Audiobooks.by

  • Home
  • Audiobooks.by

Audiobooks.by Аўдыявыдавецтва
Дыстрыб’ютар
Самы буйны каталог беларускіх аўдыякніг
Слухай сваё ⬇️

https://taplink.cc/audiobooks.by
(1)

⚡ Ужо хутка: «Сабакі Эўропы» на audiobooks.by!Гэты раман называюць magnum opus Альгерда Бахарэвіча — і недарма. «Сабакі ...
23/07/2025

⚡ Ужо хутка: «Сабакі Эўропы» на audiobooks.by!

Гэты раман называюць magnum opus Альгерда Бахарэвіча — і недарма. «Сабакі Эўропы» — гэта сапраўдны лабірынт гісторый, сюжэтаў і вобразаў. Кніга, для якой пісьменнік сканструяваў штучную мову. Гэтая кніга атрымала Ляйпцыгскую кніжную прэмію. Яна стала асновай для некалькіх спектакляў.

📢 А ў (вельмі) хуткім часе — яшчэ і аўдыякніга! Сачыце за навінамі ў нашых сацсетках, каб не прапусціць рэліз.

📚 Слухаем ажно дзве кнігі Паліны Качатковай ад «Камуніката» і Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў!📙 «Паэт»Аповесц...
21/07/2025

📚 Слухаем ажно дзве кнігі Паліны Качатковай ад «Камуніката» і Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў!

📙 «Паэт»

Аповесць «Паэт», напісаная ў 1996 годзе падчас працы аўтаркі ў Літаратурным музее Максіма Багдановіча ў Мінску, друкавалася з працягам у часопісе «Бярозка». Аповесць прысвечаная часу навучання Максіма Багдановіча ў гіманазіі ў Яраслаўлі, грунтуецца на дакументах з фондаў музея, успамінах сяброў, братоў і бацькі паэта.

📗 «Гняздо-2»

Кароткая проза Паліны Качатковай падобная на сны, адчуванне ад прачытанага не адпускае, уплывае на падсвядомасць. Алесь Бяляцкі пісаў: «Яшчэ ў самых першых літаратурных спробах Паліны Качатковай заўважыўся яе адметны стыль, жаданне пісаць проста, уменне па-свойму, назіральна глядзець на звычайныя, штодзённыя побытавыя з’явы і рэчы. Паліна Качаткова мае несумненны талент апавядальніка. Ён з ахоплівае і авалодвае тваёй увагаю, змушае суперажываць. І першыя прыкметы ўцягнутасці і далучанасці — гэта тое, што яе творы выклікаюць шэраг тваіх уласных асацыяцыяцый»

🎧 Знайсці кнігі ў агучцы Кацярыны Ваданосавай можна на нашым сайце, а паслухаць — на сайце Камуніката!

🌅 Слухаем «Цемра сыдзе» Берветы Ірзвіцкай і Конрада Жывойты!Audiobooks.by прадстаўляе гэтую аўдыякнігу як дыстрыб'ютар і...
18/07/2025

🌅 Слухаем «Цемра сыдзе» Берветы Ірзвіцкай і Конрада Жывойты!

Audiobooks.by прадстаўляе гэтую аўдыякнігу як дыстрыб'ютар і партнёр праекта. Мы не былі стваральнікамі гэтай аўдыякнігі, але ганарымся магчымасцю падзяліцца ёю з вамі.

✨ «Цемра сыдзе» — гэта выбраныя вершы на беларускай і рускай мовах са зборніку «Высокі пратэст» у выкананні саміх аўтараў. Гэта вершы пра Беларусь і беларусаў, пра гісторыю і лёс, пра нашае жыццё і выбар шляхоў, пра прыроду і коцікаў, пра шчасце і каханне, гэта аповед пра нашыя пачуцці і надзеі, пра тое, што адбываецца вакол нас тут і цяпер.

