Канал «Культура» Беларускага радыё

  • Home
  • Belarus
  • Minsk
  • Канал «Культура» Беларускага радыё

Канал «Культура» Беларускага радыё Радыёканал, які выбірае вечныя каштоўнасці

Канал «Культура» Беларускага радыё пачаў вяшчанне 1 студзеня 2002 года і адразу вылучыўся са шматгалосся эфірнай прасторы як радыё для інтэлектуалаў. Канал «Культура» пастаянна развіваецца і ўдасканальваецца ў адпаведнасці з місіяй – ідэнтыфікацыя нацыянальнай культуры ў кантэксце сусветнай.

Супрацоўнікі радыёстанцыі стараюцца ахапіць усе бакі шматграннага паняцця «культура», таму кожны новы сезо

н тэматычная палітра становіцца больш насычанай. Слухачы канала «Культура» знаёмяцца з лепшымі ўзорамі літаратуры, народнай, класічнай і сучаснай музыкі. Журналісты рыхтуюць рэпартажы з вернісажаў, тэатральных прэм’ер, навуковых лабараторый і аўдыторый ВНУ. У эфіры канала выступаюць культуролагі, гісторыкі і мастацтвазнаўцы.

Запісы канцэртаў з Вялікай студыі Дома радыё, Белдзяржфілармоніі, Вялікага тэатра Беларусі, радыёверсіі тэатральных спектакляў, радыёспектаклі - таксама ў нашай эфірнай сетцы.
Радыёканал адзіны ў Беларусі рыхтуе штодзённы эфір для дзяцей.

Канал «Культура» гучыць кругласутачна на частотах УКВ, у інтэрнэце і ў FM-дыяпазоне:
Мінск - 102,9 FM
Брэст - 88,5 FM
Віцебск - 99,3 FM
Гомель - 91,5 FM
Гродна - 95,0 FM
Магілёў - 99,1 FM

Дырэктар – Уладзімір Анатольевіч Трапянок

У суботу 13 снежня заставайцеся з намі! Канал «Культура» прапануе: – у 00:04 – «Для паўночнікаў»: старажытная музыка ў в...
12/12/2025

У суботу 13 снежня заставайцеся з намі!
Канал «Культура» прапануе:

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: старажытная музыка ў выкананні ансамбля «Салісты Венецыі»;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: раннія творы Сяргея Рахманінава;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: санаты і канцэрты Антоніа Вівальдзі;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» распавядзе аб Валянціне Мінскай;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Юрыя Сапажкова;
– у 8:15 – «Наша музыка»: вакальныя творы Юрыя Семянякі;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – «Музычная радыёпалітра»: запісы акадэмічнага хору і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі розных гадоў;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: кампазіцыі бразільскага паэта і спевака Луіса Ганзагі;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: знаёмства з акцёрам і рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Дэвідам Разумавым;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Фартэпіянная саната фа мінор Сяргея Ляпунова;
– у 11:30 – у праграме «Сюжэт з лейтматывам» гучаць творы Георгія Свірыдава і ўспаміны калег і вучняў пра яго;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, гаворым пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» прысвечана падзеям «XV Каляднага опернага форуму» ў Вялікім тэатры Беларусі;
– у 13:00 – «Музычная студыя» раскажа пра гукарэжысёра Беларускага радыё Эдуарда Мартэнса. Уражаннямі ад работы з ім падзеляцца знакамітыя кампазітары і выканаўцы;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» вы пачуеце канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі «Capriccio Stravagante», «Джазавыя краявіды» упрыгожаны кампазіцыямі гурта «Manhattan Transfer»;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: мазуркі Аляксандра Скрабіна з рэпертуару піяністкі Зінаіды Ігнацьевай;
– у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» раскажа пра жыццё і творчасць Гелены Веліканавай;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка гала-канцэрта «Маладыя галасы сусветнай оперы», які ладзіўся ў снежні 2019 года ў Вялікім тэатры Беларусі;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Уладзіміра Дуктава «Сябры» чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы спявачкі Эрнэсцін Андэрсан;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: «Порт у тумане», урывак з аповесці Жоржа Сіменона. Рэжысёр Валянціна Кернажыцкая, тэкст чытаюць заслужаныя артысты Беларусі Уладзімір Рагаўцоў і Леанід Улашчанка. Запіс 1993 года;
– у 23:10 – «Летуценні»: віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by

