02/05/2026
У дачыненні да былога палітвязня Аляксея Раманава распачалі новую крымінальную справу
Гэтым разам за інтэрв'ю «Белсату» ў 2024 годзе. На гэтым тыдні прадстаўнікі Следчага камітэту ўжо правялі ператрус у сваякоў мужчыны. Сам Аляксей адбыў тэрмін па палітычнай справе і быў вымушаны з'ехаць з Беларусі з-за пераследу.
Аляксей — гомельскі актывіст, які мае інваліднасць 2-й групы з прычыны анкалагічнага захворвання. Яго неаднаразова затрымлівалі падчас выбарчай кампаніі, а пазней адправілі ў калонію за «абразу Лукашэнкі». Пасля вызвалення з калоніі ўлады анулявалі ягоную інваліднасць.