01/05/2024
ногі
у свеце ног удвая болей людзей.
у свеце існуе цэлы клан ног.
у свеце існуе культ ног.
у свеце ёсць мужчыны, якія пакланяюцца нагам.
у свеце ёсць жанчыны, якія пакланяюцца нагам.
у свеце ёсць прыўкрасныя ногі Букоўскі, і гэта вядома, толькі паводле ягоных слоў.
у свеце ёсць ногі, якія ніколі не мыліся.
у свеце ёсць ногі, якія лёгка абгоняць гепарда, і гэта каштоўныя ногі.
ёсць ногі, якія кормяць літаральна, і ёсць ногі якія не здольныя нават з ложка ўстаць.
ёсць ногі падарожнікі, і ёсць ногі, якія ўдзельнічаюць у сэксуальных гульнях.
у свеце шмат дзіцячых ног, пазногці на каторых не падразаюцца.
у свеце жывуць вельмі маленькія ногі, якія яшчэ не краналіся падлогі.
у свеце ёсць суполка самотных ног, разведзеных ног таксама багата.
ёсць ногі спартсмэна і ёсць ногі праграміста, якія зусім па-рознаму жывуць і развіваюцца.
ёсць вельмі валасатыя ногі, і ёсць ногі, на якіх ніколі не было расліннасці.
ёсць ногі, суцэльна пакрытыя татуіроўкамі, і ёсць ногі, якія часта ўкленчваюць на малітву.
ёсць пругкія ногі, і ёсць азызлыя ногі пасля доўгага сядзення.
і ёсць ногі, якія заўсёды аднолькава прывабныя й усцешныя, і ёсць вусны, якія кожны дзень цалуюць іх, пачынаючы з вялікага пальца, і, лёгка кранаючыся скуры, падарожнічаюць да сцёгнаў і ўглыб, і зваротна, і ўніз, пакуль без пацалунка не застанецца толькі юрлівы мезенец.