12/12/2025

Госць радыё «Культура» – расійская актрыса тэатра і кіно Кацярына Дамашэнка.
Тэмы гутаркі:
- Фестываль расійскага кіно праходзіць у беларускай сталіцы;
- агульная памяць пра ваенны час аб’ядноўвае гладача па ўсім свеце;
- фільм адкрыцця фестывалю — пранізлівая ваенная драма «Група крыві»;
- выпадковасці невыпадковыя: дзіўнае перапляценне кінагісторыі і асабістага жыцця выканаўцы галоўнай ролі.
Далучайцеся да канала «Культура» ў сацыяльных сетках:
https://t.me/radiokultura
https://www.instagram.com/radiokultura
https://vk.com/radiokultura
https://www.facebook.com/radiokulturaby
#Чырвоная4 #КаналКультура #ДыялогіПраКультуру

У пятніцу 12 снежня заставайцеся з каналам «Культура»! Мы прапануем: - у 00:04 – «Для паўночнікаў»: песні Аляксандра Вяр...
11/12/2025

У пятніцу 12 снежня заставайцеся з каналам «Культура»!
Мы прапануем:

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: песні Аляксандра Вярцінскага ў выкананні Алега Пагудзіна;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Караля Шыманоўскага;
- у 06:10 – у праграме «Музычны світанак» спявае Надзея Мікуліч;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з творчасцю італьянскага піяніста і кампазітара Дарыа Крысмана;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Галасы эпохі» раскажа пра зорку савецкай эстрады Тамару Міянсараву;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы Ціны Цёрнер;
- у 08:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Яўгена Догі да кінафільмаў розных гадоў;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: працяг рамана Герберта Уэлса «Чалавек-невідзімка», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: сімфанічныя п’есы Антона Арэнскага;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Нельга забыць», чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: творы Марыса Равэля;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: сумесныя запісы Трамі Янга і аркестра Луі Армстранга;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Тэма размовы - фестываль расійскага кіно, які праходзіць у Мінску;
- у 13:05 – СПЕЦПРАЕКТ «Маладыя таленты Беларусі»;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Адрыяна Чэлентана;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Джэка Лондана «Белы клык» чытае артыст Павел Зароўскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: мелодыі Міхала Клеафаса Агінскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы амерыканскага піяніста Мюрэя Пераі;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: творчы вечар кампазітара Аліны Безенсон, запіс па трансляцыі з Беларускай дзяржаўнай філармоніі зроблены ў лістападзе гэтага года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: аркестравая музыка Рыхарда Вагнера.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.

11/12/2025

Госць радыё «Культура» – загадчык аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Карла Маркса г. Магілёва Ірына Пунчанка.

Тэмы размовы:
• «Тыфла» – кнігі, якія можна «бачыць» рукамі;
• творы беларускіх аўтараў, надрукаваныя шрыфтам Брайля – рэалізацыя інклюзіўнага выдавецкага праекта «Рэспубліка Беларусь у фармаце ТЫФЛА»;
• праекты бібліятэкі: ад «Сіманаўскіх чытанняў» да «Кранальнай залы», якая дазваляе спазнаваць свет праз тактыльныя адчуванні;
• цішыня ў бібліятэцы – састарэлае правіла;
• інвестыцыі ў будучыню: фарміраванне чытацкай культуры.

