Vydaviectva Viasna - Praha

Vydaviectva Viasna - Praha Vesna Books is an independent book publisher based in Prague / Вясна - незалежнае в?

Першая размова беларускіх журналістаў з нашай дарагой аўтаркай. Дзякуем інтэрвіюэру і выданьню!
02/04/2026

Першая размова беларускіх журналістаў з нашай дарагой аўтаркай. Дзякуем інтэрвіюэру і выданьню!

Дзякуючы перакладу Сяргея Шупы (выдавецтва «Вясна»), беларускія чытачы цяпер могуць пазнаёміцца з усімі чатырма томамі віленскай сагі «Silva rerum» – рамана пра жыццё ....

1 сакавіка ў Вільні адбылася прэзэнтацыя ўсіх чатырох кніг Silva rerum, унікальная тым, што ў ёй удзельнічала і сама аўт...
02/03/2026

1 сакавіка ў Вільні адбылася прэзэнтацыя ўсіх чатырох кніг Silva rerum, унікальная тым, што ў ёй удзельнічала і сама аўтарка. Нягледзячы на не зусім звыклы час — нядзеля, 14:00 — у Беларускім музэі сабралася поўная заля, а некаторым месца і не хапіла.

Хаду вельмі цікавай размовы неверагодна палегчыла тое, што яна адбывалася безь перакладу: Крысьціна гаварыла па-польску, а чытачы зьвярталіся да яе па-беларуску. Пасьля сустрэчы яна прызналася, што нечакана для сябе ўсё разумела, хоць раней зь беларускай мовай фактычна не сутыкалася.

У Вільні, у Беларускім доме, дзясяткі аматараў гістарычнай прозы сабраліся 1 сакавіка на прэзэнтацыю беларускага перакладу вядомага раману Silva Rerum літоўскай пісьме...

НЕМАГЧЫМЫЯ Ў БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ КНІГІНаш дарагі чытач завяршае агляд Вялікай віленскай сагі — АЛЕ РАССЫПАЕ ПА ДАРОЗЕ ...
23/02/2026

НЕМАГЧЫМЫЯ Ў БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ КНІГІ

Наш дарагі чытач завяршае агляд Вялікай віленскай сагі — АЛЕ РАССЫПАЕ ПА ДАРОЗЕ КУЧУ СПОЙЛЕРАЎ!!! Хто яшчэ не чытаў кнігу — адкладзіце на адразу пасьля прачытаньня :)

Video, Рознае Каханне, смерць, навука і канец Вялікага княства ў падкасце Сяргея Дубаўца пра Silva rerum IV on 23 лютага 2026 More in Video: Дубавец рэфлексуе над віленскай сагай Сабал....

ШТО АДРОЗЬНІВАЕ ГЭТЫ ТОМ АД АСТАТНІХ І ЎЗМАЦНЯЕ ЯГО ЧЫТЭЛЬНАСЬЦЬ?А тым часам наш дарагі аўтар прачытаў Silva rerum III і...
17/02/2026

ШТО АДРОЗЬНІВАЕ ГЭТЫ ТОМ АД АСТАТНІХ І ЎЗМАЦНЯЕ ЯГО ЧЫТЭЛЬНАСЬЦЬ?

А тым часам наш дарагі аўтар прачытаў Silva rerum III і дзеліцца сваімі незабыўнымі ўражаньнямі.

Падзяліся і ты!

Video, Рознае Дубавец рэфлексуе над віленскай сагай Сабаляўскайце — падкаст on 12 лютага 2026 More in Video: Дубавец разам з Сяргеем Кавалёвым разбірае змены ў белліце з 1985 па 20...

Таямнічая Зося Лугавая прачытала першыя дзьве кнігі Silva rerum і падзялілася сваімі ўражаньнямі. А мы ўважліва прачытал...
08/02/2026

Таямнічая Зося Лугавая прачытала першыя дзьве кнігі Silva rerum і падзялілася сваімі ўражаньнямі. А мы ўважліва прачыталі, парадаваліся і пазайздросьцілі ўсім, у каго знаёмства з гэтай сагай яшчэ наперадзе!

