі, задзейнічаюць навуковы патэнцыял, адпавядаюць патрабаванням часу...🔺
☎️Адказалі і на пытанні радыёслухачоў.
#актуальныймикрофон Беларускае радыё #анастасиярадикевич #издательство #адукацыяівыхаванне #школьныйучебник #учебноепособие #беларусь #образование #воспитание #развитие #начальнаяшкола #среднееобразование #школьники #ученики #учителя #старшеклассники

01/08/2025

ℹ️Анонс: 👨‍💻Вучоныя манітораць уборачную – «Свая зямля», 2.08.2025

🌾Чарговы сезон жніва прыпаднёс некалькі нечаканых сюрпрызаў аграрыям Беларусі. Дзякуючы пастаянным маніторынгам вучоных на палетках, своечасова выяўлены шкоднікі, хваробы і прыняты адпаведныя меры для недапушчэння гібелі азімых і яравых. Дадатковыя аграпрыёмы дапамаглі раслінам запусціць біялагічныя рэзервы для далейшай вегетацыі. Азімы ячмень у асобных гаспадарках на Гродзеншчыне і Міншчыне дае па 100 і больш цэнтнераў з гектара.
▶️Ці здольны беларускія селекцыянеры цалкам забяспечыць патрэбу ў насенні? Якія новыя сарты хутка з'явяцца ў дзяржрэестры? Якой павінна быць настройка камбайнаў? Якія ўгнаенні гарантуюць прыбаўку ўраджайнасці? Ці заменяць дроны звычную тэхніку і механізатараў?
🕢Падрабязнасці ў праграме #сваязямля Беларускае радыё – 2 жніўня ў 6.25 і 23.00.

 #радыёфакт Беларускае радыё з Надзеяй Лысенка, 1.08.2025📃Асноўныя тэмы:▫ Задачы для «арміі паслоў». Прэзідэнт правёў на...
01/08/2025

#радыёфакт Беларускае радыё з Надзеяй Лысенка, 1.08.2025
📃Асноўныя тэмы:
▫ Задачы для «арміі паслоў». Прэзідэнт правёў нараду з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі за мяжой.
▫ Некалі даўгабуд, а зараз буйны аб'ект аховы здароўя. Адразу тры сталічныя медыцынскія цэнтры пераехалі ў новы будынак.
▫ У Беларусі перагледжаны бюджэт пражытачнага мінімуму. Раскажам, наколькі павялічацца сацыяльныя выплаты, прывязаныя да гэтага паказчыку.
▫ 2 жніўня ў Беларусі адзначаць Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый. Крылатай пяхоце спаўняецца 95 гадоў. Тэматычныя мерапрыемствы пачнуцца ўжо сёння.
▫ На «Бульбяны фэст» запрашае аграгарадок Германовічы Шаркаўшчынскага раёна...
https://radio1.by/audio/radiofakt-s-nadezhdoy-lysenko-1-08-2025/

Address


Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Беларускае радыё posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Business

Send a message to Беларускае радыё:

Shortcuts

  • Address
  • Telephone
  • Alerts
  • Contact The Business
  • Claim ownership or report listing
  • Want your business to be the top-listed Media Company?

Share