Далучайцеся да радыё «Культура» ў сацыяльных сетках:
https://t.me/radiokultura
https://www.instagram.com/radiokultura
https://vk.com/radiokultura
https://www.facebook.com/radiokulturaby
#Чырвоная4 #КаналКультура #ДыялогіПраКультуру

У чацвер 11 снежня заставайцеся з каналам «Культура»! Мы прапануем: - у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі вакальнага...
10/12/2025

У чацвер 11 снежня заставайцеся з каналам «Культура»!
Мы прапануем:

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі вакальнага квартэта «Manhattan Trasfer»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Джавані Батэзіні;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: пачуем чароўны голас Ганны Герман;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы расійскага інструментальнага ансамбля «OTTA-orchestra»;
- у 07:20, 13:15 – «Нам засталася спадчына»: расповед пра жыццё і творчасць Міхася Лынькова;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Крыса Ры;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты мюзікла «Кошкі» Эндру Лойда Вэбэра;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: працяг рамана Герберта Уэлса «Чалавек-невідзімка» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: камерна-інструментальныя творы Ісаака Альбеніса;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Нельга забыць». Выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: праграмныя п’есы Яна Сібеліуса для аркестра;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскай джазавай піяністкі Дораці Донеган 1957 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру». Размова пойдзе аб праекце «Рэспубліка Беларусь у фармаце ТЫФЛА»;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Людмілы Сенчынай;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Джэка Лондана «Белы клык» чытае артыст Павел Зароўскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Пятая сімфонія Рыгора Пукста;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: арыі з опер Джузэпэ Вердзі ў выкананні Андрэа Бачэлі;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: аркестравыя творы Алесандра Скарлаці;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар» прысвечаны асобе дырыжора Іосіфа Абраміса.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.

10/12/2025

Госць радыё «Культура» — загадчык навукова-экспазіцыйнага сектара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Алена Жасткова.
Тэмы размовы:
- чарговы дзень нараджэння ўстановы;
- зімовы сезон разам з тэатрам;
- начная квэст-экскурсія;
- дзеці – таксама госці музея;
- іншыя цікавыя праекты.

Далучайцеся да радыё «Культура» ў сацыяльных сетках:
https://t.me/radiokultura
https://www.instagram.com/radiokultura
https://vk.com/radiokultura
https://www.facebook.com/radiokulturaby

#Чырвоная4 #КаналКультура #ДыялогіПраКультуру

09/12/2025

Госці радыё «Культура» – мастацтвазнаўца, куратар праектаў Наталля Шаранговіч і дырэктар рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва» Марыя Зыкава.

Тэмы размовы:
• гісторыя рэспубліканскага праекта «Viva Kola Art»;
• сімбіёз мастацтва і спорту;
• Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі і яго роля ў развіцці праекта;
• намінацыі і ўдзельнікі мастацкай выставы-конкурсу «Viva Kola Art-2025», унікальныя прадметы экспазіцыі;
• якімі новымі фарбамі заззяе праект у наступным годзе.

Далучайцеся да радыё «Культура» ў сацыяльных сетках:
https://t.me/radiokultura
https://www.instagram.com/radiokultura
https://vk.com/radiokultura
https://www.facebook.com/radiokulturaby
#Чырвоная4 #КаналКультура #ДыялогіПраКультуру

У сераду 10 снежня заставайцеся з каналам «Культура»! Мы прапануем: – у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка брытанскага гу...
09/12/2025

У сераду 10 снежня заставайцеся з каналам «Культура»!
Мы прапануем:

