
01/08/2025
🌍 Беларускія школьнікі пакарылі iGeo-2025 у Тайландзе!
На XXI Міжнароднай алімпіядзе па геаграфіі ў Бангкоку каманда Беларусі заваявала два медалі:
🥇Мікалай Місіюк (гімназія №2, Брэст) - золата і тытул найлепшага юнага географа свету! Гэта першая абсалютная перамога Беларусі ў гісторыі iGeo.
🥈Аляксей Клімко (сярэдняя школа №118 імя К.К. Ракасоўскага, Мінск) – серабро.
Таксама ўдзельнічалі Лізавета Цаўко і Аляксандр Шаўкоўскі.
Дзеці прайшлі складаныя іспыты: мультымедыйны тэст, тэарэтычныя задачы і палявыя работы на востраве Ка Крэт – ад аналізу землекарыстання да прэзентацыі рашэнняў экалагічных праблем.
Алімпіяда сабрала 180 удзельнікаў з 47 краін. Заданні былі на англійскай, без перакладу – сапраўдны выклік!
🇧🇾👏 Віншуем з выдатным рэзультатам!