Аўтары гэтай кнігі — паэт і пісьменнік Конрад Жывойта і паэтка, кампазітарка, спявачка, лаўрэатка преміі Ф. Аляхновіча Бервета Ірзвіцкая.

🎧 Агучылі аўтары, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на нашым сайце!

🎉 Даражэнькія, нам 4 гады!Учора вы напісалі нам шмат прыемных і цёплых словаў — вялікі дзякуй за іх! А мы таксама маем д...
16/07/2025

🎉 Даражэнькія, нам 4 гады!

Учора вы напісалі нам шмат прыемных і цёплых словаў — вялікі дзякуй за іх! А мы таксама маем для вас падарунак, і гэта…

🥁 стыкерпак з цытатамі беларускіх паэтаў і паэтак, пісьменнікаў і пісьменніц!

Мы вельмі стараліся, каб ён атрымаўся троху смешным, троху іранічным, троху ўзнёслым — усё, як мы любім. Карыстайцеся на здароў’ечка: запампаваць стыкерпак можна па спасылцы. Пакуль ён існуе толькі ў Telegram, але мы працуем над тым, каб неўзабаве з'явіўся і фізічна 😉

👇 Распавядайце ў каментарах, як вам падаруначак, і ці пазналі вы творы, якія мы ў ім выкарысталі!

✨Аўдыякніга-неспадзяванка ліпеня ўжо на нашым ютуб-канале!Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну платную аўдыяк...
07/07/2025

✨Аўдыякніга-неспадзяванка ліпеня ўжо на нашым ютуб-канале!

Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну платную аўдыякнігу на ютуб без назвы і аўтара. Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту? Ці даверыцеся лёсу?

Ніякіх папярэдніх стэрэатыпаў ці чаканняў. Проста аўдыякніга і вы.

🎧 Шукайце спасылку на новую кнігу ў нашых сторыс, а таксама ў тэлеграме і ютубе!

Надышоў час адкрыць таямніцу нашай мінулай аўдыякнігі-неспадзяванкі! У чэрвені вы слухалі.«Дзень бубна» Франца Сіўко — к...
07/07/2025

Надышоў час адкрыць таямніцу нашай мінулай аўдыякнігі-неспадзяванкі!

У чэрвені вы слухалі.«Дзень бубна» Франца Сіўко — кнігу аднаго з самых арыгінальных сучасных беларускіх празаікаў, у якую, ароч тытульнага твора, увайшлі прыпавесць «Удог», напісаная ў стылі магічнага рэалізму, і новы твор «Шула - магаполіс».

як вам?

Саша Філіпенка — адзін з самых вядомых беларускіх пісьменнікаў на міжнароднай сцэне. Яго кнігі перакладзены на больш чым...
05/07/2025

Саша Філіпенка — адзін з самых вядомых беларускіх пісьменнікаў на міжнароднай сцэне. Яго кнігі перакладзены на больш чым 15 моў, пастаноўкі паводле яго твораў ставяць у еўрапейскіх тэатрах, а беларускі наклад апошняга рамана карыстаецца шалёнай папулярнасцю. Распавядаем пра сапраўдную зорку беларускай літаратуры ў нашай спецрубрыцы.

✍🏻 Ганна Янкута — аўтарка, перакладчыца і літаратуразнаўцаГанна Янкута — адна з самых разнапланавых і нястомных постацей...
24/06/2025

✍🏻 Ганна Янкута — аўтарка, перакладчыца і літаратуразнаўца

Ганна Янкута — адна з самых разнапланавых і нястомных постацей у сучаснай беларускай літаратуры. Распавядаем пра аўтарку «Часа пустазелля» і серыі пра ката Шпрота ў нашай спецрубрыцы.

❓ Хто стварае сучасную беларускую літаратуру? Хто піша, перакладае, рэдагуе, агучвае і ілюструе беларускія кнігі проста зараз?