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка брытанскага гурта «Blackmore's Night»;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: вакальныя творы Мадэста Мусаргскага;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: песні з рэпертуару Аманды Лір;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю амерыканскага кампазітара Джорджа Крытца;
– у 07:20, 13:15 – праект «Беларуская спадчына» раскажа пра тое, як напярэдадні Піліпаўскага посту прынята «ката пячы»;
– у 07:35 і 14:05 – у праграме «Любімыя мелодыі» спявае Людміла Зыкіна;
– у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты з балета Яўгена Глебава «Мара»;
– у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: працяг рамана Герберта Уэлса «Чалавек-невідзімка» ў выкананні артысткі Лікі Пташук;
– у 09:00 – «Класіка раніцай»: камерна-інструментальныя творы Сяргея Бельцюкова;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман «Нельга забыць» Уладзіміра Караткевіча чытае артыст Алег Вінярскі;
– у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: запісы народнай артысткі СССР Тамары Мілашкінай;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома «Once Again» Этэл Эніс 1961 года;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Размова пойдзе пра музей Якуба Коласа як нацыянальны культурны цэнтр;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: песні Алега Газманава;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Джэка Лондана «Белы клык» чытае артыст Павел Зароўскі;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Аляксандра Клеванца для народных інструментаў;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка чэшскага кампазітара XVIII стагоддзя Францішка Бэнды;
– у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка ансамбля Вольфганга Пушнінга (Аўстрыя) і «Boi Aki qurtet» (Нідэрланды);
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы ісландскай піяністкі Эйдзіс Эвенсэн.

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.

У аўторак 9 снежня заставайцеся з каналам «Культура»! Мы прапануем: - у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскай д...
08/12/2025

У аўторак 9 снежня заставайцеся з каналам «Культура»!
Мы прапануем:

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскай джазавай спявачкі Аніты Уорд;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: фартэпіянны цыкл Роберта Шумана «Карнавал»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: мелодыі італьянскай эстрады;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Рыкарда Раведа;
- у 07:20, 13:15 – з праектам «Месца прыцягнення» падарожнічаем у горад Чэрвень;
- у 07:35 і 14:05 – у праграме «Любімыя мелодыі» пачуем песні ў выкананні актрысы Таццяны Даронінай;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Рэндзі Эдэльмана з фільма «Пакуль ты спаў»;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: працяг рамана Герберта Уэлса «Чалавек-невідзімка» ў выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: камерна-інструментальныя творы Каміля Сен-Санса;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Нельга забыць». Чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18:15 – праект «У свеце музыкі» пазнаёміць з творчасцю Шарля Гуно;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз» прысвечаны кампазіцыям Сэма Кука;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Падвядзём вынікі рэспубліканскай мастацкай выставы-конкурсу «Віва-кола-арт»;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: твор Мануэля дэ Фальі «Ночы ў садах Іспаніі»;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Джэк Лондан «Белы клык», выканаўца – артыст Павел Зароўскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: 4 і 6 квартэты Пятра Падкавырава;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка Генрыха Ігнаца Франца фон Бібера;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: творы Георга Філіпа Тэлемана;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы амерыканскага трубача і кампазітара Герба Алперта.

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.

08/12/2025

Госць радыё «Культура» — загадчык падрыхтоўчага аддзялення Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дацэнт кафедры малюнка – Лізавета Пастушэнка.

Тэмы размовы:
- ідэя стварэння серыi графiчных партрэтаў «Памяць»;
- хто яны, героі «Памяці»?
- гісторыі за партрэтамі: незвычайныя факты аб жыцці i творчасці герояў праекта;
- прэзентацыя праекта i далейшы лёс работ.

Далучайцеся да радыё «Культура» ў сацыяльных сетках:
https://t.me/radiokultura
https://www.instagram.com/radiokultura
https://vk.com/radiokultura
https://www.facebook.com/radiokulturaby

#Чырвоная4 #КаналКультура #ДыялогіПраКультуру

08/12/2025

У Вялікім тэатры Беларусі прэзентавалі кнігу “Мая Плісецкая”

У панядзелак 8 снежня заставайцеся з каналам “Культура”! Мы прапануем: - у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка гурта «Blac...
07/12/2025

