Кнігаўка

Кнігаўка Беларуская кнігарня ў Варшаве

Новая кніга Макара "Ніці" ў продажы ўжо заўтра!А з 16-й да 18-й гадзіны аўтар будзе падпісваць свае кнігі ў нашай кнігар...
17/10/2025

Новая кніга Макара "Ніці" ў продажы ўжо заўтра!

А з 16-й да 18-й гадзіны аўтар будзе падпісваць свае кнігі ў нашай кнігарні. Запрашаем усіх!

НАВІНКА ВЫДАВЕЦТВА SKARYNA PRESSГероі апавяданняў Вольгі Касцюк з кнігі "Дубовые яблочки" не звязаны паміж сабой, але іх...
15/10/2025

НАВІНКА ВЫДАВЕЦТВА SKARYNA PRESS

Героі апавяданняў Вольгі Касцюк з кнігі "Дубовые яблочки" не звязаны паміж сабой, але іх гісторыі паяднаны адзіным мінулым. Адных герояў і гераіняў пазнаеш адразу; у іншых гісторыях і дыялогах бачыш сябе, сяброў або суседзяў. Гэта шчыры, эмацыйны і смелы праект асабістага летапісу і медытацыі пра шматаблічча сям’і, пра мову, дзяцінства і сталасць, жаноцкасць і мацярынства, пра новую і далёкую краіну, што стала домам.

Кніга пачынаецца па-руску, а заканчваецца на беларускай мове і роднай аўтарцы паляшуцкай гаворцы.

Вольга Касцюк жыве ў Новай Зеландыі (Аатэароа). Яе апавяданні, вершы, эсэ і пераклады публікаваліся ў часопісах, анталогіях і анлайн-выданнях па ўсім свеце. У сваёй творчасці яна часта закранае тэмы, актуальныя для фемінісцкай літаратуры, пытанні дэкаланізацыі і моў.

📚Спасылкі на пакупку ў каментарыях.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень псіхічнага здароўя. Гэта нагода спыніцца, удыхнуць і ўспомніць: клопат пра сябе — не ра...
10/10/2025

Сёння адзначаецца Сусветны дзень псіхічнага здароўя.

Гэта нагода спыніцца, удыхнуць і ўспомніць: клопат пра сябе — не раскоша, а неабходнасць.

У нашай кнігарні ёсць асаблівая кніга — «Белая кніга. Дапаможнік па псіхалагічным аднаўленні».

Тры аўтаркі — Марына Літвіненка, Марта Скугарава і Вераніка К. — дзеляцца сваімі ведамі, досведам і шчырай размовай пра тое, як зноў сабраць сябе, калі здаецца, што ўсё распалася.

Сёння — добры дзень, каб пачаць гэту размову і з сабой таксама.

Знайсці «Белую кнігу» можна на нашым сайце і ў афлайн-кнігарні.

📚 Спасылкі на пакупку ў каментарыях.

НАВІНКА ВЫДАВЕЦТВА ЛОГВІНАЎУ нашай кнігарні прызямлілася кніга, якой не сорамна было б размахваць перад міжзоркавымі пад...
08/10/2025

НАВІНКА ВЫДАВЕЦТВА ЛОГВІНАЎ

У нашай кнігарні прызямлілася кніга, якой не сорамна было б размахваць перад міжзоркавымі падарожнікамі. "Аўтаспынам па галактыцы" Дугласа Адамса цяпер на паліцах Кнігаўкі ў перакладзе Паўла Касцюкевіча!

Гэта філасофская антыўтопія, камедыя, і кніга-паратунак на выпадак, калі Сусвет зноў будзе падавацца вам надта сур’ёзным.

Паспявайце схапіць свой асобнічак, пакуль нашу планету яшчэ не знішчылі пад будаўніцтва міжгалактычнай аўтастрады.

📚 Спасылкі на пакупку ў каментарыях.

НАВІНКА ВЫДАВЕЦТВА ЛОГВІНАЎМарэк Гласка (1934–1969) — бунтар, легенда, аўтар, забаронены ў Польшчы на дзесяцігоддзі, — у...
07/10/2025

НАВІНКА ВЫДАВЕЦТВА ЛОГВІНАЎ

Марэк Гласка (1934–1969) — бунтар, легенда, аўтар, забаронены ў Польшчы на дзесяцігоддзі, — упершыню выходзіць у беларускіх перакладах.

Зборнік знаёміць з выбранымі апавяданнямі Гласкі, дэбютнымі і крыху пазнейшымі: жорсткімі, кранальнымі, поўнымі трывогі і пяшчотымі адначасова. Яны сталі голасам пакалення 1950-х — моладзі, расчараванай пасляваенным светам і душнай рэчаіснасцю Польскай Народнай Рэспублікі.

Героі Гласкі кахаюць, працуюць, змагаюцца за сэнс у бязлітасных абставінах, губляюць надзею, п’юць і мрояць. І не чакаюць шкадавання. Гэта літаратура, напісаная з агнём і на нервах, перакладзеная на дзясяткі моў свету і экранізаваная вялікімі рэжысёрамі. Проза Марка Гласкі дагэтуль чытаецца як выклік.

Пераклад — Марыя Пушкіна

📚 Спасылкі на пакупку ў каментарыях.