Кніжкі яшчэ пакуль ёсьць — пытайцеся ў сваіх звычайных прадаўцоў, а калі такіх няма — проста ў нас:

[email protected]

Сяргей Шупа, які пераклаў Silva Rerum на беларускую мову, сам вырашыў прачытаць тэтралогію пасля таго, як пачуў ад гісторыка Алега Латышонка, «які ўвогуле мастацкіх кніг...

Ура! Першы беларускі водгук пра Silva rerum на Goodreads!Далучайцеся да Кацярыны!
03/02/2026

Ура! Першы беларускі водгук пра Silva rerum на Goodreads!
Далучайцеся да Кацярыны!

5/5: Кніга, якая яшчэ доўга жыве ў табе (ці ты ў ёй) пасля прачытання. І першая, і другая часткі зрабілі моцнае ўражанне. Цяжка далася хіба што чума ў Вільні і дэталёвыя ....

Хто чакаў - дачакаўся!
22/01/2026

Хто чакаў - дачакаўся!

ЗАВІРУХА МЯЛА, ЗАВІРУХА...Людзі пытаюцца — няўжо за два дні ў Кнігаўцы раскупілі ўвесь тыраж? Дык і раскупілі... Проста ...
18/01/2026

ЗАВІРУХА МЯЛА, ЗАВІРУХА...

Людзі пытаюцца — няўжо за два дні ў Кнігаўцы раскупілі ўвесь тыраж? Дык і раскупілі...

Проста мы рыхтавалі вялікую партыю для перасылкі тыдзень таму — а Прагу раптам замяло, і перавозьнік сказаў, што не рызыкне прыехаць па груз. І таму ты паслалі пару сьціплых пакункаў, якія сапраўды разьмялі за два дні.

Затое цяпер у Празе сонейка, сьнег некуды зьнік, і заўтра мы ўсё прыгожа запакуем, і за пару дзён кнігі будуць у Варшаве. (Дарэчы, і ня толькі ў Варшаве.)

Карацей, усё будзе добра :)

Уся тэтралогія «Silva Rerum» на нашых паліцах!

Адно з самых частых пытанняў, якое мы атрымлівалі ад вас у новым годзе: «Калі з'явіцца працяг Silva Rerum?»
Адказваем: «Ужо!»

Усе чатыры кнігі вялікай віленскай сагі ў продажы на knihauka.com і ў варшаўскай Кнігаўцы.

«Silva rerum III» працягвае сагу пра род Нарвойшаў — чытач пераносіцца ў сярэдзіну XVIII стагоддзя, дэкадэнцкую эпоху ракако, якую часта называюць «сутоннем перад эпохай Асветніцтва». Пётр Антоні Нарвойш, аконам і давераная асоба магутных Радзівілаў, становіцца сведкам іх сямейнай драмы.

«Silva rerum IV» завяршае вялікую віленскую сагу роду Нарвoйшаў. Падзеі адбываюцца ў канцы XVIII ст. — гэта час палітычных, эканамічных і культурных узрушэнняў, пераломны момант эпох, калі Вялікае Княства Літоўскае перажывае палітычны заняпад і адначасова прарыў прагрэсіўных ідэй.

Цыкл гістарычных раманаў «Silva rerum» доктара мастацтвазнаўства Крысціны Сабаляўскайце — адна з самых значных падзеяў у літоўскай літаратуры апошніх дзесяцігоддзяў, якая атрымала ўвагу і прызнанне ў Літве і за мяжой.

Пераклад — Сяргей Шупа.

Спасылка на пакупку ў каментарыях.

Мы маем Рацыю!
18/01/2026

Мы маем Рацыю!

Гэты раман у чатырох кнігах перакладчык Сяргей Шупа называе самым паспяховым літоўскім літаратурным праектам 21-га стагоддзя.

Adresa

Praha

Internetová stránka

Upozornění

Buďte informováni jako první, zašleme vám e-mail, když Vydaviectva Viasna - Praha zveřejní novinky a akce. Vaše emailová adresa nebude použita pro žádný jiný účel a kdykoliv se můžete odhlásit.

Kontaktujte Společnost

Pošlete zprávu Vydaviectva Viasna - Praha:

Odkazy

Sdílet

Kategorie