Беларуская служба Польскага радыё

Беларуская служба Польскага радыё Пра найважнейшае ў Польшчы і свеце - толькі ў нас!Праверана, цікава, аб'ектыўна.
Навіны, публіцыстыка, рэпартажы з падзей.
Далучайцеся! Будзем радыя!

09/01/2026

🚀Верагодна, Расія ўдарыла «Арэшнікам» па Львоўшчыне

Апоўначы па ўсёй тэрыторыі Украіны была абвешчаная ракетная небяспека праз пагрозу запуску балістычных ракет з палігона Капусцін Яр. Праз некаторы час былі зафіксаваныя прылёты ў Львоўскай вобласці.

Мяркуючы па відэа, Расія ўдарыла «Арэшнікам» без баявой часткі. Так жа было і ў першы раз у 2024-м, калі быў удар па Дняпры.

🆚Як жывуць палякі за мяжой: Літва vs БеларусьПалякі Літвы і Беларусі маюць агульнае паходжанне, але ў сучаснасці жывуць ...
08/01/2026

🆚Як жывуць палякі за мяжой: Літва vs Беларусь

Палякі Літвы і Беларусі маюць агульнае паходжанне, але ў сучаснасці жывуць у розных умовах.

У Літве польская меншасць мае магчымасць вучыцца ў школах на роднай мове, удзельнічае ў палітычным і культурным жыцці краіны. У Беларусі сітуацыя зусім іншая: польскіх школ больш няма, культурная дзейнасць абмежаваная, а падтрымка роднай мовы і ідэнтычнасці застаецца праблемнай.

🔗У якой сітуацыі апынуліся палякі ў дзвюх краінах распавядае палітолаг з Вільні Анджэй Пукшта 👇

https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/3630671,палякі-літвы-і-беларусі-маюць-агульнае-паходжанне-але-жывуць-у-розных-умовах

🗣Дэмсілы заклікаюць улады Беларусі да дыялогу пасля арыштa МадурыАб’яднаны Пераходны Кабінет заклікае беларускія ўлады а...
08/01/2026

🗣Дэмсілы заклікаюць улады Беларусі да дыялогу пасля арыштa Мадуры

Аб’яднаны Пераходны Кабінет заклікае беларускія ўлады арганізаваць Круглы стол і нацыянальны дыялог, каб прадухіліць калапс дзяржаўнасці, забяспечыць стабільнасць, вярнуць інвестыцыі і аднаўленне міжнароднага супрацоўніцтва.

💬«Урок Каракаса паказвае, што вокны магчымасцяў закрываюцца хутка, таму ігнараванне ініцыятывы Круглага стала можа прывесці да сцэнароў, дзе цывілізаваны грамадскі дыялог будзе заменены іншымі некантраляванымі працэдурамі, якія могуць ствараць пагрозы незалежнасці Рэспублікі Беларусь».

https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3631268,апк-звярнуўся-да-беларускіх-уладаў-у-сувязі-з-арыштам-прэзідэнта-венесуэл

📄Абгарэўшыя выбарчыя бюлетэні трапілі ў Музей Вольнай БеларусіУ калекцыі Free Belarus Museum з’явіліся ўнікальныя артэфа...
08/01/2026

📄Абгарэўшыя выбарчыя бюлетэні трапілі ў Музей Вольнай Беларусі

У калекцыі Free Belarus Museum з’явіліся ўнікальныя артэфакты — арыгінальныя выбарчыя бюлетэні з прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, якія беларускія ўлады спрабавалі знішчыць агнём у жніўні пасля галасавання.