ТОП ПРОДАЖАЎ ВЕРАСНЯПадводзім вынікі продажаў у кнігарні Кнігаўка і на ўсіх нашых анлайн-пляцоўках за верасень.1️⃣ Саша ...
03/10/2025

ТОП ПРОДАЖАЎ ВЕРАСНЯ

Падводзім вынікі продажаў у кнігарні Кнігаўка і на ўсіх нашых анлайн-пляцоўках за верасень.

1️⃣ Саша Філіпенка "Слон" — выдавецтва Gutenberg

2️⃣ Джон Толкін "Валадар пярсцёнкаў. Вяртанне Караля" (пераклад — Ігар Кулікоў) — выдавецтва Янушкевіч

3️⃣ Джон Толкін "Валадар пярсцёнкаў. Брацтва пярсцёнка" (пераклад — Ігар Кулікоў) — выдавецтва Янушкевіч

4️⃣ Ева Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?" — выдавецтва Пфляўмбаўм

5️⃣ Макар "Апошняе пакаленне" — выдавецтва Янушкевіч

Што аб'ядноўвае ўсе кнігі на фота? Іх пераклаў адзін чалавек!Сабралі ў Кнігаўцы вялікую калекцыю перакладаў Сяргея Шупы,...
02/10/2025

Што аб'ядноўвае ўсе кнігі на фота? Іх пераклаў адзін чалавек!

Сабралі ў Кнігаўцы вялікую калекцыю перакладаў Сяргея Шупы, які сёння святкуе дзень народзінаў 🎉

Зычым бясконцага папаўнення гэтай калекцыі і новых творчых дасягненняў!

Ну а ўсе кнігі з фота ў продажы ў варшаўскай Кнігаўцы і на knihauka.com.

01/10/2025

СТАРТ ПРОДАЖАЎ

Дэбютны раман Дзяніса Дудзінскага «Патибулум» ужо ў продажы.

Гэта гісторыя пра чалавека, уладу і беспакаранасць. Што здарыцца з горадам, калі яго жыхарам даць выбар паміж смерцю і ганьбай? Колькі дзён трэба, каб мірныя гараджане ператварыліся ў натоўп лінчавальнікаў, а добрапрыстойны чалавек — у ката?

Аўтар даследуе, як хутка разбураюцца маральныя асновы, калі страх, прага помсты і магчымасць беспакаранасці бяруць верх над сумленнем. Ці можа выпадковасць зрабіць баязліўца героем? І ці магчыма захаваць чалавечнасць, калі ўсе вакол выбіраюць жорсткасць? Усяго дзесяць дзён — і ўсё можа змяніцца.

📚 Спасылкі на пакупку ў каментарыях.

Сёння — Міжнародны дзень перакладчыка! Віншуем усіх нашых цудоўных перакладчыкаў, дзякуючы якім сусветная літаратура гуч...
30/09/2025

Сёння — Міжнародны дзень перакладчыка!

Віншуем усіх нашых цудоўных перакладчыкаў, дзякуючы якім сусветная літаратура гучыць па-беларуску.

Нагадваем, што сёння яшчэ дзейнічае наша святочная зніжка:

✨ да 00:00 на сайце knihauka.com
✨ да 18:00 афлайн у кнігарні Кнігаўка (Варшава, ul. Kłopotowskiego, 4)

-15 % на ўсе перакладныя кнігі выдавецтваў Янушкевіч і Кнігаўка.

Завітвайце ў Кнігаўку, каб купіць кнігі з фота і многія іншыя па вельмі прывабных цэнах.

30 верасня святкуецца Міжнародны дзень перакладчыка.З гэтай нагоды мы хочам падзякаваць усім, хто робіць сусветную літар...
28/09/2025

30 верасня святкуецца Міжнародны дзень перакладчыка.

З гэтай нагоды мы хочам падзякаваць усім, хто робіць сусветную літаратуру блізкай і даступнай да нас, перакладаючы яе на беларускую мову.

🎉 З нагоды свята 29 і 30 верасня на сайце knihauka.com, а 30 верасня ў кнігарні Кнігаўка — зніжка 15 % на ўсе перакладныя кнігі ад выдавецтваў Янушкевіч і Кнігаўка.

27/09/2025

У нас працягваецца папярэдні заказ на беларускі пераклад «Дзюны» Фрэнка Герберта ў перакладзе Ігара Кулікова!

«Дзюна» — гэта сапраўды культавы фантастычны твор, які атрымаў галоўныя ўзнагароды жанру — прэміі «Х'юга» і «Нэб’юла». Кніга адкрыла чытачам грандыёзную сагу пра палітыку, экалогію, рэлігію і чалавечы лёс і стала асновай для дзясяткаў экранізацый, гульняў і даследаванняў.

Цікавы факт: сам Герберт натхняўся экалагічнымі праблемамі пустынь, і праз «Дзюну» ён упершыню так моцна ўзняў тэму ўплыву чалавека на прыродныя сістэмы.

Толькі па папярэднім заказе вы можаце купіць кнігу па самай нізкай цане. Гэта выдатная магчымасць прачытаць легенду сусветнай фантастыкі па-беларуску першымі!

📚 Аформіць папярэдні заказ: https://knihauka.com/dziuna

Adres

Ulica Kłopotowskiego 4
Praga
03-717

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Кнігаўка umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Udostępnij