✨ Слухаем «Суперкнігу пра Біла з Болаю» Гунілы Бэргстрэм на «Кніжным Возе» Кранальная гісторыя пра тое, як у звычайнай с...
18/06/2025

✨ Слухаем «Суперкнігу пра Біла з Болаю» Гунілы Бэргстрэм на «Кніжным Возе»

Кранальная гісторыя пра тое, як у звычайнай сям’і з’яўляецца незвычайная дзяўчынка. Біл толькі што стаў старэйшым братам, ён пачуваецца найшчаслівейшым ва ўсім свеце. Але час ідзе, і ўсе разумеюць, што з яго малодшай сястрычкай Болаю штосьці не так.

Што нясе з сабой нараджэнне асаблівага дзіцяці – радасць ці гора? Ці нашае жыццё ды ўсё, што ў ім адбываецца, суцэльная неспадзяванка ды найвялікшы цуд?

🤝Папяровая версія беларускага перакладу выйшла ў выдавецтве «Кнігазбор» у 2017 годзе. Аўдыяверсія створаная камандай праекту «Будзьма Беларусамі»

🎧 Агучылі Павел Харланчук і Ганна Хітрык, а паслухаць можна проста зараз на «Кніжным возе»!

💥 Слухаем аповесць Васіля Быкава «Абеліск» ад праекта «Беларуская літаратура» 📖 Новая агучка класічнага твора — вельмі р...
17/06/2025

💥 Слухаем аповесць Васіля Быкава «Абеліск» ад праекта «Беларуская літаратура»

📖 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.

Ёсць тры важкія прычыны, па якіх паслухаць гэтую невялікую аповесць — варта. Па-першае, каб не згубіць веру ў сапраўдных настаўнікаў, якімі багатая наша зямля ва ўсе часы. Па-другое, каб яшчэ раз упэўніцца, што сапраўдны герой – не той, хто геройствуе, а той, хто застаецца сабой у самых невыгодных умовах. Па-трэцяе, каб адчуць сябе часткай гэтай самай сапраўднай і пераможнай супольнасці — супольнасці добрых людзей, якія, нават гінучы, робяць свет лепшым. Ну, і па-просту — гэта вельмі пранізлівая, дынамічна складзеная гісторыя, якая трымае ў напрузе ад самага пачатку да самага канца.

🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!

Надоечы ў нас з’явілася аўдыяверсія кнігі Зараславы Камінскай «Русалкі клічуць» — аднаго з самых яркіх дэбютаў у беларус...
16/06/2025

Надоечы ў нас з’явілася аўдыяверсія кнігі Зараславы Камінскай «Русалкі клічуць» — аднаго з самых яркіх дэбютаў у беларускай прозе апошніх гадоў. Распавядаем падрабязней, чаму варта паслухаць навінку.

✨ Слухаем казку Аляксандра Ждановіча «Перапужах, які жыве пад люкам!» у аўтарскай агучцы ад «Кніжнага Воза» Наступаеце н...
12/06/2025

✨ Слухаем казку Аляксандра Ждановіча «Перапужах, які жыве пад люкам!» у аўтарскай агучцы ад «Кніжнага Воза»

Наступаеце на каналізацыйныя люкі ў горадзе?

Будзьце асцярожныя, вы можаце патурбаваць аднаго гарэзлівага прывіда. Праўда, не такі ён ужо і страшны, калі верыць адной маленькай жыхарцы аднаго вядомага горада, «бо для таго, каб спалохацца, дарослыя глядзяць фільмы жахаў або чытаюць навіны ў інтэрнэце».

Знаёмцеся, Перапужах, які жыве пад люкам!

🤝 Папяровая версія кнігі выйшла ў выдавецтве у выданні «Казкі гарадскога парку».

🎧 Агучыў Аляксандр Ждановіч, а паслухаць можна проста зараз на «Кніжным возе»!

Address


Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Audiobooks.by posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Business

Send a message to Audiobooks.by:

Shortcuts

  • Address
  • Alerts
  • Contact The Business
  • Claim ownership or report listing
  • Want your business to be the top-listed Media Company?

Share