Бюлетэні былі выратаваныя берасцейскімі актывістамі з качагаркі, захаваныя ў Беларусі і толькі цяпер, пасля выезду былой палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк, дастаўленыя ў Варшаву.

https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3631206,абгарэўшыя-выбарчыя-бюлетэні-трапілі-ў-музей-вольнай-беларусі-фота

08/01/2026

🛰️ Войска Польскае стала «бачыць» больш — нават праз хмары і ноч

Разведвальныя магчымасці Узброеных Сіл Польшчы істотна ўзмацніліся. У касмічнай сістэме COSMO-SkyMed з’явіўся новы радыёлакацыйны спадарожнік CSG-3, які дае больш часты і дакладны доступ да спадарожнікавых звестак — незалежна ад надвор’я і часу сутак.

📡Дзякуючы тэхналогіі SAR, спадарожнік здольны весці назіранне ўначы, «праглядаць» шчыльныя хмары, дым і ападкі, фіксаваць змены ў інфраструктуры і перамяшчэнні войскаў.

https://www.polskieradio.pl/396/7815/Artykul/3631152,новы-спадарожнік-узмацніў-магчымасці-войска-польскага-усё-бачыць-нават-праз-хмары

🛡 НАТА можа ўзмацніць вайсковую прысутнасць у ПольшчыГерманія і шэраг іншых краін НАТА разглядаюць магчымасць павелічэнн...
08/01/2026

🛡 НАТА можа ўзмацніць вайсковую прысутнасць у Польшчы

Германія і шэраг іншых краін НАТА разглядаюць магчымасць павелічэння сваёй вайсковай прысутнасці ў Польшчы. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі падчас сустрэчы «Кааліцыі жадаючых» у Парыжы.

Як адзначыў Сікорскі, у гэтым няма нічога новага: нямецкія вайскоўцы ўжо даўно прысутнічаюць у Польшчы і ўдзельнічаюць у місіях НАТА, у тым ліку ахоўваюць паветраную прастору над аэрапортам у Ясёнцы — ключавым пунктам паставак дапамогі Украіне.

https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3630551,Прэмер-і-прэзідэнт-Польшчы-абмяркуюць-далейшую-палітыку-адносна-Украіны

❄️Рэдкая зімовая з’ява ў ПознаніНа рацэ Варта з’явіўся так званы слязны лёд — даволі рэдкая для Польшчы прыродная з’ява....
08/01/2026

❄️Рэдкая зімовая з’ява ў Познані

На рацэ Варта з’явіўся так званы слязны лёд — даволі рэдкая для Польшчы прыродная з’ява. Па-польску яна называецца śryż.

Гэта пачатковая стадыя ўтварэння лёду: дробныя крышталкі ўзнікаюць у вадзе, калі яе тэмпература апускаецца ніжэй за нуль. У выніку рака выглядае так, быццам пакрыта «слязамі» з лёду.

✨Калядныя традыцыі ў Беластоку: беларуская культура жыве і аб’ядноўваеУ перыяд Калядных свят беларусы Беластоку рыхтуюць...
07/01/2026

✨Калядныя традыцыі ў Беластоку: беларуская культура жыве і аб’ядноўвае

У перыяд Калядных свят беларусы Беластоку рыхтуюць традыцыйныя мерапрыемствы. Беларускае грамадска-культурнае таварыства, адной з найстарэйшых беларускіх арганізацый у Польшчы, у гэтым годзе спаўняецца 70 гадоў.

Białoruskie Towarzystwo Społeczno-Kulturalne ўжо дзесяцігоддзямі падтрымлівае музычныя і танцавальныя калектывы, працуе з моладдзю, клапоціцца пра беларускую мову і выдае Беларускі каляндар.

🔗Распавядаем пра калядныя ініцыятывы і дзейнасць БГКТ 👇

https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3630497,у-перыяд-калядных-свят-беларусы-беластоку-рыхтуюць-традыцыйныя-мерапрыемствы

07/01/2026

🔥ЗША захапілі танкер з венесуэльскай нафтай пад расійскім сцягам

Амерыканскія сілы канфіскавалі нафтавы танкер, які перавозіў венесуэльскую нафту і быў зарэгістраваны пад расійскім сцягам. Аперацыя адбылася ў міжнародных водах каля Ісландыі і стала часткай узмоцненага ціску ЗША на нафтавы сектар Венесуэлы.