У панядзелак 8 снежня заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка гурта «Blackmore’s Night» ;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі вакальна-інструментальнага ансамбля «Арыэль»;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы музычнага праекта з Харватыі «2Cellos»;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo» раскажа пра жыццёвы і творчы шлях кампазітара Станіслава Наско;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: спявае Як Ёла;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Генадзя Гладкова да фільма Марка Захарава «12 стульев»;
- у 8:45 і 18:45 -- «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Герберта Уэлса «Чалавек-невідзімка» гучаць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 9:00 -- «Класіка раніцай»: п’есы-апрацоўкі народных тэм савецкага кампазітара і майстра-гусляра Веры Гарадоўскай;
- у 11:00 і 20:30 -- «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць» чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 и 18:15 – «У свеце музыкі»: «Варыяцыі на тэму Паганіні» Іаганеса Брамса;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскай актрысы і спявачкі Полі Берген;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госця студыі – загадчык падрыхтоўчага аддзялення Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Лізавета Пастушэнка;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: трыа для фартэпіяна, віяланчэлі і кларнета Людвіга Ван Бетховена;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Джэка Лондана «Белы клык» гучыць у выкананні артыста Паўла Зароўскага;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Марыны Марозавай з рэпертуару сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы аўстрыйскага піяніста і кампазітара Фрыдрыха Гульды;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы шведскага гітарыста Робі Сварда і камерунскага музыканта Ману Дзібанга;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: сімфанічная музыка Аляксандра Барадзіна.

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.

Address

Чырвоная, 4
Minsk
220114

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Канал «Культура» Беларускага радыё posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Business

Send a message to Канал «Культура» Беларускага радыё:

Share

Гісторыя канала “Культура” Беларускага радыё

Канал «Культура» Беларускага радыё пачаў вяшчанне 1 студзеня 2002 года і адразу вылучыўся са шматгалосся эфірнай прасторы як радыё для інтэлектуалаў. Канал «Культура» пастаянна развіваецца і ўдасканальваецца ў адпаведнасці з місіяй – ідэнтыфікацыя нацыянальнай культуры ў кантэксце сусветнай. Супрацоўнікі радыёстанцыі стараюцца ахапіць усе бакі шматграннага паняцця «культура», таму кожны новы сезон тэматычная палітра становіцца больш насычанай. Слухачы канала «Культура» знаёмяцца з лепшымі ўзорамі літаратуры і драматургіі, народнай, класічнай і сучаснай музыкі. Журналісты рыхтуюць рэпартажы з вернісажаў, тэатральных прэм’ер, навуковых лабараторый і аўдыторый ВНУ. У эфіры канала выступаюць культуролагі, гісторыкі і мастацтвазнаўцы. Запісы канцэртаў з Вялікай студыі Дома радыё, Белдзяржфілармоніі, Вялікага тэатра Беларусі канал «Культура» рэгулярна накіроўвае ў сусветны абменны канцэртны фонд, арганізаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам. Лепшыя беларускія канцэрты становяцца даступнымі меламанам з 73 краін свету, якія, як і Белтэлерадыёкампанія, з’яўляюцца членамі ЕВС. У сваю чаргу, канал «Культура» знаёміць беларускіх аматараў музыкі з апошнімі замежнымі музычнымі падзеямі.

З 2018 года канал пачаў уласную вытворчасць радыёспектакляў. Прэм’ерным стала “Падарожжа ў краіну мурашоў”, разлічанае на дзіцячую аўдыторыю. Дарэчы, на нашай хвалі рыхтуецца штодзённы (з панядзелка да пятніцы) праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, які за дзесяцігоддзе вяшчання ператварыўся ў клуб для дзяцей і падлеткаў. Пад канец 2018 года адбылася прэм’ера радыёспектакля “Танец з рапірай” па п’есе Ягора Конева. Аўтар стаў пераможцам конкурсу п’ес для сучаснага радыётэатра. Творчае спаборніцтва ініцыяваў і правёў канал “Культура”.

Канал «Культура» гучыць на частотах УКХ (з 06:00 да 24:00), кругласутачна ў інтэрнэце і ў FM-дыяпазоне: Мінск - 102,9 FM Брэст - 88,5 FM Віцебск - 99,3 FM Гомель - 91,5 FM Гродна - 95,0 FM Магілёў - 99,1 FM Дырэктар – Уладзімір Анатольевіч Трапянок