Belarus Podcast Hub

Belarus Podcast Hub Мы дапамагаем людзям знаходзіць беларускія падкасты, а таксама інфармацыю аб тым, як іх рабіць.

Файная навіна ад нашых сябро:вак з PressClub Belarus!Варкшоп для беларускіх журналіст:ак пра арганізацыю працы рэдакцыі/...
13/07/2024

Файная навіна ад нашых сябро:вак з PressClub Belarus!

Варкшоп для беларускіх журналіст:ак пра арганізацыю працы рэдакцыі/праекту ў замежжы.

Арганізатары: International Media Academy (IMA, Берлін) сумесна з Медыя Акадэміяй Press Club Belarus.

⏰Дэдлайн заявак: 16 ліпеня 2024 года, 23.00 (CEST)
⏰Варкшоп пройдзе з 23 па 26 ліпеня ў Варшаве афлайн.

🔸Трэнеры:
Кай Русберг – рэпарцёр, рэдактар грамадскага тэлебачання і радыё грамадскай сеткі ARD (Германія) з досведам працы ў 40 гадоў, медыятрэнер і прадзюсар відэа і падкастаў.

🔸Зміцер Ягораў – медыятрэнер, медыяменеджар, эксперт і кансультант па краўдфандынгу для медыяпраектаў і грамадскіх ініцыятываў. Досвед у медыях – больш за дваццаць гадоў.

Тэмы варкшопаў:

фандрайзінг і фінансаванне;
рэдакцыйныя структуры і бізнэс-мадэлі;
камандная праца ў эміграцыі;
навыкі кіравання;
кіраванне медыяпраектамі;
арганізацыя рэдакцыйнай працы ў эміграцыі;
нэтворкінг;
еўрапейская і мясцовая прававыя базы.

Інсайдарская інфармацыя: на трэнінгу будзе шмат пра відэападкастынг 🤫

Для ўдзельні:ц не з Варшавы арганізатары аплачваюць выдаткі на праезд і пражыванне. Забяспечаць харчаванне. Абавязковай умовай для пакрыцця ўсіх выдаткаў зʼяўляецца наведванне ўсіх дзён варкшопу.

❗️Колькасць месцаў абмежаваная. Падрабязную праграму атрымаюць адабраныя ўдзельнікі_цы.

Спасылку на рэгістрацыю шукайце на сайце press-club.pro

Adres

Warsaw

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Belarus Podcast Hub umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Skróty

Udostępnij