У раёне аперацыі знаходзіліся і расійскія ваенныя караблі, у тым ліку падводная лодка, аднак сутыкненняў не адбылося.

https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/3630700,зша-захапілі-танкер-з-венесуэльскай-нафтай-які-ішоў-пад-расійскім-сцягам

🇵🇱Еўропа сказала «не»: Польшча і партнёры падтрымалі Данію ў пытанні ГрэнландыіПольшча, Германія, Францыя, Італія, Іспан...
07/01/2026

🇵🇱Еўропа сказала «не»: Польшча і партнёры падтрымалі Данію ў пытанні Грэнландыі

Польшча, Германія, Францыя, Італія, Іспанія, Вялікабрытанія і Данія падпісалі сумесную заяву, у якой падкрэслілі: толькі Данія і Грэнландыя маюць права самастойна вырашаць сваю будучыню.

Намеснік міністра сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Себасцьян Гаеўскі падкрэсліў, што ў межах НАТА недапушчальныя варожыя дзеянні паміж саюзнікамі.

https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3630480,польшча-рашуча-падтрымлівае-суверэнітэт-і-тэрытарыяльную-цэласнасць-даніі

🧛‍♂️ Калы, срэбра і святая вада: ва Уроцлаве паказваюць набор для знішчэння вампіраўУ Музеі судовай медыцыны Уроцлаўскаг...
07/01/2026

🧛‍♂️ Калы, срэбра і святая вада: ва Уроцлаве паказваюць набор для знішчэння вампіраў

У Музеі судовай медыцыны Уроцлаўскага медыцынскага ўніверсітэту з’явіўся ўнікальны экспанат — набор для знішчэння вампіраў першай паловы ХХ стагоддзя. У ім ёсць усё, што, паводле народных вераванняў, павінна было абараніць ад «сіл цемры»: драўляныя калы з металічнымі наканечнікамі, срэбныя нажы, крыжы, малітоўнік, бутэлькі для святой вады, люстэрка, цвікі і нават рогі аленя.

Такія наборы ў пачатку ХХ стагоддзя прадаваліся ў футлярах і павінны былі быць пад рукой — на выпадак, калі «падазроны» нябожчык пачынаў сеяць страх у ваколіцах.

https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/3630467,набор-для-знішчэння-вампіраў-першай-паловы-20-стагоддзя-выстаўлены-ў-музеі-судовай-медыцыны-ва-уроцлаве

📝Іран — не Венесэула: чаму пратэсты не азначаюць хуткі крах рэжымуУ Іране не спыняюцца антыўрадавыя пратэсты: ёсць дзяся...
07/01/2026

📝Іран — не Венесэула: чаму пратэсты не азначаюць хуткі крах рэжыму

У Іране не спыняюцца антыўрадавыя пратэсты: ёсць дзясяткі загінулых, паведамляецца пра першы горад, які выйшаў з-пад кантролю ўлады. Але тым, хто чакае імгненнага падзення рэжыму, варта быць асцярожнымі з ілюзіямі.

Чаканні, што Хаменеі ўцячэ, а дэмакратыю прынясе «гатовы лідар з выгнання», не маюць нічога агульнага з рэальнасцю. Ні гэтыя фігуры, ні сцэнары хаосу і падзелу краіны не маюць шырокай падтрымкі ў самім Іране.

🔗Чытайце разважанні аналітыка пра сітуацыю ў Іране 👇

https://www.polskieradio.pl/396/7815/Artykul/3630271,іран--гэта-не-венесуэла-там-сітуацыю-не-будзе-так-лёгка-змяніць

Adres

Mokotów

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Беларуская служба Польскага радыё umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Skontaktuj Się Z Firmę

Wyślij wiadomość do Беларуская служба Польскага радыё:

Udostępnij